|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хроніка
БОЛЬШ ЗА 150 ЧЫСТЫХ НЕПАГАШАНЫХ БЮЛЕТЭНЯЎ ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ НА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА ЗНОЙДЗЕНЫ У БАРАНАВІЧАХАўтар: БелаПАН. Баранавічы, 18 верасня. Больш за 150 чыстых непагашаных бюлетэняў для галасавання на выбарах прэзідэнта знойдзены 17 верасня каля смеццевага баку, ля будынка былога участка для галасавання па паўночным мікрараёне горада Баранавічы. На бюлетэнях адсутнічаюць подпісы членаў выбарчай камісіі. Паводле сведчання спецыяліста адной з выдавецкіх фірм горада, які папрасіў не указваць ягонае прозвішча, яны былі выраблены друкарскім спосабам, і "не можа ісці ніякай гаворкі пра ксеракопію ці рызаграфію". Адпаведна беларускаму заканадаўству, колькасць атрыманых камісіяй бюлетэняў і колькасць нявыкарыстаных фіксуецца адмысловым актам. Нявыкарыстаныя бюлетэні гасяцца і апячатваюцца да пачатку падліку галасоў. Былы старшыня Барнавіцкай гарадской выбарчай камісіі Міхаіл Ярашук, не здолеў даць адказ, адкуль з'явіліся знойдзеныя бюлетэні, а таксама чаму на іх адсутнічаюць подпісы членаў выбарчай камісіі. Прадстаўнікі баранавіцкіх арганізацый, якія займаліся назіраннем за выбарамі (Беларускі Хельсінкскі камітэт, праваабарончы цэнтр "Вясна"), мусяць звярнуцца са скаргай у пракуратуру, а таксама праінфармаваць аб знойдзеных бюлетэнях Цэнтрвыбаркам. |
|
|
|