ВЫБАРЫ
Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
English Русский
Пошук
Шукаць
Пашыраны пошук
Аб выбарах
Агульная iнфармацыя
Выбарчы кодэкс
Цэнтрвыбаркам
 
Форум
Архiў апытанняў
 
Навiны сайта
Усе кампаніі
Выбары ў Нацыянальны сход 2008 года
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2007 года
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2006 года
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
Рэспубліканскі рэферэндум 1996 года
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1995 года
Рэспубліканскі рэферэндум 1995 года
Выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання 1995 года
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 1994 года
Выбары народных дэпутатаў Беларускай ССР 1990 года
 
БелаПАН
Аб праекце
Сацыялогія

59 ПРАЦЭНТАЎ ВЫБАРШЧЫКАЎ, НА ДУМКУ ЖЫХАРОЎ БЕЛАРУСІ, ГАТОВЫ ПАДТРЫМАЦЬ НА ВЫБАРАХ ПРЫХІЛЬНІКАЎ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ

Аўтар: Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД)



У ліпені 2000 года ў рамках праекта "Беларусь на парозе XXI стагоддзя: шляхі сацыяльнай трансфармацыі" Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў сумесна з Цэнтрам сацыяльных і экалагічных даследаванняў правёў рэспубліканскае апытанне грамадскай думкі (апытаныя 1549 рэспандэнтаў, памылка выбаркі не перавышае 0,03), а таксама апытанне беларускай эліты (60 палітыкаў, бізнесменаў, журналістаў і аналітыкаў, якія прадстаўляюць дзяржаўныя і недзяржаўныя структуры). Ніжэй прапануюцца некаторыя вынікі гэтых даследаванняў.

Табліца 1. За якіх кандыдатаў вы б хацелі прагаласаваць на парламенцкіх выбарах восенню 2000 года? (звесткі нацыянальнага апытання)

Варыянт адказу

Працэнты

За адзіных кандыдатаў ад апазіцыйных партый - членаў Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл (АГП, БНФ "Адраджэнне", БСДГ, БСДП (НГ), Партыя працы, Партыя жанчын "Надзея")

11

43

За кандыдатаў іншых палітычных партый

6

За незалежных кандыдатаў

26

За кандыдатаў - прыхільнікаў А.Лукашэнкі

37

41

За іншых кандыдатаў ад "партыі ўлады

4

За іншых кандыдатаў

6

Цяжка адказаць/не адказалі

10


Табліца 2. А за каго, на вашу думку, прагаласуе большасць выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах восенню 2000 года? (звесткі нацыянальнага апытання)

Варыянт адказу

Працэнт

За адзіных кандыдатаў ад апазіцыйных партый - членаў Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл (АГП, БНФ "Адраджэнне", БСДГ, БСДП (НГ), Партыя працы, Партыя жанчын "Надзея")

6

25

За кандыдатаў іншых палітычных партый

3

За незалежных кандыдатаў

16

За кандыдатаў - прыхільнікаў А.Лукашэнкі

56

59

За іншых кандыдатаў ад "партыі ўлады

3

За іншых кандыдатаў

6

Цяжка адказаць/няма адказу

10


Табліца 3. Прадстаўніка якой групы грамадства вы хацелі б бачыць на пасадзе прэзідэнта Беларусі? (звесткі нацыянальнага апытання)

Варыянт адказу

Працэнт

За адзіных кандыдатаў ад апазіцыйных партый - членаў Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл (АГП, БНФ "Адраджэнне", БСДГ, БСДП (НГ), Партыя працы, Партыя жанчын "Надзея")

10

44

За кандыдатаў іншых палітычных партый

5

За незалежных кандыдатаў

29

За кандыдатаў - прыхільнікаў А.Лукашэнкі

40

44

За іншых кандыдатаў ад "партыі ўлады

4

За іншых кандыдатаў

5

Цяжка адказаць/няма адказу

7


Табліца 4. А за каго, на вашу думку, прагаласуе на прэзідэнцкіх выбарах большасць выбаршчыкаў?
(звесткі нацыянальнага апытання)

Варыянт адказу

Працэнт

За адзіных кандыдатаў ад апазіцыйных партый - членаў Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл (АГП, БНФ "Адраджэнне", БСДГ, БСДП (НГ), Партыя працы, Партыя жанчын "Надзея")

5.5

24

За кандыдатаў іншых палітычных партый

3

За незалежных кандыдатаў

15

За кандыдатаў - прыхільнікаў А.Лукашэнкі

60

63

За іншых кандыдатаў ад "партыі ўлады

3

За іншых кандыдатаў

4

Цяжка адказаць/няма адказу

9


Табліца 5. За якіх кандыдатаў вы хацелі б галасаваць на парламенцкіх выбарах восенню 2000 года? (звесткі апытання эліты)

Варыянт адказу

Працэнт

За адзіных кандыдатаў ад апазіцыйных партый - членаў Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл (АГП, БНФ "Адраджэнне", БСДГ, БСДП (НГ), Партыя працы, Партыя жанчын "Надзея")

47

90

За кандыдатаў іншых палітычных партый

15

За незалежных кандыдатаў

18

За кандыдатаў - прыхільнікаў А.Лукашэнкі

10

13

За іншых кандыдатаў ад "партыі ўлады

3

За іншых кандыдатаў

5


Табліца 6. А за каго, на вашу думку, прагаласуе большасць выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах восенню 2000 года? (звесткі апытання эліты)

Варыянт адказу

Працэнт

За адзіных кандыдатаў ад апазіцыйных партый - членаў Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл (АГП, БНФ "Адраджэнне", БСДГ, БСДП (НГ), Партыя працы, Партыя жанчын "Надзея")

7

43

За кандыдатаў іншых палітычных партый

5

За незалежных кандыдатаў

31

За кандыдатаў - пррыхільнікаў А.Лукашэнкі

38

58

За іншых кандыдатаў ад "партыі ўлады

20

За іншых кандыдатаў

8


Адразу кідаецца ў вочы вельмі значны электаральны рэсурс беларускай дэмакратыі. Колькасць тых, хто гатовы галасаваць за прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і за незалежных кандыдатаў (г.зн., якія супрацьстаяць уладзе або не супадаюць з ёю) і на парламенцкіх, і на прэзідэнцкіх выбарах, цалкам супастаўная з колькасць тых, хто гатовы галасаваць за прадстаўнікоў улады: 43 працэнты vs 41 працэнта на парламенцкіх выбарах, і па 44 працэнты - на прэзідэнцкіх. Гэта значыць, што сцвярджэнні накшталт "беларускае грамадства яшчэ не гатова да дэмакратыі" або "Лукашэнку і яго камандзе пакуль няма альтэрнатывы" няправільныя - значная частка беларускага грамадства гатовы да дэмакратыі і бачыць патэнцыяльныя альтэрнатывы!

На працягу ўжо некалькіх гадоў пры правядзенні нацыянальных апытанняў НІСЭПД выкарыстоўвае тэорыю "спіралі маўчання", распрацаваную найбуйнейшым нямецкім сацыёлагам Элізабэт Наэль-Нойман. Згодна з гэтай тэорыяй, людзі баяцца заставацца ў меншасці і таму кіруюцца меркаваннем (гэта распаўсюджваецца на моду, пакупкі, галасаванне, лад жыцця і інш.) большасці. Так узнікае "спіраль маўчання": голас большасці чуецца ўсё гучней, а голас меншасці ўсё цішэй. Аднак гэтая тэорыя сцвярджае, што "скручванне спіралі маўчання" не можа працягвацца бясконца, паколькі стрымлівае сацыяльнае развіццё: голас меншасці рана ці позна прарываецца, і "спіраль маўчання раскручваецца". Гэты феномен вельмі яскрава праяўляецца і ў беларускай грамадскай думцы: кансерватыўная грамадская думка значна больш упэўненая ў сябе і ўстойлівая за дэмакратычную. Так, калі розніца паміж тым, як гатова галасаваць кансерватыўная частка беларускага грамадства на парламенцкіх выбарах, і тым, як, на яе думку, будзе галасаваць большасць, складае амаль +19 працэнтаў (г.з. на яе карысць), то розніца паміж тым, як гатова галасаваць дэмакратычная частка грамадства, і тым, як, на яе думку, будзе галасаваць большасць, складае - 17 працэнтаў (г.з. на карысць апанента). Такая ж розніца назіраецца паміж імі і па прэзідэнцкіх выбарах: +20 працэнтаў у кансерватыўнай грамадскай думкі і - 20 працэнтаў у дэмакратычнай. Атрымліваецца, што калі па "патэнцыйнай расстаноўцы меркаванняў" дэмакраты і кансерватары практычна роўныя, то па "чаканай расстаноўцы меркаванняў" розніца на карысць кансерватараў дасягае 35-40 працэнтаў! Няма ніякіх сумненняў у тым, што з-за гэтага значная частка дэмакратычнага электарата проста не прыходзіць на выбары, а некаторая, менш устойлівая яго частка, нават галасуе за (як яна ўяўляе) кандыдатаў "большасці".

Эліта настроена значна больш дэмакратычна за электарат у цэлым (звыш за 40 працэнтаў апытаных лідэраў і экспертаў - прадстаўнікі дзяржаўных структур), аднак лідэры-дэмакраты яшчэ менш упэўнены ў сваіх пазіцыях, чым дэмакратычная частка электарата ў цэлым: розніца паміж уласнай пазіцыяй і электаральнымі чаканнямі дасягае - 47 працэнтаў у лідэраў-дэмакратаў і +45 працэнтаў у лідэраў-кансерватараў.

Прычыны такой моцнай прысутнасці "спіралі маўчання" у беларускай грамадскай думцы добра вядомыя: амаль татальны кантроль уладаў над мас-медыя, значны кантроль над выбарамі, пастаянны ціск на дэмакратычныя структуры. Аднак, як паказвае аналіз, менавіта выбары застаюцца адзіным даступным механізмам, праз які дэмакраты, якія "маўчаць" або "не ўпэўнены", могуць пераканацца, што на самой справе яны не ў меншасці.



Версія для друку
Вярнуцца на старонку раздзела
Вярнуцца на галоўную старонку кампаніі
Абмеркаваць
 
Рубрыкi
Хроніка
Аналітыка
Сацыялогія
Маніторынг
Каментары
Кандыдаты ў дэпутаты нацiянальнаго сходу
Склад Палаты прадстаўнікоў
Склад Савета рэспублікі
Вынікі
Цытаты
Дызайн і праграмаванне Red Graphic Systems
 Rating All.BY Rambler's Top100 Rambler's Top100
© 2001-2006 Інфармацыйная кампанія БелаПАН
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым вэб-сайце, прызначаная толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму рэпрадукаванню і/ці распаўсюджванню ў якой-небудзь форме, акрамя як з пісьмовага дазволу БелаПАН. Пішыце: mail@belapan.com