ПАПЯРЭДНІЯ ЗАКЛЮЧЭННІ МІЖНАРОДНЫХ НАЗІРАЛЬНІКАЎ




INTERNATIONAL LIMITED ELECTION OBSERVATION MISSION
2001 PRESIDENTIAL ELECTION IN THE REPUBLIC OF BELARUS
ЗАЯВА АБ ПАПЯРЭДНІХ ВЫНІКАХ І ЗАКЛЮЧЭННЯХ
Міжнародная Місія па абмежаванаму назіранню
за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі
Мінск, 10 верасня - Міжнародная Місія па абмежаванаму
назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі (ММАНВ), якія пройдуць
9 верасня, з'яўляецца вынікам сумеснай працы паміж Бюро па дэмакратычных
інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў
Еўропе (АБСЕ/БДІПЧ) і Парламенцкай тройкай, у якую ўваходзяць Парламенцкая
асамблея АБСЕ (АБСЕ/ПА), Парламенцкая асамблея Рады Еўропы і Еўрапейскі
парламент.
Дзейсны Старшыня АБСЕ прызначыў спадара Кіммо Кільюнена, члена Парламента
(Фінляндыя), віцэ-прэзідэнта Парламенцкай асамблеі АБСЕ, Спецыяльным каардынатарам
Місіі АБСЕ па абмежаванаму нагляданню за выбарамі ў Беларусі. Член Парламента
сп. Стэф Горыс (Бельгія) ачольвае дэлегацыю ад Парламенцкай асамблеі Рады
Еўропы. Член Парламента Ян Вірсма (Нідэрланды) ачольвае дэлегацыю ад Еўрапарламента.
Сп. Храір Баліан з'яўляецца главой Місіі АБСЕ/БДІПЧ па абмежаванаму нагляданню
за выбарамі ў Беларусі.
На жаль, з-за запозненага запрашэння беларускімі ўладамі, што супярэчыць
абавязальніцтвам краінаў-удзельніцаў АБСЕ, якія сфармуляваныя ў Стамбульскай
Дэкларацыі ад 1999 году і Капенгагенскім дакуменце АБСЕ ад 1990 году,
АБСЕ/БДІПЧ было вымушанае абмежаваць нагляданне толькі да апошніх трох
тыдняў выбарчага працэсу. Больш таго ўлады беспадстаўна адмовілі ў візах
двум ключавым прадстаўнікам доўгатэрміновай місіі наглядальнікаў.
ПАПЯРЭДНІЯ ЗАКЛЮЧЭННІ
Прэзідэнцкія выбары 2001 году ў Рэспубліцы Беларусь
ўяўлялі сабой важную магчымасць правесці ацэнку ўзроўня развіцця дэмакратыі
і грамадзянскай супольнасці ў краіне. Гэтыя выбары будуць уплываць на
будучыя адносіны паміж Беларуссю і міжнароднай супольнасцю, уключаючы
Еўрапейскія інстытуцыі.
ММАНВ праводзіла нагляданне за выбарамі на падставе міжнародных стандартаў
па правядзенню дэмакратычных выбараў. Гэтыя стандарты сфармуляваныя ў
дакументах АБСЕ і Рады Еўропы. ММАНВ пацведзіла важнасць 4 крытэрыяў,
вызначаных у 2000 годзе Парламенцкай тройкай як асноўыя ўмовы для правядзення
дэмакратычных выбараў і працягу працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі:
- Празрыстасць выбарчага працэсу;
- Доступ апанентаў да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі;
- Роўныя ўмовы для палітычных апанентаў;
- Наданне Парламенту значных функцый і паўнамоцтваў.
Выбарчы працэс характарызаваўся наяўнасцю фундаментальных недахопаў, некаторыя
з якіх з'яўляюцца спецыфічнымі для палітычнай сітуацыі ў Беларусі, ўключаючы:
· Палітычны рэжым, які не прызвычаены мець
апазіцыю і робіць усё мажлівае па блакіраванні яе дзейнасці;
· Наяўнасць выканаўчых структураў улады з
празмернымі паўнамоцтвамі, уключаючы мажлівасць кіравання краінай з дапамогай
прэзідэнцкіх дэкрэтаў, якія не падлягаюць адпаведнаму заканадаўчаму кантролю,
што дазваляе адвольна змяняць умовы правядзення выбараў;
· Выбарчае заканадаўства, якое ўсё яшчэ не
гарантуе незалежнасць аміністрацыйных выбарчых органаў, адпаведнае забеспячэнне
працэсу галасавання і працэсу падвядзення вынікаў галасавання, наяўнасці
ўмоваў правядзення свабоднай і справядлівай выбарчай кампаніі і якое накладае
празмерныя абмежаванні на тых, хто ўдзельнічае ў кампаніі і на наглядальнікаў;
· Прававыя палажэнні, якія рэгулююць датэрміновае
галасаванне. не гарантуюць належны кантроль і падлік галасоў;
· Сыстэма кіравання выбарамі, якая значна
залежыць ад выканаўчай улады на нацыянальным і мясцовым узроўнях і якая
не з'яўляецца бесстаронняй;
· Значна няроўныя умовы правядзення выбарчай
кампаніі для кандыдатаў ад апазіцыі;
· Кампанія па запужванню, скіраваная супраць
актывістаў апазіцыі, арганізацыяў унутранага назірання, апазіцыйных і
незалежных сродкаў масавай інфармацыі і брудная кампанія супраць міжнародных
наглядальнікаў, і
· Празмерна прадузятыя дзяржаўныя сродкі масавай
інфармацыі, а таксама цэнзура незалежных газетаў.
На працягу апошняга году і перад прэзідэнцкімі выбарамі 2001 году ў Рэспубліцы
Беларусь былі адзначаны пэўныя станоўчыя моманты, асабліва тыя, што тычацца
дэмакратычнай свядомасці людзей. Гэтыя змены могуць даваць надзею на далейшыя
паляпшэнні. Гэтыя станоўчыя элементы ўключаюць наступнае:
· Растучая грамадзянская супольнасць здолела
мабілізаваць і размясціць на выбарчых участках тысячы унутраных наглядальнікаў,
у тым ліку і тых, хто падтрымлівае ўрад; аднак вялікае шкадаванне выклікае
скасаванне акрэдытацыі некалькіх тысячаў гэтых наглядальнікаў;
· Дэмакратычная апазіцыя здолела ўстаць вышэй
рознагалоссяў паміж сабой і разам удзельнічаць у выбарах, што з'ўляецца
паказчыкам растучай палітычнай і дэмакратычнай свядомасці;
· Пры наяўнасці трох кандыдатаў выбаршчыкі
ў Беларусі мелі сапраўдны выбар, хаця абмежаванні па правядзенню выбарчай
кампаніі і ўмовы яе правядзення не давалі выбаршчыкам магчымасці атрымліваць
поўную інфармацыю аб альтэрнатыўных кандыдатах;
· З дапамогай міжнародных экспертаў у выбарчае
заканадаўства былі ўнесеныя некаторыя станоўчыя змены;
· З арганізацыйнага пункту гледжання, адміністрацыйная
падрыхтоўка да выбараў была добра праведзеная, згодна з прававымі патрабаваннямі
да фармавання камісіяў, і рэгістрацыяй кандыдатаў; і
· Галасаванне 9 верасня прайшло ў адпаведнасці
з выбарчым заканадаўствам і без парушэнняў.
Міжнародная супольнасць асабліва занепакоеная празмернымі пагрозамі, якія
прагучалі ў апошні час з вуснаў вышэйшага кіраўніцтва краіны ў адрас апазіцыйных
і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама палітычных актывістаў.
Далейшае развіццё падзей будзе заставацца пад пільным міжнародным наглядам.
Беручы пад увагу вышэйпрыведзеныя факты і не прымаючы ва ўвагу вынікі
выбараў, ММАНВ прыходзіць да наступных высноваў:
1. Працэс прэзідэнцкіх выбараў 2001 году не адпавядаў абавязальніцтвам
АБСЕ па правядзенню дэмакратычных выбараў, сфармуляваных у Капенгагенскім
дакуменце ад 1990 году, і стандартам Рады Еўропы;
2. ММАНВ вітае і прызнае ўзнікненне плюралістычнай грамадзянскай супольнасці,
што з'яўляецца асновай для развіцця дэмакратычных палітычных структураў,
якія прадстаўляюць усе пласты насельніцтва.
3. Ізаляцыя краіны не ляжыць у інтарэсах беларускага народу і не будзе
спрыяць узмацненню дэмакратычнага развіцця краіны.
ММАНВ падкрэслівала важны ўнёсак Кансультатыўна - наглядальнай групы АБСЕ
і яе старшыні ў працэс набыцця дэмакратычнай свядомасці людзьмі ў Беларусі.
Гэтая праца павінна працягвацца.
Прымаючы ва ўвагу тое, што развіццё грамадзянскай супольнасці і палітычных
структураў, заснаваных на дэмакратычных прынцыпах, уяўляе сабой аснову
стратэгіі па падцягванню Беларусі да ўзроўню Еўрапейскіх дэмакратычных
стандартаў, прычым карані гэтай асновы ляжаць у самім беларускім грамадстве,
ММАНВ лічыць неабходным адзначыць наступнае:
· Такое развіццё падзеяў трэба аднесці не
на рахунак сённяшняга кіраўніцтва з боку Прэзідэнта краіны, а на беларускую
грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя структуры;
· Беларускія ўлады павінны пераадолець недахопы
выбарчага працэсу і выканаць свае абавязкі, згодна з абавязальніцтвамі
па АБСЕ і стандартамі, усталяванымі Радай Еўропы, паколькі гэтыя недахопа
ставяць пад сумнеў дэмакратычны характар вынікаў выбараў;
· Узмацненне працэсу дэмакратызацыі павінна
працягвацца з мэтай рэінтэграцыі Беларусі і яе народу ў еўрапейскую сістэму
стандартаў і вартасцяў.
Больш таго ММАНВ са шкадаваннем прызнае, што палітыка беларускіх уладаў
адносна асноўных дэмакратычных структураў і павагі да фундаментальных
правоў чалавека і каштоўнасцяў, сталася адной з галоўных прычынаў сённяшняй
ступені ізаляцыі краіны і яе народу. Міжнародная супольнасць павінна зрабіць
пераацэнку сваёй палітыкі на самым высокім палітычным узроўні ў адносінах
да гэтай краіны, прымаючы ва ўвагу недахоп дэмакратыі, а таксама і пазытыўныя
тэндэнцыі, якія з'яўляюцца паказальнікамі больш плюралістычнага палітычнага
клімату ў Беларусі. Недахоп дэмакратыі не павінен прыводзіць да ізаляцыі
краіны. Наадварот, ён павінен выклікаць новыя высілкі па развіццю яе дэмакратычнай
сістэмы.
Гэты працэс пераацэнкі павінен праводзіцца дзеля таго, каб вызначыць стратэгіі
развіцця поўнафункцыянальнай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных
палітычных структураў у Беларусі. Інстытуцыі, якія ўваходзяць у ММАНВ,
гатовыя прадстаўляць далейшую дапамогу ў развіцці канструктыўнага дыялогу
паміж прадстаўнікамі ўсяго палітычнага спектру грамадства, а таксама паміж
уладамі і міжнароднай супольнасцю з мэтай палягчэння працэсу пераходу
да дэмакратыі і інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскія структуры.
ПАПЯРЭДНІЯ ВЫНІКІ
Агульная інфармацыя
Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары праходзілі ў Беларусі ў 1994 і 1995
гадах у адпаведнасці з новай Канстытуцыяй, прынятай у 1994 годзе, дзе
замацоўвалася палажэнне аб тым, што Беларусь з'яўляецца парламенцкай дэмакратыяй
і дзе існуе палітычны плюралізм. Пасля таго, як ў 1994 годзе Прэзідэнтам
краіны быў абраны Лукашэнка, паўнамоцтвы парламенту (Вярхоўнага Савету)
зменшыліся, у той час як пачалі расці паўнамоцтвы выканаўчай галіны ўлады,
і прэзідэнцкія дэкрэты сталі практыкай кіравання краінай. Пасля рэферэндума
1996 году паўнамоцтвы Прэзідэнта былі яшчэ больш пашыраныя, а тэрмін знаходжання
ва ўладзе быў падоўжаны да 2001 году.
Нягледзячы на рашэнне Канстытуцыйнага суду, які прыняў рашэнне аб кансультатыўным
статусе рэферэндума 1996 года, Канстытуцыя 1994 году была змененая ў адпаведнасці
з пытаннямі, пастаўленымі на рэферэндум. Вярхоўны Савет быў перавотраны
ў двухпалатны парламент, які складаецца з Палаты Прадстаўнікоў, куды ўваходзяць
110 дэпутатаў, і Савета Рэспублікі (69 члены). У Палату Прадстаўнікоў
увайшла частка са 199 дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га склікання. Некаторыя
з дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13-га склікання адмовіліся ад удзелу ў працы
новага парламенту і працягваюць лічыць Вярхоўны Савет 13-га склікання
адзіным легітымным Парламентам.
У 1997 годзе Рада Еўропы прыпыніла статус Беларусі як асацыяванага сябра
арганізацыі. Парламенцкая асамблея АБСЕ працягвала прызнаваць права дэпутатаў
Вярхоўнага Савету 13-га склікання як легітымных прадстаўнікоў Парламенту
краіны.
Парламенцкія выбары 2000 году ў Палату Прадстаўнікоў, дзе засядаюць 110
дэпутатаў, былі першымі парламенцкімі выбарамі ў Беларусі пасля спрэчнага
рэферэндуму 1996 году і канстытуцыйнага крызісу, які надышоў за гэтым.
Парламенцкія выбары адбыліся пасля году актыўных спробаў пошуку на міжнародным
і дзяржаўным узроўнях мажлівасцяў па стварэнні ўмоваў для правядзення
дэмакратычных выбараў ў Беларусі.
У жніўні 2000 году прадстаўнікі АБСЕ/БДІПЧ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ,
Кансультатыўна - наглядальнай групы АБСЕ (КНГ АБСЕ), Рады Еўропы, Еўрапейскага
парламенту і Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаваў
сустрэліся ў Вене дзеля ацэнкі існавання адпаведных умоваў правядзення
дэмакратычных выбараў у Беларусі. Яны прыйшлі да высновы, што беларускія
ўлады не дабіліся значнага поспеху для таго, каб не трэба было дасылаць
у Беларусь поўнамаштабную місія па нагляданню за выбарамі. Тым не менш,
Канферэнцыя пагадзілася з тым, што ёсць назіраемыя паляпшэнні, якія апраўдваюць
назіранне ў Беларусі Місіі АБСЕ/БДІПЧ па Тэхнічнай ацэнцы (МТА) выбараў,
за выключэннем наглядання ў дзень выбараў.
МТА зрабіла вывады аб тым, што парламенцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі
міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных выбараў, якія сфармуляваныя
ў Капенгагенскім дакуменце АБСЕ ад 1990 году. Нягледзячы на некаторыя
паляпшэнні з часу папярэдніх выбараў, працэс выбараў меў недахопы. Прадстаўнікі
новаабранага парламенту і дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га склікання аспрэчвалі
сваё права быць прадстаўленымі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Аднак, Парламенцкая
асамблея АБСЕ прыняла рашэнне пакінуць месца Беларусі ў асамблеі незанятым
і прыняць канчатковае рашэнне пасля прэзідэнцкіх выбараў.
7 чэрвеня Палата Прадстаўнікоў Беларусі прыняла рашэнне аб прызначэнні
прэзідэнцкіх выбараў на 9 верасня. На пачатку ліпеня Кіраўніцтва АБСЕ
правяло чарговую сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў АБСЕ/БДІПЧ, Парламенцкай
асамблеі АБСЕ, КНГ АБСЕ, Рады Еўропы, Еўрапейскай Камісіі, Еўрапейскага
парламенту і Нацыянальнага Інстытуту Дэмакратыі (НІД), які знаходзіцца
ў ЗША, на якой была прынятая рэкамендацыя па ўсталяванню доўгатэрміновай
місіі АБСЕ/БДІПЧ па наглядзе за прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца
9 верасня, уключаючы размяшчэнне кароткатэрміновых наглядальнікаў у дзень
выбараў. 9 ліпеня АБСЕ/БДІПЧ заявіла Беларускаму Міністэрству Замежных
спраў (МЗС) аб сваім намеры наглядаць за прэзідэнцкімі выбарамі. Падчас
далейшых кантактаў з МЗС, АБСЕ/БДІПЧ зноў зрабіла заяву аб гатоўнасці
даслаць наглядальную місію 1 жніўня.
Развіццё грамадзянскай супольнасці
У сувязі з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў з'явіліся аптымістычныя і
значныя прыкметы актыўнага ўдзелу беларускіх грамадзянаў у вырашэнні праблемаў
развіцця дэмакратыі.
Грамадскія аб'яднанні шчыльна супрацоўнічалі паміж сабой ва ўсталяванні
агульнадзяржаўнай сеткі незалежных наглядальнікаў. Больш як 11000 такіх
наглядальнікаў былі зарэгістраваныя ад грамадскіх аб'яднанняў, злучаных
пад парасонікавай структурай "Беларуская ініцыятыва - незалежнае назіранне".
Яшчэ тысячы былі зарэгістраваныя ад імя кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама
ад няўрадавых арганізацыяў.
На працягу гадоў некалькі апазіцыйных палітычных партыяў супрацоўнічалі
ў межах "Кардынацыйнай Рады". У 1999 годзе яны вялі перамовы з беларускім
урадам аб правядзенні абмежаваных дэмакратычных рэформаў, такіх як прадстаўленне
апазіцыі доступу да СМІ, павелічэнні паўнамоцтваў парламента, паляпшэнне
заканадаўчых умоваў правядзення дэмакратычных выбараў і павага да правоў
чалавека. Першыя вынікі былі дасягнутыя ў лістападзе 1999 года, але неўзабаве
ўлады адмовіліся ад выканання любых дамоўленасцяў. Тым не менш тыя падзеі
дазволілі апазіцыі падвысіць палітычную культуру супрацоўніцтва і здольнасці
да дасягнення кампрамісаў.
Пасля глыбокіх дыскусіяў па пытанні ўдзелу ці няўдзелу ў парламенцкіх
выбарах апазіцыя падзялілася ў сваіх намерах. Тым не менш была дасягнутая
агульная згода адносна ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, якія павінны былі
адбыцца ў наступным годзе. Напрыклад, вялікая колькасць групаў палітычнага
і сацыяльнага кшталту прыняла рашэнне аб заснаванні кааліцыі ў падтрымку
адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, што неўзабаве і было дасягнута.
Было дамоўлена, што першапачаткова выстаўляюць свае кандыдатуры пяць прэтэндэнтаў
дзеля таго, каб быў зарэгістраваны хаця б адзін з іх. Таксама было дамоўлена
аб тым, што пры ўмове рэгістрацыі пяці з іх, яны абяруць аднаго кандыдата,
які будзе прадстаўляць "пяцёрку", а іншыя здымуць свае кандыдатуры.
У заключэнне неабходна адзначыць, што наяўнасць у грамадзянаў сапраўднага
выбару і ўзнікненне кааліцыі палітычных і грамадскіх сілаў з'яўляюцца
моцным аргументам у падтрымку сцвярджэння аб працэсе сталення дэмакратычных
сіл, якія здольныя узяць на сябе адказнасць перад грамадствам на ўсіх
узроўнях улады і заканадаўства - мясцовым, рэгіянальным і агульнанацыянальным.
Затрыманы пачатак працы па нагляданню і адмова ў выдачы візаў
Беларускія ўлады затрымалі запрашэнне назіральнікам ад АБСЕ/БДІПЧ на некалькі
тыдняў, а пасля запознена выдалі візы членам наглядальнай місіі. У выніку,
Мiсiя АБСЕ/БДІПЧ здолела распачаць працу толькі 17-га жніўня. Гэта сталася
прычынай таго, што міжнародныя наглядальнікі не змаглі прыняць удзел у
назіранні за вельмі важнымі пачатковымі этапамі выбарчага працэсу. Таму
АБСЕ/БДІПЧ было вымушана даслаць на Беларусь толькі Місію па абмежаванаму
назіраннню за прэзідэнцкімі выбарамі замест звычайнай поўнамаштабнай і
поўнай місіі па назіранню за выбарамі.
З-за затрымкі ў запрашэнні АБСЕ/БДІПЧ апынулася не ў стане выконваць свой
мандат па нагляданню за поўным працэсам выбараў - "перад, падчас і пасля
выбараў" (Заключны Будапешцкі дакумент, Глава VIII, параграф 12, 1994
і Дэкларацыя Стамбульскага саміту, пар. 26, 1999). АБСЕ/БДІПЧ не дазволілі
наглядаць за: 1) фармаваннем выбарчых камісій; 2) зборам подпісаў за кандыдатаў;
3) рэгістрацыяй кандыдатаў і далейшым працэсам абскарджвання; і 4) першым
тыднем з чатырох выбарчай кампаніі і кампаніі ў СМІ.
У дадатак да гэтага двум членам Місіі было адмоўлена ў візах і ўездзе
у краіну.
АБСЕ/БДІПЧ ведае аб суверэнным праве любой дзяржавы кантраляваць уезд
на сваю тэрыторыю. Аднак для выканання мандату незалежнай інстытуцыі,
АБСЕ/БДІПЧ павінна мець магчымасць самастойна вызначаць памер, склад і
працягласць працы групы наглядальнікаў за выбарамі, без залішняга умяшальніцтва
з боку дзяржаваў.
У супрацьвагу факту затрымкі запрашэння Місіі і адмове ў візах яе членам
з боку МЗС, усе наглядальнікі ад ММАНВ, усе кароткатэрміновыя наглядальнікі
(КТН) былі неадкладна акрэдытаваныя Цэнтральнай Камісіяй Рэспублікі Беларусь
па правядзенню выбараў і рэферэндумаў (ЦВК). Трэба таксама адзначыць,
што МЗС задаволіла ўсе прашэнні КТН аб уязных візах.
Прававыя асновы правядзення выбараў
Прававой базай для правядзення выбараў у Беларусі з'яўляюцца Канстытуцыя
Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс, іншыя заканадыўчыя акты, якія рэгулююць
пытанні правядзення выбараў, а таксама прэзідэнцкія дэкрэты і пастановы
ЦВК. Канстытуцыя прызнае вышэйшасць агульнапрынятых прынцыпаў і нормаў
міжнароднага права адносна беларускіх законаў (артыкул 8).
Артыкул 79 Выбарчага кодэксу кажа, што выбары прызнаюцца адбыўшыміся толькі
калі больш за палову грамадзянаў, унесеных у спісы для галасавання, прымуць
удзел у выбарах, і калі кандыдат набярэ больш за палову галасоў выбаршчыкаў.
У іншым выпадку, не пазней чым праз два тыдні праводзіцца другі тур выбараў,
у якім прымаюць удзел кандыдаты, якія набралі найбольшы працэнт галасоў.
Такія ж патрабаванні існуюць і да другого туру, і працэс выбараў працягваецца
пакуль не будуць выкананые гэтыя дзве умовы.
Выбарчы кодэкс быў прыняты ў лютым 2000 года і дапоўнены ў ліпені таго
ж году, незадоўга да парламенцкіх выбараў. Некаторыя з недахопаў, на якія
ўказвала АБСЕ/БДІПЧ, былі выпраўленая, але іншыя больш значныя недахопы
засталіся без зменаў.
Калі адмовіцца ад абмяжоўваючага тлумачэння дадзенага Выбарчага кодэксу,
на падставе яго можна праводзіць дэмакратычныя выбары. ЦВК мае права тлумачыць
Выбарчы кодэкс і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія маюць дачыненне
да выбараў, дзеля іх аднолькавага прымянення (артыкул 33). Так, 15 чэрвеня
2001 году, Канстытуцыйны Суд даў ліберальнае тлумачэнне палажэння артыкула
80 Канстытуцыі Беларусі аб "грамадзяніне Рэспублікі Беларусь, які пастаянна
пражывае ў Беларусі" і, дзейнічаючы па просьбе ЦВК, прыняў рашэнне аб
тым, што Канстытуцыя не ўтрымлівае ніякіх забаронаў для ЦВК па рэгістрацыі
ініцыятыўнай групы Зянона Пазняка на прэзідэнцкіх выбарах, нягледзячы
на тое, што Пазняк тры гады пражывае па-за межамі тэрыторыі Беларусі.
Праблематычныя і фундаментальна адмоўныя аспекты прававых ўмоваў выбараў
уключаюць у сябе:
· Праўленне з дапамогай прэзідэнцкіх дэкрэтаў
- нягледзячы на тое, што Канстытуцыя (арткул 101, параграф 3) увогуле
дазваляе прэзідэнту прымаць дэкрэты у "выпадках скрайняй неабходнасці
і важнасці", як гэта прадэманстравалі дэкрэты нумар 8, 11, і 20, такія
дэкрэты парушаюць асноўную мэту канстытуцыйнай нормы, калі прэзідэнт таксама
з'яўляецца кандыдытам і дэкрэты ўплываюць на працэс выбараў, у прыватнасці
абмяжоўваючы правы іншых удзельнікаў выбарчай гонкі - палітычных партыяў,
патэнцыйных кандыдатаў, і грамадскіх аб'яднанняў.
· Недастаткова эфектыўныя нормы, якія рэгулююць
захаванне таямніцы галасавання і адсутнасць празрыстай працэдуры падліку
галасоў - празмерна дазваляльная працэдура датэрміновага галасавання;
адсутнасць асобнай працэдуры падліку галасоў пры датэрміновым галасаванні
перанаснымі скрынямі; і поўная адсутнасць дэтальнай інфармацыі аб выніках
галасавання на выбарчых участках дзеля абгрунтавання вынікаў падліку галасоў
на тэрытарыяльным, абласным ўзроўнях і на ўзроўні ЦВК.
· Палажэнні, якія абмяжоўваюць правы наглядальнікаў
- забарона на правядзенне прэсавых канферэнцый да заканчэння дня галасавання;
адсутнасць права наглядаць за перадачай выніковых пратаколаў галасавання
ў камісіі вышэйшага ўзроўню; адсутнасць права набліжэння да месцаў, дзе
выбаршчыкі атрымліваюць бюлетэні для галасавання, дзе правяраюцца іх прозвішча,
дзе робіцца адпаведны запіс і права на перыядычную праверку кабін для
галасавання.
· Абмежаванні па правядзенню свабоднай
і справядлівай выбарчай кампаніі - празмернае рэгуляванне выбарчай
кампаніі, якое абмяжоўвае мажлівасць кандыдатаў па данясенню палажэнняў
сваёй платформы да выбаршчыкаў і абмяжоўвае мажлівасць правядзення публічных
дэбатаў падчас выбарчага працэсу. Прэзідэнцкі дэкрэт нумар 11 (ад 7 траўня
2001 года) увёў дадатковыя абмежаванні на свабоду выказвання. Такім чынам,
палітычныя партыі, прафсаюзы і іншыя зарэгістраваныя арганізацыі могуць
арганізоўваць дэманстрацыі з удзелам больш як 1000 чалавек, толькі атрымаўшы
папярэдні дазвол ад старшыні абласнога, гарадскога ці Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта. За парушэнне дадзенага дэкрэту партыя ці прафсаюз,
якія з'яўляюцца арганізатарамі дадзенага мерапрыемства, могуць быць забароненыя.
· Абмежаваныя магчымасці па аспрэчванню
рашэнняў ЦВК - Выбарчы кодэкс кажа, што толькі абмежаваная колькасць
рашэнняў ЦВК можа быць абскарджаная ў Вярхоўным Судзе, напрыклад, адмова
ў рэгістрацыі кандыдата, згода з тым, што кандыдат здымае сваю кандыдатуру
без адпаведнай прычыны, ці прызнанне выбараў несапраўднымі. У дадатак,
існуе абмежаванне ў часе, які па законе выдзяляецца для абскарджвання,
напрыклад, скарга аб непрызнанні выбараў сапраўднымі павінна быць пададзеная
ў ЦВК не пазней за наступны дзень пасля выбараў.
· Адсутнасць незалежнасці выбарчых
камісіяў - Выбарчы кодэкс не прадстаўляе дастатковай інстытуцыйнай
незалежнасці ЦВК і ніжэйстаячых камісій ад выканаўчай улады. Кодэкс кажа
аб тым, што выканаўчая ўлада павінна падтрымліваць працу выбарчых камісій
(артыкул 38). Аднак, выканаўчая ўлада прадпрымала спробы кантраляваць
і накіроўваць працу выбарчых камісіяў.
Пытанні арганізацыі правядзення выбараў
За правядзенне выбараў адказваюць выбарчыя камісіі, якія ўтвараюць пірамідападобную
структуру, зверху пачынаючы з ЦВК, а затым ідуць абласныя і мінская гарадская
(7) тэррытарыяльныя выбарчыя камісіі (ТВК), затым раённыя, гарадскія і
гарадскія раённыя камісіі (161), затым участковыя выбарчыя камісіі (УВК)-6,753.
З пункту гледжання арганізацыі выбараў іх падрыхтоўка была праведзена
паспяхова, у адпаведнасці з патрабаваннямі закону па фармаванню камісіяў,
рэгістрацыі кандытаў і выбаршчыкаў.
Згодна з законам "Аб Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах
і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў" ад 30 красавіка 1998 года,
ЦВК з'яўляецца незалежным органам. ЦВК усталеўвала адзінаабразнае прымяненне
Выбарчага кодэксу праз прыняцце пастановаў і рашэнняў. Аднак, ЦВК адмовілася
прымаць пастановы, інструкцыі і рашэнні па паляпшэнню палажэнняў Выбарчага
кодэксу, якія былі прызнаныя праблематычнымі падчас парламенцкіх выбараў
у кастрычніку 2000 года, напрыклад датэрміновае галасаванне, падлік галасоў,
правы наглядальнікаў. Выключэннем сталася ўнясенне з кастрычніку 2000
года станоўчых зменаў ў палажэнне аб галасаванні па месцу знаходжання
выбаршчыкаў.
ММАНВ была праінфармаваная і такім чынам запрошаная толькі на тры з пяці
паседжанняў ЦВК, якія праводзіліся на працягу трох тыдняў перад днем галасавання.
Аднак, Місія мела пастаянны кантакт з ЦВК і яе членамі. Нягледзячы на
тое, што выбарчыя камісіі звычайна адказвалі на запыты з боку ММАНВ, было
цяжка атрымліваць дэтальную інфармацыю аб складзе камісіяў больш нізкага
узроўню. Дадзеныя заключэнні базуюцца на інфармацыі аб складзе 30 з 161
тэрытарыяльных гарадскіх, раенных, гарадскіх і гарадскіх раенных і 6 абласных
і мінскай гарадской выбарчых камісіях. Колькасны аналіз паказвае, што
амаль 81% іх складу ўяўляюць сабой людзі, якія непасрэдна асацыююцца ці
залежаць ад выканаўчых структураў (так званай "вертыкалі").
ЦВК прадставіла наступную інфармацыю аб складзе выбарчых камісіяў:
· 168 ТВК-2,179 членаў (1,094 жанчыны-50.02%)
з якіх толькі 67 былі выдвінутыя палітычнымі партыямі;
· 6,753 УВК-78,407 членаў (50,616 жанчын-64.56%)
з якіх толькі 172 былі выдвінутыя палітычнымі партыямі;
Выдвіжэнне і прызначэнне членаў гэтых камісіяў адбылося яшчэ да таго,
як распачала сваю працу МАНВ. Аднак са скаргаў, накіраваных грамадзянамі
і аб'яднаннямі, а таксама з абмежаваных статыстычных дадзеных, прыведзеных
вышэй, становіцца зразумелым, што працэс прызначэння камісіяў цяжка назваць
сбалансаваным. Выбарчы кодэкс не здолеў гарантаваць прадстаўніцтва розных
палітычных інтарэсаў у камісіях.
Выбарчы кодэкс прадугледжвае незалежнасць выбарчых органаў ад нацыянальнай
і мясцовых уладаў (артыкул 11), а таксама дакладны падзел роляў выбарчых
камісіяў і падтрымку мясцовых выканаўчых органаў. Роля апошніх складаецца
выключна ў прадстаўленні памяшканняў камісіям і аказанні ім тэхнічнай
дапамогі дзеля стварэння нармальных умоваў правядзення выбарчай кампаніі
кандыдатамі і г.д. З мэтай лепшай каардынацыі дзеянняў Выбарчы кодэкс
прадугледжвае мажлівасць уключэння ў камісіі выканаўчымі камітэтамі свайго
прадстаўніка (артыкул 35). Аднак замест аказання прадугледжанай законам
падтрымкі мясцовыя выканаўчыя ўлады кантралявалі працу камісіяў. Такое
"шчыльнае" супрацоўніцтва заўсёды тлумачыцца практычнымі і тэхнічнымі
прычынамі.
Рэгістрацыя выбаршчыкаў
Паводле дадзеных на 4 верасня, агульная колькасць выбаршчыкаў, унесеных
у спіс для галасавання, складала 7 221 434 чалавека. Яны змогуць прагаласаваць
на 6 753 выбарчых участках у Беларусі і 37 - за мяжой. Колькасць выбаршчыкаў
амаль пароўна размярковаецца па ўсёй краіне. Толькі ў горадзе Мінску-найбольшым
па колькасці выбаршчыкаў рэгіёне - зарэгістравана на 5% болей выбрашчыкаў,
чым у самым маленькім па колькасці выбаршчыкаў рэгіёне.
Заканадаўчыя нормы і пастановы ЦВК адносна складання спісаў выбаршчыкаў
не могуць цалкам гарантаваць уключэнне кожнага выбаршчыка ў спіс толькі
на адным выбарчым участку.
ЦВК праінфармавала МАНВ аб тым, што колькасць надрукаваных бюлетэняў для
галасавання перавышае колькасць выбаршчыкаў прыкладана на 7%. Замова ў
Дом друку была падрыхтаваная паводле запытаў з абласных і Мінскай гарадской
выбарчых камісіяў.
Рэгістрацыя кандыдатаў
Для збору неабходных для рэгістрацы кандыдата 100 тысяч ЦВК зарэгістравала
ініцыятыўныя групы 22 кандыдатаў. У выніку 16 з іх прадставілі сабраныя
подпісы на праверку ў гарадскія і раённыя выбарчыя камісіі. Нягледзячы
на запозненае запрашэнне беларускімі ўладамі АБСЕ/БДІПЧ, што не дазволіла
МАНВ наглядаць за поўным працэсам рэгістрацыі кандыдатаў, МАНВ азнаёмілася
са скаргамі адносна працэса збору подпісаў і адзначыла наступныя вынікі:
(1) факты неправамернага ўдзелу мясцовых чыноўнікаў у рэгістрацыі падпісных
лістоў; (2) правядзенне агітацыі сярод працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў;
(3) забарона наглядальнікам назіраць за працэсам збора подпісаў; (4) перашкоды
падчас працэсу збору подпісаў. У сітуацыі з неправамерным ўдзелам мясцовых
чыноўнікаў у рэгістрацыі падпісных лістоў ЦВК прымала рашэнні аб перадачы
справы ў адпаведную ТВК. У апошнім выпадку камісія перадала скаргу ў пракуратуру.
Што тычыцца іншых скаргаў, ЦВК не знайшла дастатковых доказаў па задаволенню
скаргаў.
У выніку 14 жніўня ЦВК зарэгістравала 4 кандыдаты: дзейснага Прэзідэнта
А. Лукашэнка, У. Ганчарыка, старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, былога
старшыню выканкама Гродзенскай вобласці С. Домаша і лідэра Ліберал-дэмакратычнай
партыі Беларусі С. Гайдукевіча. У адпаведнасці з пагадненнем, дасягнутым
паміж шырокай кааліцыяй апазіцыйных партыяў, асацыяцыяў і грамадскіх аб'яднанняў,
22 жніўня С. Домаш зняў сваю кандыдатуру на карысць У. Ганчарыка, агульнага
ці "адзінага дэмакратычнага кандыдата". У выбарчыя бюлетэні былі ўнесеныя
прозвішчы толькі трох кандыдатаў. Такім чынам на гэтых выбарах грамадзяне
Беларусі маюць сапраўдны выбар.
Спрэчны прэзідэнцкі дэкрэт № 20, які тычыцца прадстаўлення дэкларацыяў
аб даходах і ўласнасці кандыдатаў і іх сваякоў, не ўжываўся з мэтай дыскваліфікацыі
кандыдатаў.
Выбарчая кампанія
Жорсткія абмежаванні, накладзеныя існуючай прававымі і адміністрацыйнымі
рамкамі правядзення выбараў, разам з канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі дзейснага
Прэзідэнта тлумачаць наяўнасць няроўнага палітычнага спаборніцтва. Кожны
кандыдат павінен атрымаць сумму дзяржаўных грошай, эквівалентную прыкладна
12 500 даляраў, на правядзенне кампаніі. Кандыдатам не дазваляецца выкарыстоўваць
іншыя фінансавыя крыніцы, акрамя тых, якія паступілі ў агульны выбарчы
фонд і якія былі размеркаваныя пароўна паміж кандыдатамі. Прэзідэнцкі
дыкрэт № 11 яшчэ больш абмежаваў магчымасць правядзення кандыдатамі публічных
масавых сустрэчаў са сваімі выбаршчыкамі.
Афіцыйная кампанія пачалася адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў 14 жніўня.
На позніх стадыях кампаніі праводзіліся нешматлікія мерапрыемствы. У прыватнасці
4 верасня ў Мінску адбылася сустрэча дзейснага Прэзідэнта (прыкладна 2
500 тысячы ўдзельнікаў), а 3 верасня сустрэча У. Ганчарыка прыкладна з
3 000 выбаршыкаў у Мінску. І Ганчарык, і Гайдукевіч праводзілі меншыя
па колькасці прысутных сустрэчы ў рэгіянальных цэнтрах, дзе ў некаторых
выпадках улады заплюшчвалі вочы на тое, што арганізатары не атрымалі папярэдяга
дазволу на правядзенне падобных акцыяў. Акрамя гэтых фактаў, ні ў Мінску,
ні ў рэгіёнах не было заўважана рысаў правядзення сапраўднай кампаніі.
Кандыдат Лукашэнка, якога падтрымлівалі дзяржнаўныя органы і СМІ, дамініраваў
у выбарчай кампаніі.
Тон выбарчай кампаніі стаўся больш напружаным і негатыўным з набліжэннем
выбарчага перыяду. У. Ганчарык папярэджваў аб маючых адбыцца фальсіфікацыях
падчас датэрміновага галасавання, казаў пра небяспеку арышта Главы свайго
выбарчага штабу, а таксама пра тое, што ЦВК можа зняць яго з выбарчай
гонкі на падставе нейкіх злоўжыванняў Выбарчым кодэксам. Падобным чынам
Прэзідэнт пагражаў дэпартаваць кіраўніка місіі КНГ АБСЕ і абвінаваціў
краіны "зрелой демократіі" у "атаке" на Беларусь, што стала вынікам стрымлівання
эканамічнага развіцця краіны. Некаторыя публічныя выказванні вышэйшых
асобаў у выбарчых адміністрацыйных структурах як мінімум ствараюць уражанні
прадузятасці выбарчых камісіяў, напрыклад, словы старшыні ЦВК Л. Ярмошынай
аб тым, што параза дзейснага Прэзідэнта на выбарах будзе "асабістай трагедыяй"
для яе.
Падчас тыдняў перад выбарамі практычна адсутнічалі бачныя прыкметы публічнага
распаўсюджвання мабілізацыйных перадвыбарчых матэрыялаў. Плакаты можна
было вешаць толькі на абмежаванай колькасці адведзеных месцаў, інакш яны
штодня зрываліся камунальнымі службамі ці, як сцвярджалі прадстаўнікі
апазіцыйных палітычных партыяў, спецслужбамі. Аднак ЦВК здолела праінфармаваць
выбаршчыкаў аб працэдуры галасавання праз сваю публічную інфармацыйную
кампанію з выкарыстаннем палітычна нейтральных плакатаў і тэлевізійных
ролікаў.
МАНВ была таксама глыбока занепакоена ўзроўннем пераследу палітычнай апазіцыі
і ўнутраных назіральнікаў. Былі зафіксаваныя факты адымання офіснага абсталявання
і агітацыйцых матэрыялаў, частых падатковых праверак і затрымання асобаў,
у якіх былі знойдзеныя матэрыялы, кваліфікаваныя як абразлівыя супраць
Прэзідэнта. Усе гэтыя інцыдэнты аказвалі негатыўны ўплыў на і так мінімальны
ўзровень публічнай агітацыі.
У краіне назіраліся значныя падвышэнні колькасці і крыніцаў апытанняў
грамадскай думкі непасрэдна перад 13 жніўня, днём, калі па закону наступіла
забарона публікацыяў вынікаў грамадскага апытання. Апытанні адлюстроўвалі
шырокія разыходжанні паміж інфармацыйнымі крыніцамі, даступнымі для насельніцтва
ў СМІ. Вынікі апытанняў, надрукаваных у дзяржаўных мас-медыя, нап