|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хроніка
ПАВОДЛЕ ЗВЕСТАК БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ, У ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УЗЯЛІ ЎДЗЕЛ 83,36 ПРАЦЭНТА ВЫБАРШЧЫКАЎАўтар: Валянціна КАЗЛОВІЧ, БелаПАН. Брэст, 9 верасня. Паводле звестак Брэсцкай абласной выбарчай камісіі, у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узялі ўдзел 83,36 працэнта выбаршчыкаў. Ужо на 12 гадзін дня у вобласці прагаласавалі 42,18 працэнта выбаршчыкаў. Да гэтага часу 50-працэнтны бар'ер пераадолелі ў Ганцавіцкім, Кобрынскім, Маларыцкім і Пінскім раёнах. Да 14 гадзін выбары адбыліся на ўсіх участках, апрача Кобрына (46,97 працэнта па стану на 14 гадзін). 13,45 працэнта выбаршчыкаў Брэстчыны прагаласавалі датэрмінова (141.344 чалавекі). На ўчастках падчас галасавання 9 верасня працавалі больш за 30 замежных назіральнікаў і каля 4 тысяч унутраных. Яны адзначалі шматлікія парушэнні Выбарчага кодэкса. Як паведамілі БелаПАН прадстаўнікі "Незалежнага назірання", каля 20 гадзін быў адключаны тэлефон у абласным Фондзе Льва Сапегі, дзе размяшчаўся штаб "Незалежнага назірання". На працягу сённяшняга дня грамадскія арганізацыі і рэдакцыі брэсцкіх газет не маюць доступу ў інтэрнет, у тым ліку на сайты "БДГ" і БелаПАН. Тэлефон таксама адключаны ў офісе ТАА "Стары горад" горада Брэста. |
|
|
|