Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Хроніка

ПА ЗВЕСТКАХ САЦЫЯЛАГІЧНАГА АПЫТАННЯ, 63 ПРАЦЭНТЫ ВЫБАРШЧЫКАЎ МІНСКА САМІ ВЫРАШЫЛІ, ЗА КАГО ГАЛАСАВАЦЬ НА ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ

Аўтар: Леанід МІХЕЙЧЫКАЎ, БелаПАН.

Мінск, 16 верасня. Большасць выбаршчыкаў беларускай сталіцы (63 працэнты) "самі вырашылі", за каго галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах. І каля паловы з іх (47 працэнтаў) прагаласавалі за Аляксандра Лукашэнку. Такія вынікі апытання, праведзенага 10-12 верасня сацыялагічнай службай "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Былі апытаны 500 рэспандэнтаў 18 гадоў і больш. 12 працэнтаў з іх указалі, што першачарговым дарадчыкам, за каго прагаласаваць, у іх былі сродкі масавай інфармацыі (тэлебачанне, радыё, газеты). Пры гэтым па 38 працэнтаў прыхільнікаў СМІ прагаласавалі за Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Ганчарыка. У 8 працэнтаў дарослых мінчан галоўнымі дарадчыкамі на выбарах былі сваякі. Больш за палову з іх (56 працэнтаў) падтрымалі Аляксандра Лукашэнку. 6 працэнтаў апытаных адзначылі першачарговую дапамогу ў галасаванні сяброў і калег па працы. Па 37 працэнтаў з іх аддалі свае галасы Лукашэнку і Ганчарыку. 5 працэнтам выбаршчыкаў вызначальную параду аказалі сябры, знаёмыя. 44 працэнты з іх падтрымалі Ганчарыка і 24 працэнты - Лукашэнку. Аднаму працэнту выбаршчыкаў падказалі як галасаваць члены выбарчай камісіі. Усе яны прагасавалі за Лукашэнку. Астатнія рэспандэнты (5 працэнтаў) не змаглі адказаць на пытанне "Хто вам у першую чаргу дапамог вызначыцца, за каго галасаваць?".