|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Цытаты
*** "Я заўсёды лічыў сябе сапраўдным мужчынам, таму абсалютна шчыра заяўляю, што я саступіў годнаму саперніку, і гэтым я абсалютна не засмучаны. Я абсалютна шчыра віншую Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з заслужанай перамогай". *** "Калі народ дазваляе сябе прымушаць, дык гэта шмат кажа аб народзе". *** "Тое, што адбылося, - гэта не элегантная перамога, як выказаўся Лукашэнка, але элегантная падробка. Мы настойваем на правядзенні другога тура… Лукашэнка падвоіў сабе працэнт галасоў, гэта як мінімум. Адбыўся пачварны падман". *** "Улада прадэманстравала сілу і арганізаванасць, а беларускі народ - мудрасць і паслядоўнасць. Гэта элегантная перамога". *** "У мяне галоўны падыход да гэтага - каб Беларусь была незалежнай дзяржавай. І тое, што запісана ў Канстытуцыі, што Беларусь -- незалежная дзяржава, сацыяльна-прававой павінна быць - для мяне гэта аснова, ад якой я не адступлюся. З гэтага й будуць вырашацца ўсе астатнія пытанні". *** "Гэта не нейкі спецыфічны сцэнар, гэта абсалютна натуральна, што, прагаласаваўшы, людзі захочуць пачуць з першых вуснаў - відавочна, кіраўнікоў, прадстаўнікоў сеткі незалежнага назірання - вынікі іхняга аналізу й іхняй працы. Акрамя таго, існуе ў той сітуацыі, у якой мы знаходзімся, небяспека блакавання інфармацыйных каналаў. Тут нічога лепш, як пачуць уласнымі вушамі, вачыма пабачыць вынікі, не існуе". *** "Усё тое, што зацвярджаецца і ў маіх тэзісах, і ў той праграме, якую агучыў Лукашэнка, гэта не мае падыходы і не Лукашэнкі - гэта падыходы эканамістаў, якія ведаюць беларускую сітуацыю і якія даўно прапаноўвалі, што трэба па гэтых накірунках ісці. І ў Лукашэнкі была магчымасць за 7 гадоў рэалізаваць гэтую праграму. І дзе ён быў 7 гадоў і чаму нічога не зрабіў?" *** "Мы павінныя сябраваць з ЦВК. Яны за празрыстыя, адкрытыя, вольныя выбары - і мы за гэта. Мы не маем ніякай магчымасці паўплываць на вынік выбараў - мы толькі назіраем. Але нас чамусці баяцца. І гэта можа сведчыць пра тое, што падрыхтаваныя масавыя фальсіфікацыі". *** "У нас ужо скрадзены сем гадоў, а гэта дзясятая частка чалавечага жыцця - і жадаюць скрасці яшчэ як мінімум пяць". "Я лічу, што карпаратыўны прафсаюзны дух павінен мацнець. Мы зараз напярэдадні надзвычай важных падзеяў. Што тычыцца нас, авіятараў, то мы такі дух заўжды мелі, падтрымлівалі яго. Дык чаму ж нам, прафэсійным аб'яднанням, не падтрымаць свайго лідэра?" *** "Цяперака трэба выкрэсліць усіх прамаскоўскіх кандыдатаў: і Лукашэнку, і Ганчарыка, і Домаша, і Гайдукевіча". *** "Я ацэньваю сённяшнюю сітуацыю, як кажуць, пяцьдзесят на пяцьдзесят з невялікай перавагай адзінага кандыдата. Але я разумею, як нам будзе нялёгка не даць сфальсіфікаваць выбары. Уладзе не патрэбныя празрыстыя выбары. Для іх гэта катастрафічна". *** "Я з самага пачатку задаваў пытанне: ці мы хочам змяніць рэжым, ці проста малацывілізаванага прэзідэнта Лукашэнку на больш цывілізаванага. Гэта - мінімум, і я нават пагаджуся з гэтым мінімумам, калі не атрымаецца рэалізаваць больш прасунуты план. Калі Ганчарык возьме на сябе такія абавязкі, я буду яму дапамагаць. Але калі ён проста зменіць Лукашэнку, я буду ў апазіцыі да яго гэтак сама, як зараз - да Лукашэнкі". *** "Спадзявацца на тое, што ў нас будуць сумленныя, справядлівыя выбары, на жаль, у мяне вельмі мала падставаў, таму мы будзем рыхтавацца да самай жорсткай сытуацыі, у якой прыйдзецца, хоць і ў межах закону, рабіць усе захады, а галоўнае - інфармаваць насельніцтва". *** "Некаторыя ўчасткі будзем кантраляваць 24 гадзіны ў суткі й даваць інфармацыю старшыні камісіі, каб ні ў якім выпадку не паддаваліся яны пад ціск падмяніць урны, пайсці на парушэнне закону, бо гэта ў нас адміністратыўна й крымінальна пераследуецца - можна атрымаць да 5 гадоў турмы. А ўлада ў нас усё ж такі некалі зменіцца - і прыйдзецца адказваць: усе ж пратаколы, складзеныя назіральнікамі, застануцца." *** "Мы яшчэ паглядзім, хто каго будзе дапытваць пасля 9-га верасня". *** "Буду сёння падаваць [дэкларацыі аб даходах і маёмасці]. Зараз некалькі момантаў юрыдычных высвятляем. Усё ўдакладніў, разабраўся, нават з цешчай разабраўся. Напісаў усё, нават - колькі цешча малака здала ў 2000 годзе ў саўгасе.". *** "Ёсць адзіны кандыдат. І вось у гэтым фармаце я таксама, як і ўсе сталыя сумленныя людзі, палітыкі Беларусі, збіраюся працаваць". *** "Я ніколі не буду здымацца Я сем гадоў рыхтаваўся, я хачу выйграць, каб тут у Беларусі больш не было рэжымнай дзяржавы . І буду змагацца да канца ў адрозненне ад іншых. Хай здымаецца хтосьці іншы, але я буду прэзідэнтам гэтай дзяржавы. Зараз я здымацца не буду ані дзеля Ганчарыка - гэта наогул глупа: ён мне прайграе з разгромным лікам, ані дзеля Лукашэнкі тым больш". *** "Калі казаць пра вобласці, то за мной будзе лічыцца Мінская вобласьць. За Казлоўскім - Брэстская. Калякін не дабыў да канца паседжання, таму размеркавання датычна яго асобы не адбылося. Домаш будзе адказваць за Гродзенскую вобласць. У яго там самыя лепшыя стасункі." *** "Праблема ў тым, што мы не можам нічога пракантраляваць, яны могуць сказаць усё што заўгодна. У [выбарчых] камісіях няма ніводнага прадстаўніка нашай партыі, няма прадстаўнікоў іншых партыяў. У камісіі сабраная адна масць". *** "Не верце тым, хто сёння ўжо спрачаецца ў прэсе на скрыню каньяку аб безумоўнай перамозе над існуючым рэжымам. Перамога ў гэтым годзе не будзе простай. Перамога будзей цяжкай. Але яна будзе. Калі мы ўсе гэтага захочам". *** "Сёння на гэтую тэму гаварыць запозна. Здымаць сваю кандыдатуру я не збіраюся". *** "У мяне няма прэтэнзій ні да каго. Хаця я мару аб тым часе, калі мне не будзе трэба чытаць газеты наогул, гэта мая самая вялікая мара. Але я разумею, што цяпер праходзяць выбары." *** "Са снежня месяца ідуць заклікі назваць "адзінага". Таму нездарма гучалі такія словы, як ультыматум. Усе тры кандыдаты - Ганчарык, Домаш і Чыгір - прыкладна роўныя кандыдатуры." *** "Мы ж раней дамаўляліся, каб назваць адзінага пасля рэгістрацыі, цяпер усе сталі казаць, што да рэгістрацыі. А хто ведае - як трэба, як лепей. Я думаю, што тут цяжка адказаць на пытаньне, як лепей." *** "Маем інфармацыю пра тое, што ў галовах найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі саспела думка, што трэба адключыць на прафілактыку ў сярэдзіне жніўня ўсе расійскія тэлеканалы і ўключыць іх толькі напярэдадні непасрэдна галасавання. Гэта будзе зроблена, як заўсёды ў нас робіцца, - па тэхнічных прычынах". *** "З'яўленне гэтага дэкрэту [аб абавязковым дэклараванні даходаў і маёмасці сваякамі кандыдатаў у прэзідэнты] сведчыць пра тое, што Лукашэнка не гатовы да адкрытай, сумленнай барацьбы. Таму ён шукае такія рычагі, праз якія можна зняць найбольш небяспечных канкурэнтаў. Гэта парушэнне заканадаўства." *** "Мы выступаем за тое, каб было арганізавана як мага шырэй міжнароднае назіранне. Але канчаткова даць адказ, ці павінна яно быць, мы можам пасля таго, як адбудзецца рэгістрацыя ўсіх кандыдатаў. Калі Лукашэнка не рэгіструе тых кандыдатаў, якія прадстаўляюць шырокую грамадзянскую кааліцыю, то тады ўзнікае пытанне: а ці патрэбна наагул назіранне ў такіх абставінах?" *** "На жаль, нашы франтавiкi, iх вельмi мала засталося, вераць гэтай уладзе i не разумеюць, што Лукашэнка выкарыстоўвае iх, выбачайце, як нейкае быдла, якое яму патрэбнае дзеля таго, каб атрымаць гэтую ўладу. Вось гэта самае страшнае". *** "Сёння людзі, якія падтрымалі разбуральную палітыку Лукашэнкі ці Пазняка, ужо ўсё зразумелі. У нас такіх людзей становіцца ўсё менш і менш. Сёння больш прыхільнікаў таго, каб у Беларусі пачаўся працэс стварэння". *** "Праца распачнецца 21 чэрвеня. Людзі ірвуцца ў бой. Ледзь можам іх стрымліваць". *** "Кіраўнікамі амаль што ўсіх тэрытарыяльных камісіяў будуць прадстаўнікі прэзідэнцкай "вертыкалі". Магчыма, дзе-нідзе будуць іншыя прыклады. Але фактычна гэты працэс узяты пад кантроль Адміністрацыяй прэзідэнта". *** "Сярод тых людзей, якія заявілі аб жаданні выступіць на выбарах у якасці кандыдатаў, няма ніводнага чалавека, які б выступаў на баку беларускага народу. Гэта ўсё людзі, якія супрацоўнічаюць з Масквой, з маскоўскай палітыкай, і адкрыта пра гэта заявілі, заявілі пра саюз з Расіяй. Я цудоўна разумею, што я ў гэтай сiтуацыі адзіны кандыдат, які будзе прадстаўляць альтэрнатыву маскоўскай і лукашэнкаўскай палітыцы". |
|
|
|