НАДЗЕІ НА ПАЛЯПШЭННЕ ЖЫЦЦЯ МІНЧАНЕ ЗВЯЗВАЮЦЬ З НОВЫМІ ІМЁНАМІ Ў ПАЛІТЫЦЫ
Аўтар: Анатоль РУБАНАЎ
Падчас сацыялагічнага даследавання, праведзенага
15-22 жніўня* гэтага года Мінскім НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных
праблем (МНДІСЭПП) сярод 2000 жыхароў беларускай сталіцы, выяўлена прыкметнае
ўзмацненне незадавальнення насельніцтва сваім матэрыяльным становішчам,
дзеяннямі ўладаў. Адным з выражэнняў песімізму і азлобленасці мінчан стала
зніжэнне іх даверу практычна да ўсіх сацыяльных інстытутаў, асабліва дзяржаўным
або традыцыйным, цесна звязаным з дзяржавай. Станоўчы індэкс даверу (суадносіны
даверу і недаверу) мае толькі царква, хаця і ёй у перыяд з сакавіка 1999
па жнівень 2000 года ў даверы адмовілі 13% жыхароў беларускай сталіцы.
Як бачна з табліцы 1, акрамя царквы, вышэй іншых рэйтынг даверу ў прэзідэнта
(26%), арміі (24%), незалежных СМІ (23%), прадпрымальніцкіх колаў (21%),
адміністрацыі прадпрыемстваў (20%).
Табліца 1. Давер да розных сацыяльных інстытутаў (у працэнтах)
|
|
Давяраюць
|
Не давяраюць
|
Цяжка сказаць
|
|
прэзідэнту
|
26
|
40
|
34
|
|
Нацыянальнаму сходу
|
11
|
45
|
44
|
|
Савету міністраў
|
10
|
45
|
45
|
|
Канстытуцыйнаму суду
|
14
|
37
|
49
|
|
мясцовым органам улады
|
10
|
42
|
47
|
|
адміністрацыі свайго прадпрыемства, установы
|
20
|
28
|
51
|
|
традыцыйным прафсаюзам
|
10
|
40
|
50
|
|
незалежным прафсаюзам
|
17
|
29
|
55
|
|
дзяржаўным СМІ
|
11
|
46
|
44
|
|
недзяржаўным СМІ
|
23
|
25
|
52
|
|
апазіцыі
|
12
|
41
|
47
|
|
міліцыі
|
9
|
51
|
41
|
|
дзяржаўтаінспекцыі (ДАІ)
|
7
|
45
|
48
|
|
арміі
|
24
|
27
|
50
|
|
прыватнаму бізнесу
|
21
|
29
|
50
|
|
царкве
|
40
|
15
|
44
|
* Асвятляючы вынікі даследавання, параўнаем іх
са звесткамі апытання мінчан, праведзеных МНДІСЭПП у сакавіку - маі гэтага
года.
Што да перамен у даверы, то, акрамя царквы, найбольш адчувальнае яго зніжэнне
за апошнія паўтара года (табліца 2) адбылося ў дачыненні да арміі (11%),
міліцыі (6%), адміністрацыі прадпрыемстваў (6%), Савета міністраў (4%).
Нязначна (з 9 да 11%) ён павысіўся толькі да дзяржаўных сродкаў масавай
інфармацыі.
Табліца 2. Дынаміка даверу да сацыяльных інстытутаў (у працэнтах)
|
|
1997
|
1998
|
1999
|
2000
|
|
Нацыянальнага сходу
|
15
|
14
|
13
|
11
|
|
Савета міністраў
|
15
|
13
|
14
|
10
|
|
Канстытуцыйнага суда
|
21
|
18
|
17
|
14
|
|
мясцовых органаў улады
|
12
|
12
|
13
|
10
|
|
адміністрацыі свайго прадпрыемства, установы
|
|
23
|
26
|
20
|
|
традыцыйных прафсаюзаў
|
|
|
14
|
10
|
|
незалежных прафсаюзаў
|
|
|
20
|
17
|
|
дзяржаўных СМІ
|
|
|
9
|
11
|
|
недзяржаўных СМІ
|
|
|
24
|
23
|
|
апазіцыі
|
|
|
|
12
|
|
міліцыі
|
|
7
|
14
|
9
|
|
дзяржаўтаінспекцыі (ДАІ)
|
|
|
|
7
|
|
арміі
|
|
|
34
|
24
|
|
прыватнага бізнесу
|
|
23
|
24
|
21
|
|
царквы
|
|
|
54
|
40
|
Песімізм большай часткі грамадзян дакладна праявіўся пры адказах на пытанне,
ці спадзяюцца яны на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне
(калі так, то як хутка, на іх погляд, адбудзецца паляпшэнне). Адказы былі
дадзены наступныя: "спадзяюся, што сітуацыя палепшыцца ў недалёкай будучыні"
- 17%; "лічу, палепшыцца, але ў аддаленай перспектыве" - 47%; "не спадзяюся
на паляпшэнне" - 36%. Прычым розныя слаі насельніцтва прытрымліваюцца
наконт гэтага блізкага пункту гледжання.
У звязцы з гэтым пытаннем заканамерная пастаноўка іншага: з кім звязваюць
свае надзеі на лепшае жыццё тыя, у каго яны ў той ці іншай меры яшчэ захаваліся?
Уяўленне аб гэтым даюць звесткі, што змяшчаюцца ў табліцы 3. Як бачым,
надзеі звязваюцца перш за ўсё з уласнай працоўнай або прадпрымальніцкай
дзейнасцю, а ў сферы публічнай палітыкі - з новымі імёнамі.
Табліца 3. З кім вы звязваеце надзеі на паляпшэнне жыцця? (у працэнтах)
|
|
1997
|
1998
|
1999
|
2000
|
|
Прэзідэнтам
|
30
|
25
|
30
|
18
|
|
Нацыянальным сходам
|
7
|
2
|
6
|
3
|
|
партыямі правай арыентацыі (АГП, БНФ і інш.)
|
9
|
9
|
8
|
7
|
|
партыямі левай арыентацыі (камуністы і іншыя)
|
2
|
4
|
3
|
2
|
|
з новымі людзьмі ў палітыцы
|
|
|
37
|
35
|
|
моцнай асобай, здольнай навесці парадак
|
34
|
30
|
39
|
25
|
|
згубіў веру ў дзяржаву і палітыкаў, спадзяюся
толькі на сябе
|
40
|
45
|
27
|
30
|
У сувязі з маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі асаблівую цікавасць
выклікае захаваная ўжо на працягу шэрагу гадоў устойлівая арыентацыя насельніцтва
на новых людзей у палітыцы. Гэта значыць, што дзеячы, вылучаныя яшчэ ў
пачатку 90-х гадоў, у большасці сваёй дасягнулі межаў палітычнай папулярнасці
або сталі яе губляць. Таму цяперашнія парламенцкія выбары могуць стаць
пераломным рубяжом у палітычным жыцці Беларусі. У абстаноўцы высокага
сацыяльнага попыту на новыя імёны яны дазволяць тым, хто выйдзе з іх пераможцам,
увайсці ў вялікую палітыку, замацавацца тым, а з цягам часу і заняць вядучыя
ролі. У гэтай сувязі ўяўляецца памылковай пазіцыя тых палітыкаў і палітычных
сіл, якія адмовіліся ад удзелу ў выбарах.
Падчас перадвыбарнай кампаніі кандыдатамі вылучаюцца разнастайныя палітычныя
лозунгі. Падчас даследавання была зроблена спроба вызначыць, якія з іх
карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў выбаршчыкаў. Лозунгі былі падзелены
на тры групы: унутрыпалітычныя, знешнепалітычныя і лозунгі ў галіне ваеннай
бяспекі. Даследаванне пацвердзіла, што з гэтых трох груп асаблівую значнасць
для мінчан маюць лозунгі, якія тычацца ўнутранай палітыкі дзяржавы.
У сферы ўнутранай палітыкі (табліца 4) найбольш прымальнымі для насельніцтва
з'яўляюцца лозунгі, якія тычацца, па-першае, сацыяльнай абароны насельніцтва
(рост заработнай платы, пенсій, дапамог і г.п. па-другое, правядзення
эканамічных рэформ, уключаючы развіццё прадпрымальніцтва і прадастаўленне
людзям магчымасці забяспечыць свой дабрабыт уласнай працай; па-трэцяе,
умацавання парадку, законнасці, барацьбы са злачыннасцю.
Табліца 4. Падтрымка ўнутрыпалітычных лозунгаў (у працэнтах)
|
сацыяльная абарона (пенсіі, дапамогі, заработная
плата)
|
64
|
|
правядзенне эканамічных рэформ
|
41
|
|
падтрыманне парадку ва ўсім
|
39
|
|
умацаванне законнасці, барацьба са злачыннасцю
|
35
|
|
стабілізацыя беларускага рубля, адзіны абменны
курс
|
32
|
|
барацьба з карупцыяй
|
27
|
|
падтрымка прадпрымальніцтва
|
27
|
|
захаванне грамадзянскага міру
|
23
|
|
актыўнае жыллёвае будаўніцтва
|
22
|
|
падтрымка развіцця навукі
|
22
|
|
доступ апазіцыі да электронных сродкаў масавай
інфармацыі (тэлебачанне, радыёвяшчанне)
|
18
|
|
скарачэнне выдаткаў на праваахоўныя органы
і абарону
|
15
|
|
парламенцкая рэспубліка
|
11
|
Адсюль вельмі важна, каб гэтыя праблема і канкрэтныя прапановы па іх вырашэнні
былі адлюстраваны ў праграмах кандыдатаў у дэпутаты. Звяртаючыся з заклікамі
і прапановамі да розных слаёў насельніцтва, трэба таксама мець на ўвазе,
што праблемы матэрыяльнага становішча і навядзення парадку ва ўсіх сферах
жыцця асабліва хвалююць пенсіянераў, а тэма эканамічных пераўтварэнняў,
развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ў першую чаргу сугучная настроям
прадпрымальнікаў, студэнтаў, навучэнцаў, ІТР і служачых.
Са знешнепалітычных лозунгаў найбольшай папулярнасцю карыстаецца лозунг
разнапраўнага супрацоўніцтва Беларусі з усімі краінамі, а з лозунгаў у
галіне ваеннай бяспекі - захавання нейтральнага і бяз'ядзернага статуса
краіны.