ВЫБАРЫ
Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
English Русский
Пошук
Шукаць
Пашыраны пошук
Аб выбарах
Агульная iнфармацыя
Выбарчы кодэкс
Цэнтрвыбаркам
 
Форум
Архiў апытанняў
 
Навiны сайта
Усе кампаніі
Выбары ў Нацыянальны сход 2008 года
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2007 года
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2006 года
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
Рэспубліканскі рэферэндум 1996 года
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1995 года
Рэспубліканскі рэферэндум 1995 года
Выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання 1995 года
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 1994 года
Выбары народных дэпутатаў Беларускай ССР 1990 года
 
БелаПАН
Аб праекце
Сацыялогія

КОЛЬКАСЦЬ ВЫБАРШЧЫКАЎ, ЖАДАЮЧЫХ УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У ПАРЛАМЕНЦКІХ ВЫБАРАХ, ЗА МЕСЯЦ СКАРАЦІЛАСЯ З 66 ДА 54 ПРАЦЭНТАЎ

Аўтар:  


У жніўні 2000 года ў рамках праекта "Беларусь на парозе XXI стагоддзя: шляхі сацыяльнай трансфармацыі" Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў правёў апытанне грамадскай думкі (апытаны 1 488 рэспандэнтаў, памылка выбаркі не перавышае 3 працэнтаў). Ніжэй прапаноўваюцца некаторыя вынікі гэтых даследаванняў.


Табліца 1. Увосень 2000 года ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары. Ці маеце вы намер браць у іх удзел? (у працэнтах)*

Варыянт адказу

красавік 2000 г.

чэрвень 2000 г.

ліпень 2000 г.

жнівень 2000 г.

Будуць удзельнічаць у гэтых выбарах

53

60

66

54

Прымуць рашэнне аб удзеле або няўдзеле ў залежнасці ад палітычнай абстаноўкі падчас перадвыбарнай кампаніі

15

17

18

15

Не будуць удзельнічаць у гэтых выбарах

10

11

10

12

Цяжка адказаць

22

12

6

19


Табліца 2. Калі ўлады не выканаюць патрабаванняў, вылучаных апазіцыяй і АБСЕ, ці будзеце вы ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах увосень 2000 года? (у працэнтах)

Варыянт адказу

ліпень 2000 г.

жнівень 2000 г.

1. Так, я буду ўдзельнічаць у выбарах

51

44

2. Не, я не буду ўдзельнічаць у выбарах

16

18

3. Цяжка адказаць/няма адказу

32

38


Табліца 3. Калі апазіцыя прыме рашэнне байкатаваць парламенцкія выбары (г.з. не ўдзельнічаць у іх) з-за невыканання беларускімі ўладамі патрабаванням апазіцыі і АБСЕ, як вы паставіцеся да гэтага байкоту? (у працэнтах)

Варыянт адказу

ліпень 2000 г.

жнівень 2000 г.

1. Я не падтрымаю гэты байкот, паколькі лічу, што ў выбарах трэба ўдзельнічаць у любым выпадку

51

42

2. Я падтрымаю гэты байкот

12

14

3. Цяжка адказаць/няма адказу

38

44


Табліца 4. Калі міжнародная супольнасць яшчэ да парламенцкіх выбараў заявіць пра непрызнанне іх выніках з-за невыканання патрабаванняў апазіцыі і АБСЕ, ці будзеце вы ўдзельнічаць у гэтых выбарах? (у працэнтах)

Варыянт адказу

лістапад 1999 г.

ліпень 2000 г.

жнівень 2000 г.

1. Будуць удзельнічаць у гэтых выбарах

43

48

39

2. Не будуць удзельнічаць у гэтых выбарах

20

19

18

3. Цяжка адказаць

37

33

43


Сітуацыя, калі людзі на адно пытанне аб гатоўнасці да выбараў адказваюць станоўча, а на іншыя - адмоўна, ёсць яшчэ адно сведчанне разгубленасці ў посткамуністычнай Беларусі. Знешнія, сацыяльна-дэмаграфічныя і статусныя характарыстыкі не з'яўляюцца вызначальнымі ў фарміраванні стаўлення беларусаў да ўдзелу ў маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Галоўныя характарыстыкі, якія сапраўды вызначаюць іх стаўленне да выбараў, - унутраныя, ідэйна-палітычныя ўстаноўкі. Самым яркім, кумулятыўным паказчыкам гэтых установак з'яўляецца стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі і яго палітыкі: прыхільнікі Лукашэнкі адначасова з'яўляюцца і прыхільнікамі ўдзелу ў восеньскіх выбарах. Але відавочна і тое, што толькі нязначная меншасць праціўнікаў Лукашэнкі і яго курсу з'яўляюцца таксама і праціўнікамі ўдзелу ў выбарах (або прыхільнікамі іх байкоту): абсалютная большасць іх вагаецца (цікава, што яны адчуваюць нават больш сумненняў, чым тыя, хто па-рознаму ставіцца да Лукашэнкі).

Мабыць, кампанія байкоту, пачатая часткай апазіцыі, аказвае пэўны ўплыў на гатоўнасць да ўдзелу ў восеньскіх выбарах. Як бачна з прыведзеных вышэй звестак, гэтая кампанія параджае сумненні і ваганні ў часткі выбаршчыкаў, але не пераконвае іх (ва ўсялякім выпадку, пакуль) канчаткова. Верагодна, лёс гэтых сумненняў будзе залежыць ад некалькіх фактараў: зразумелай і канчатковай пазіцыі міжнароднай супольнасці па гэтым пытанні (заява, прынятая на тэхнічнай канферэнцыі АБСЕ 30 жніўня, пакідае магчымасці інтэрпрэтацыі як у падтрымку выбараў, так і ў падтрымку іх байкоту), далейшых намаганняў арганізатараў кампаніі байкоту (яна пакуль толькі разгортваецца), контркампаніі ўладаў, накіраванай на перакананне электарата ўдзельнічаць у гэтых выбарах, і, нарэшце, перадвыбарнай кампаніі тых дэмакратычных кандыдатаў (у тым ліку і незалежных), хто ўсё ж пайшоў на выбары (яны толькі пачынаюць перадвыбарную кампанію). Пакуль што прыхільнікаў удзелу ў гэтых выбарах значна больш, чым праціўнікаў, але, паколькі колькасць тых, хто вагаецца, складае ад адной да дзвюх трэцей выбаршчыкаў, рабіць дакладны прагноз сёння занадта рызыкоўна.



Версія для друку
Вярнуцца на старонку раздзела
Вярнуцца на галоўную старонку кампаніі
Абмеркаваць
 
Рубрыкi
Хроніка
Аналітыка
Сацыялогія
Маніторынг
Каментары
Кандыдаты ў дэпутаты нацiянальнаго сходу
Склад Палаты прадстаўнікоў
Склад Савета рэспублікі
Вынікі
Цытаты
Дызайн і праграмаванне Red Graphic Systems
 Rating All.BY Rambler's Top100 Rambler's Top100
© 2001-2006 Інфармацыйная кампанія БелаПАН
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым вэб-сайце, прызначаная толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму рэпрадукаванню і/ці распаўсюджванню ў якой-небудзь форме, акрамя як з пісьмовага дазволу БелаПАН. Пішыце: mail@belapan.com