АТМАСФЭРА МАРАЛЬНАГА ТЭРОРУ
2001-09-06
Аўтар: "Наша ніва", 3 верасня 2001 г.
Парушэньні выбарчага заканадаўства і дыскрымінацыя
апазыцыйнага кандыдата набылі нечуваны размах. Лік разгромленых апазыцыйных
асяродкаў ідзе на дзясяткі, колькасьць затрыманых агітатараў перавысіла
300. Канфіскоў-валіся тыражы газэтаў "Рабочы", Президент, "Наша Свабода",
"Свабоднае Слова". Таму выбары наўрад ці будуць прызнаныя міжнароднай
супольнасьцю свабоднымі, а абраны прэзыдэнт - законным. І Лукашэнка ня
можа ня ведаць пра гэта. Значыць, ідзе на нелегітымнасьць сьвядома.
Парушэньні выбарчага заканадаўства і дыскрымінацыя
апазыцыйнага кандыдата набылі нечуваны размах. Лік разгромленых апазыцыйных
асяродкаў ідзе на дзясяткі, колькасьць затрыманых агітатараў перавысіла
300. Канфіскоў-валіся тыражы газэтаў "Рабочы", Президент, "Наша Свабода",
"Свабоднае Слова". Таму выбары наўрад ці будуць прызнаныя міжнароднай
супольнасьцю свабоднымі, а абраны прэзыдэнт - законным. І Лукашэнка ня
можа ня ведаць пра гэта. Значыць, ідзе на нелегітымнасьць сьвядома.
Міліцыя сарвала 12 сустрэчаў У.Ганчарыка з выбарцамі. Прыватную друкарню
"Мэджык", што тыражавала незалежныя выданьні ды плякаты Ў.Ганчарыка, фактычна
забралі пад кантроль дзяржавы. Пазаўчора быў затрыманы кіраўнік ініцыятывы
"Незалежнае назіраньне" Алесь Бяляцкі. Міністар Навумаў у гутарцы з З.Ганчар
прызнаў сапраўднасьць рапарту генэрала Лапаціка, у якім гаворыцца пра
тое, што зьніклыя палітыкі былі забітыя "эскадронам сьмерці". Паводле
ін-фармацыі Ў.Ганчарыка, з мэтай фальсыфікацыі вынікаў надрукаваная дадатковая
колькасьць бюлетэняў.
Кампанія замоўчваньня і фальсыфікацыяў праводзіцца пры пад-трымцы Масквы.
Павал Шарамет расказаў, што "ОРТ мае поўны варыянт запісу тэлеінтэрвію
былога начальніка сьледчага ізалятару Алега Алкаева, які валодае зьвесткамі
пра "эскадроны сьмерці", аднак "у выніку асабістага ўмяшальніцтва Лукашэнкі
і ягонага кантактаваньня з кіраўніцтвам Расейскай Фэдэрацыі пакуль мы
ня можам паказаць стужку Алкаева". Шарамет дадаў, што, "наколькі ён ведае,
такія ж праблемы ўзьніклі на НТВ".
БТ і дзяржаўная прэса штодня бесцырымонна скажаюць ня толькі словы кандыдатаў
ад апазыцыі, але нават твары. У тэлеперадачах злосна перакручваецца сэнс
артыкулаў у незалежных газэтах. У парушэньне нормаў закону колькасьць
публікацыяў і перадачаў пра А.Лукашэнку б'е рэкорды. Гэтак, у суботнім
нумары "Рэспублікі" яму былі прысьвечаныя сем старонак з васьмі, і на
шасьці зь іх былі здымкі А.Лукашэнкі.
Цэнтравыбаркам Ярмошынай маўчыць.
Хто прызнае такія выбары законнымі? Расея.
Ня так важна было, хто стане прэзыдэнтам у выніку гэтай кампаніі. Галоўны
нацыянальны інтарэс заключаўся ў тым, што краіна мусіла займець ЗАКОННАГА
прэзыдэнта. Пры нелегітымным прэзыдэнту Беларусь робіцца безабароннай
перад агрэсіўным расейскім капіталам. Шанцы Лукашэнкі стаць ЗАКОННЫМ прэзыдэнтам
на пачатку кампаніі былі прынамсі ня меншыя, чым у адзінага кандыдата.
Але, відаць, боязь пройгрышу была настолькі моцнай, а грамадзянскае пачуцьцё
- слабым, што той збаяўся сумленных выбараў. Улады стварылі атмасфэру
маральнага тэрору ў грамадзтве.
Сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што рэйтынг Лукашэнкі застыў на мяжы
50% і за тыдзень да выбараў так і ня змог яе перакрочыць. Большасьць выбарцаў
па-ранейшаму хоча галасаваць або за альтэрнатыўных кандыдатаў, або супраць
усіх. Калі на апошнім тыдні і ў дзень галасаваньня ўлады пойдуць на новыя
рэпрэсіі і парушэньні заканадаўства аж да адкрытага фальшаваньня вынікаў,
Беларусь пачне ХХІ стагодзьдзе так, як яна скончыла ХХ-е - без законнага
прэзыдэнта.
Але на любога Фухіморы рана ці позна знаходзіцца свой Таледа. Наяўнасьць
Расеі пад бокам нічога ў гэтым законе гісторыі не зьмяняе.