Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Сацыялогія

ВЫБАРШЧЫКІ МІНСКА АДДАЮЦЬ ПЕРАВАГУ КАНДЫДАТАМ У ДЭПУТАТЫ СЯРЭДНЯГА ЎЗРОСТУ


2000-07-25

Аўтар: Леанід МІХЕЙЧЫКАЎ, кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік сацыялагічнай службы "Зеркало"



Большасць жыхароў адной з выбарчых акруг Мінска хацелі б бачыць дэпутатам ад сваёй акругі ў вышэйшым заканадаўчым органе краіны чалавека ва ўзросце ад 31 да 49 гадоў.

10-13 ліпеня 2000 года сацыялагічнай службай "Зеркало" кампаніі БелаПАН напярэдадні маючых адбыцца выбараў праведзена зандзіраванне грамадскай думкі 400 жыхароў адной з 18 выбарчых акруг беларускай сталіцы. Акруга дастаткова тыповая для г.Мінска, г.з. сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі апытанай сукупнасці рэспандэнтаў адхіляюцца ад генеральнай сукупнасці ў межах статыстычнай памылкі. Апытваліся асобы ва ўзросце 18 гадоў і старэй, тыя, хто можа ўзяць удзел у выбарах 15 кастрычніка гэтага года. Анкетаванне праводзілася па выпадковай выбарцы, па месцы жыхарства рэспандэнтаў.

Усе звесткі акруглены да цэлых адзінак, у працэнтах.

1. Як змянілася, на Ваш погляд, эканамічная сітуацыя ў нашай рэспубліцы за апошні год? (адзін адказ)

1. Істотна палепшылася

2

2. Крыху палепшылася

13

3. Не змянілася

16

4. Крыху пагоршылася

18

5. Істотна пагоршылася

44

6. Цяжка адказаць

7


2. Як змянілася Ваша ўласнае матэрыяльнае становішча за апошні год?

1. Істотна палепшылася

2

2. Крыху палепшылася

10

3. Не змянілася

22

4. Крыху пагоршылася

21

5. Істотна пагоршылася

42

6. Цяжка адказаць

3


3. Калі Ваша жыццё пагаршаецца, то хто, на Вашу думку, у гэтым вінаваты перш за ўсё? (не больш за тры адказы)

1. Урад

40

2. Асабіста прэзідэнт

31

3. Вінаватыя мы самі, грамадзяне Беларусі

28

4. Органы мясцовай улады, чыноўнікі

20

5. Парламент

12

6. Мафіёзныя структуры

11

7. Апазіцыйныя прэзідэнту сілы

6

8. У мяне жыццё не пагаршаецца

5

9. Урады іншых дзяржаў, зацікаўленыя ў аслабленні нашай краіны

4

10. Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі

3

11. Прадпрымальнікі

2

12. Цяжка адказаць

17


4. Што, на Ваш погляд, трэба зрабіць, каб вывесці краіну з эканамічнага крызісу?

1. Трэба вярнуцца да планавай дзяржаўнай эканомікі

12

2. Трэба хуткімі тэмпамі пераходзіць да рыначнай эканомікі

19

3. Трэба паступова, крок за крокам пераходзіць да рыначнай эканомікі

33

4. Цяжка адказаць

36


5. З якімі палітычнымі і грамадскімі сіламі Вы звязваеце надзеі на лепшую будучыню Беларусі? (не больш за тры адказы)

1. Прэзідэнт, але не А.Лукашэнка.

23

2. Прэзідэнт А.Лукашэнка.

20

3. Рабочы клас

20

4. Прадпрымальнікі

17

5. Інтэлігенцыя Беларусі

17

6. Урад

11

7. Ні з кім

11

8. Апазіцыя

8

9. Дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў

7

10. Парламент

6

11. Палітычныя лідэры краін Захаду

6

12. Ваенныя

5

13. Палітычныя лідэры Беларусі

4

14. Палітычныя лідэры краін СНД

3

15. Палітычныя партыя Беларусі

2

16. Цяжка адказаць

19


6. Увосень гэтага года павінны адбыцца выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Ці будзеце Вы ўдзельнічаць у гэтых выбарах?

1. Так

56

2. Не

16

3. Цяжка адказаць

29


7. Дапусцім, Вы ўдзельнічаеце ў выбарах. Кандыдату з якімі данымі Вы аддалі б перавагу?

Узрост

1. да 30 гадоў

5

2. 31-49 гадоў

73

3. 50-70 гадоў

6

4. Абыякава

16


Сямейнае становішча

1. Жанаты (замужам)

50

2. Халасты (не замужам)

3

3. Абыякава

47


Нацыянальнасць

1. Беларус

50

2. Рускі

3

3. Нейкая іншая

2

4. Абыякава

45


Партыйнасць

1. Беспартыйны

29

2. Член прапрэзідэнцкай партыі

6

3. Член дэмакратычнай партыі

11

4. Прадстаўнік іншай партыі

5

5. Абыякава

49


Прафесія

1. Прадпрымальнік

6

2. Дзеяч мастацтва, культуры, артыст

1

3. Журналіст

2

4. Лідэр палітычнай партыі

6

5. Прадстаўнік арміі, МУС, КДБ

3

6. Кіраўнік прамысловага прадпрыемства

7

7. Старшыня калгаса, дырэктар саўгаса

1

8. Вучоны

3

9. Эканаміст-практык

28

10. Юрыст

10

11. Іншае

3

12. Абыякава

30