Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Хроніка

ВЫБАРЫ Ў ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ САЮЗНАГА ПАРЛАМЕНТА БЕЛАРУСІ І РАСІІ МОГУЦЬ ДАЦЬ АДЛІК ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ Ў РАСІІ АДЗІНАГА ДНЯ ВЫБАРАЎ, ЛІЧЫЦЬ А.ВЕШНЯКОЎ


2001-09-27 16:29:00

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.

Мінск, 27 верасня. Выбары ў Палату прадстаўнікоў парламента Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі могуць даць адлік для правядзення ў Расіі адзінага дня выбараў. Такое меркаванне выказаў старшыня Цэнтрвыбаркама Расіі Аляксандр Вешнякоў, знаходзячыся з візітам у Екацярынбургу. Як паведамляе расійскае агенцтва "Уралінфармбюро", кіраўнік ЦВК Расіі лічыць, што выбары ўсіх узроўняў улады, пачынаючы ад дэпутатаў муніцыпальных утварэнняў і заканчваючы выбарамі прэзідэнта, павінны праходзіць у Расіі адначасова. Раз у годзе павінен устанаўлівацца адзіны дзень для правядзення ўсіх неабходных у гэты перыяд выбараў, сказаў Вешнякоў. Ён заявіў, што для падобнага сумяшчэння ёсць усе прававыя падставы. Паводле слоў Вешнякова, у 2002 годзе такім днём можа стаць дата выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў саюзнага парламента; у 2003 годзе - дзень выбараў у Дзярждуму; у 2004 годзе - дзень правядзення выбараў прэзідэнта Расіі.