Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Хроніка

БЛІЖЭЙШЫМ ЧАСАМ КРАІНЫ СНД, МАГЧЫМА, ПРЫМУЦЬ КАНВЕНЦЫЮ АБ СТАНДАРТАХ СВАБОДНЫХ І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ВЫБАРАЎ, ЗАЯВІЎ КІРАЎНІК ЦВК РАСІІ А.ВЕШНЯКОЎ


2001-10-02 16:54:00

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.

Мінск, 2 кастрычніка. Цалкам рэальна, што прадстаўнікі краін СНД прымуць бліжэйшым часам канвенцыю аб стандартах свабодных і дэмакратычных выбараў, праект якой ужо падрыхтаваны Цэнтрвыбаркамам Расіі. Пра гэта, як паведамляюць расійскія СМІ, заявіў 2 кастрычніка журналістам старшыня ЦВК Расіі Аляксандр Вешнякоў. Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што дадзены праект ужо ўзгоднены з адпаведнымі рабочымі групамі Міжпарламенцкай асамблеі краін СНД, а таксама прайшоў экспертызу ў АБСЕ. А.Вешнякоў паведаміў, што праект канвенцыі плануецца абмеркаваць на сесійным пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі СНД, якое прызначана на 23-24 лістапада.