Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Аналітыка

ЗАЯВА МІСІІ ААВЦУЕ ПА НАЗІРАННІ ЗА ВЫБАРАМІ Ў БЕЛАРУСІ


2001-09-21

Аўтар:



Місія вызначыла ў якасці метадалогіі сваёй дзейнасці назіранне за асноўнымі этапамі падрыхтоўкі і правядзення выбараў - вылучэнне ініцыятыўных груп, збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты, рэгістрацыя кандыдатаў, перадвыбарная агітацыя ў сродках масавай інфармацыі (СМІ), галасаванне і падвядзенне вынікаў.

Акрамя пастаянна дзеючай місіі, за перыяд назірання ў Рэспубліцы Беларусь пабывалі тры дэлегацыі назіральнікаў ААВЦУЕ, у арганізуючае звяно якіх увайшлі прадстаўнікі Сакратарыяту ААВЦУЕ, Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі і Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны. Падрыхтаваныя і распаўсюджаныя прамежкавыя справаздачы і прэс-рэлізы аб ходзе выбарчай кампаніі.

На заключным этапе ў склад місіі ўвайшлі кароткатэрміновыя назіральнікі. Агульная колькасць назіральнікаў склала 64 чалавекі з 10 краін Цэнтарльнай і Усходняй Еўропы, а таксама ЗША.

Місія ажыццяўляла сваю дзейнасць у супрацоўніцтве з іншымі міжнароднымі арганізацыямі, якія накіравалі назіральнікаў у Рэспубліку Беларусь (БДІПЧ АБСЕ, Еўрапейскім парламентам, Саветам Еўропы, СНД).

Па выніках назірання на падставе матэрыялаў, якія маюцца, місія прымае папярэднія вынікі выбараў, аб'яўленыя Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэферэндумаў, звяртаючы ўвагу на адзначаныя далей праблемы.

Місія адзначае, што падчас выбарчай кампаніі ў шэрагу выпадкаў не былі рэалізаваны дэмакратычныя ўмовы па арганізацыі выбарчага працэсу.

У якасці дадатковай інфармацыі да вынікаў выбараў місія адзначае дэфіцыт плюралізму і празрыстасці.


Заканадаўчая база выбараў. Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь у асноўным адпавядае міжнародным выбарчым стандартам і дазволіў прадстаўнічаму колу прэтэндэнтаў выступіць на палітычнай арэне. Усяго было вылучана 22 кандыдаты, што гаворыць аб плюралістычным характары выбарчай кампаніі, які захаваўся да галасавання.

Галасаванне праводзілася па трох кандыдатах у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Наяўнасць нормаў, якія прадугледжваюць прысутнасць назіральнікаў як самастойных удзельнікаў выбарчага працэсу, сведчыць аб накіраванасці Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на забеспячэнне адкрытасці выбарчых працэдур.

Місія адзначае, што пры фарміраванні выбарчых камісій усіх узроўняў не быў поўнасцю рэалізаваны прынцып прадстаўніцтва, што, сярод іншых фактараў (напрыклад, недастатковасць інфармацыі), тлумачыцца слабасцю саміх палітычных партый і грамадскіх рухаў.

Місія канстатуе, што пры рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь адсутнічалі неабгрунтаваныя абмежаванні пасіўнага выбарчага права.

Дзейнасць выбарчых камісій засноўвалася на выкананні нормаў нацыянальнага заканадаўства аб выбарах.

Неабходна адзначыць, што ўключэнне ў заканадаўчую тканіну рэгулявання выбарчага працэсу па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прэзідэнцкага заканадаўства прынесла ва ўрэгуляваную Выбарчым кодэксам плынь выбарчага працэсу вельмі істотныя наватворы, з улікам удзелу ў ім прэзідэнта ў якасці кандыдата, што параджала пачуццё імкнення стварыць дадатковыя палітыка-прававыя гарантыі.

Місія не можа быць задаволена характарам агітацыйнай перадвыбарнай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі, на якую паўплывала асвятленне ў дзяржаўных СМІ бягучай дзейнасці дзеючага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які з'яўляўся адным з кандыдатаў.

Для маніторынга працэдуры галасавання і падвядзення вынікаў выбараў місіяй было сфарміравана 27 груп назіральнікаў, якія былі накіраваны на выбарчыя ўчасткі ва ўсе шэсць абласцей і сталіцу - Мінск. Падчас галасавання гэтыя групы наведалі 240 выбарчых участкаў, прысутнічалі на розных этапах галасвання - ад адкрыцця выбарчых участкаў да падвядзення вынікаў і іх перадачы ў вышэйстаячыя выбарчыя камісіі. Прадстаўнікі місіі сустакаліся з рознымі ўдзельнікамі выбарчага працэсу, у тым ліку з унутранымі назіральнікамі.

Назіральнікі адзначаюць, што толькі ў некаторых выпадках адбылося парушэнне выбарчага працэсу. Напрыклад: працэдура апячатвання урнаў у неадпаведным парадку, а таксама ў адным выпадку адсутнасць кабіны для тайнага галасавання падчас датэрміновага галасавання. У шэрагу выпадкаў у кабіне для тайнага галасавання прысутнічалі два чалавекі. Некаторым міжнародным назіральнікам было адмоўлена ў атрыманні інфармацыі пра ход выбараў. Вышэйназваныя парушэнні, па ўсёй верагоднасці, не аказалі вырашальнага ўплыву на вынікі выбараў.

Місія адзначае, што выбары ў Беларусі паказалі неабходнасць развіцця і канкрэтызацыі міжнародных выбарчых стандартаў, а таксама істотных змяненняў заканадаўства аб выбарах Рэспублікі Беларусь і практыкі яго прымянення, накіраваных на стварэнне больш поўных умоў роўнасці кандыдатаў, незалежнасці выбарчых органаў, магчымасці грамадскага кантролю за працэсам галасавання і падвядзення вынікаў.

Місія адзначае нізкі ўзровень тэхнічнай аснашчанасці выбарчых камісій, што ўскладняе іх дзейнасць.

Місія выказвае прызнанне выбарчым камісіям Рэспублікі Беларусь, дзяржаўным, грамадскім і недзяржаўным арганізацыям за дапамогу і садзейнічанне ў працэсе назірання.

Выніковая справаздача місіі ААВКЦУЕ будзе прадстаўлена на разгляд чарговай канферэнцыі асацыяцыі ў кастрычніку 2010 года ў Харватыі.

10 верасня 2001 года.
г. Мінск.