|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хроніка
У МІНСКУ ПРАХОДЗІЦЬ ПЯТЫ КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАўтар: Уладзімір ГЛОД, БелаПАН. Мінск, 18 жніўня. Раніцай 18 жніўня ў Мінску адкрыўся V Кангрэс дэмакратычных сіл. Выступаючы перад яго дэлегатамі з прамовай, старшыня аргкамітэта кангрэса прафесар Юрый Хадыка адзначыў, што "да выбараў застаецца ўсяго тры тыдні і ў палітыцы зараз вельмі важна рабіць крокі сумесныя, рашучыя і правільныя". "Да перамогі можна прыйсці толькі аб'яднаўшыся, а раз'яднанне - гэта шлях да паразы", - заявіў ён. Пасля прамовы Ю.Хадыкі з прывітальнымі словамі да удзельнікаў форуму звярнуліся кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Ганчарык і Сямён Домаш. У.Ганчарык, у прыватнасці, сказаў: "Улада рабіла ўсё каб не дапусціць з'яўлення адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі, а калі яна ўбачыла, што перапыніць гэты рух немагчыма надышла рэакцыя Міністэрства юстыцыі, якое аб'явіла пагадненне кандыдатаў у прэзідэнты і шырокай грамадзянскай кааліцыі незаконным. Акрамя смеху такія дзеянні нічога не выклікаюць". Паводле слоў Уладзіміра Ганчарыка, "зараз "вертыкалі" дадзеная ўстанова каб у датэрміновым галасаванні прыняло ўдзел не менш 30 працэнтаў выбаршчыкаў, між тым улады заявяць, што быццам бы ў датэрміновым галасаванні ўдзельнічалі ўсяго ад 5 да 7 працэнтаў". У сувязі з гэтым адзіны кандыдат звярнуўся да чыноўнікаў з заклікам "не парушаць заканадаўства і звяраць усе крокі са сваім сумленнем". У.Ганчарык паведаміў, што днямі пад Слонімам прайшлі спецыяльныя вучэнні, у якіх узялі ўдзел спецпадраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і супрацоўнікі КДБ. Яны сумесна праводзілі рэпетыцію разгону дэманстрантаў. А байцам сумна вядомага СОБРа зараз за адзін год службы будзе налічвацца паўтара. "Дык з кім жа хоча ваяваць прэзідэнт Лукашэнка: з беларускім народам?" - паставіў пытанне адзіны кандыдат у прэзідэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі. Што тычыцца перадвыбарчай праграмы У.Ганчарыка, то ён адзначыў, што галоўным яе пунктам з'яўляецца наступнае: "Беларусь павінна быць незалежнай дэмакратычнай дзяржавай. І нам патрэбныя не пацёмкінскія вёскі ў выглядзе лядовых палацаў, а годныя пенсіі, умеркаваныя цэны, нармальнае жыццё". Паколькі 17 жніўня ЦВК адмовіла ў прамым эфіры кандыдатам у прэзідэнты Уладзімір Ганчарык публічна прапанаваў Аляксандру Лукашэнку прыняць ўдзел у тэледэбатах аб эканамічным і палітычным становішчах у краіне. "Першы крок да перамогі - гэта вылучэнне адзінага кандыдата Ганчарыка, - сказаў Сямен Домаш. - Уладзімір Ганчарык - гэта рэальная альтэрнатыва Аляксандру Лукашэнку". С.Домаш яшчэ раз публічна заявіў, што здыме сваю кандыдатуру на карысць адзінага кандыдата. Ён упэўнены ў тым, што "беларускі народ разумны, зробіць правільны выбар і выправіць памылку, якую зрабіў у 1994 годзе". |
|
|
|