Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Хроніка

КАМІТЭТ У АБАРОНУ ЖУРНАЛІСТАЎ АСУДЖАЕ ЦІСК З БОКУ БЕЛАРУСКІХ УЛАД НА НЕЗАЛЕЖНЫЯ СМІ ПАДЧАС ВЫБАРАЎ ПРЭЗІДЭНТА


2001-09-24 19:11:00

Аўтар: Алесь АБРАМОВІЧ, БелаПАН.

Мінск, 24 верасня. Камітэт у абарону журналістаў (КАЖ) - міжнародная арганізацыя са штаб-кватэрай у Нью-Йорку (ЗША) - выступіў з асуджэннем ціску з боку улад Беларусі на незалежныя сродкі масавай інфармацыі падчас нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў. У заяве КАЖ асаблівая ўвага звяртаецца на тое, што 9 верасня - у асноўны дзень галасавання - былі заблакаваныя інтэрнэт-старонкі тых недзяржаўных беларускіх СМІ, якія асвятлялі падзеі прэзідэнцкай кампаніі. Акрамя таго, у перыяд напярэдадні выбараў КАЖ задакументаваў шматлікія выпадкі ўрадавых абмежаванняў на распаўсюджванне газет, у тым ліку шляхам канфіскацыі тэхнічнага абсталявання і газетных накладаў, гаворыцца ў заяве.