Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Хроніка

СВАЮ ЗГОДУ ЎЗЯЦЬ УДЗЕЛ У НАЗІРАННІ ЗА ПРЭЗІДЭНЦКІМІ ВЫБАРАМІ ПАЦВЕРДЗІЛІ 50 МІЖНАРОДНЫХ НАЗІРАЛЬНІКАЎ

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.

Мінск, 2 жніўня. У Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў падрыхтаваныя 50 пасведчанняў для міжнародных назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар ЦВК Валерый Юрэвіч. Паводле яго слоў, сваю згоду ўзяць удзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі, у прыватнасці, пацвердзілі 8 прадстаўнікоў Асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключаючы старшыню арганізацыі Золтана Тота і кіраўніка Цэнтрвыбаркама Расіі Аляксандра Вешнякова; 15 дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Расіі; 11 членаў Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі; тры прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, тры прадстаўнікі Казахстана (два ад Цэнтрвыбаркама і адзін ад верхняй палаты парламента), тры дэпутаты Нацыянальнага сходу Арменіі, шэсць прадстаўнікоў Турцыі і адзін - Сірыі.