Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Хроніка

ПА ВЫНІКАХ ПАРАЛЕЛЬНАГА ПАДЛІКУ ГАЛАСОЎ, ЗА ЧАТЫРЫ ДНІ ДАТЭРМІНОВАГА ГАЛАСАВАННЯ Ў ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА УЗЯЛІ ЎДЗЕЛ 13 ПРАЦЭНТАЎ ВЫБАРШЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ


2001-09-08 13:10:00

Аўтар: Наталля КУЛАГІНА, БелаПАН.

Мінск, 8 верасня, За чатыры дні датэрміновага галасавання ў выбарах прэзідэнта узялі ўдзел 13 працэнтаў выбаршчыкаў Беларусі. Такія звесткі паралельнага падліку галасоў на 8 верасня, які праводзіць грамадзянская ініцыятыва "Незалежнае назіранне". Інфармацыя па праграме паралельнага падліку галасоў сабрана з 6,37 працэнта дзеючых у рэспубліцы выбарчых участкаў, якія былі выбраны метадам сацыялагічнай выбаркі і раўнамерна прадстаўляюць усе рэгіёны краіны. Што да ацэнкі незалежнымі назіральнікамі працы камісій і выканання імі патрабаванняў выбарчага заканадаўства (яна ацэньваецца па пяцібальнай шкале), то яна ўпала з 3,5 (па стану на ўчарашні дзень) да 3,1 бала. Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, як паведамляюць у "Незалежным назіранні", сёння не падводзіла вынікаў датэрміновага галасавання за 7 верасня. Прычына, якая ўказваецца прэс-службай Цэнтрвыбаркама, - даць магчымасць адпачыць камісіям перад асноўным днём галасавання, 9 верасня.