Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Сацыялогія

АБ ПРАГНОЗАХ І АБ ВЫНІКАХ ВЫБАРАЎ У ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ


2000-10-02

Аўтар: Падборку сацыялагічных даследаванняў падрыхтаваў кіраўнік сацыялагічнай службы "Зеркало" кампаніі БелаПАН,

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, што адбыліся 15 кастрычніка 2000 года, яшчэ да іх правядзення неаднаразова станавіліся аб'ектам даследаванняў розных сацыялагічных службаў, дзеючых на тэрыторыі Беларусі. Як дзяржаўных, так і недзяржаўных. Пэўная частка вынікаў зандзіравання грамадскай думкі стала набыткам грамадскасці. Цікава параўнаць некаторыя прагнозы сацыялагічных службаў як паміж сабой, так і з вынікамі ЦВК.


Вынікі сацыялагічных даследаванняў па Беларусі


Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, дырэктар - доктар сацыялагічных навук Алег Манаеў)

1. Красавік 2000 года - агульнанацыянальнае апытанне. Апытаны 1.495 рэспандэнтаў.

2. Чэрвень - агульнанацыянальнае апытанне НІСЭПД сумесна з Цэнтрам сацыяльных і экалагічных даследаванняў (дырэктар - кандыдат філасофскіх навук Алена Баркоўская). Апытаны 1.493 чалавекі.

3. Ліпень - агульнанацыянальнае апытанне НІСЭПД сумесна з Цэнтрам сацыяльных і экалагічных даследаванняў. Апытаны 1.549 рэспандэнтаў.

4. Жнівень 2000 года - агульнанацыянальнае апытанне НІСЭПД. Апытаны 1.488 рэспандэнтаў.

Восенню 2000 года ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары. Ці маеце вы намер браць у іх удзел? (у працэнтах)

 

красавік 2000 г.

чэрвень 2000г.

ліпень 2000 г.

жнівень 2000 г.

Буду ўдзельнічаць у гэтых выбарах

53

60

66

54

Не буду ўдзельнічаць у гэтых выбарах

10

11

10

12

Прыму рашэнне аб удзеле або няўдзеле ў залежнасці ад палітычнай абстаноўкі падчас перадвыбарнай кампаніі

15

17

18

15

Цяжка адказаць

22

12

6

19


Лабараторыя аксіёметрычных даследаванняў "НОВАК" (дырэктар - доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі)

1. 27 мая - 4 чэрвеня 2000 года - рэспубліканскае апытанне. Апытаны 1.101 рэспандэнт ва ўзросце 18 гадоў і старэй.

2. 27 ліпеня - 2 жніўня - агульнанацыянальнае даследаванне. Апытаны 1.082 рэспандэнты. Прапаноўваюцца даныя як па рэспубліцы, так і па Мінску. Заўважым, што, мяркуючы па колькасці ўсіх апытаных, у Мінску былі праанкетаваны каля 180 чалавек. Такая выбарка для сталіцы недастатковая. Таму да прапаноўваемых "Новак" даных па Мінску рэкамендуем ставіцца асцярожна.

3. 12-20 верасня - рэспубліканскае апытанне. Апытаны 1.099 чалавек.

Каменціруючы даныя гэтага апытання (73 працэнты рэспандэнтаў сказалі, што будуць удзельнічаць у выбарах), карэспандэнт газеты "Белорусский рынок" (№ 40) К.Скуратовіч яшчэ да выбараў 15 кастрычніка заўважыў: "... гатоўнасць насельніцтва да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах успрымаецца як завышаная". І журналіст меў рацыю!

Калі восенню 2000 года ў Рэспубліцы Беларусь адбудуцца парламенцкія выбары, ці возьмеце вы ў іх удзел? (у працэнтах)

 

27 мая - 4 чэрвеня

27 ліпеня - 2 жніўня

12-20 верасня

Беларусь

Мінск

Беларусь

Мінск

Беларусь

Мінск

Так

75

72

76

75

73

-

Не

14

14

13

15

16

-

Цяжка адказаць

11

14

11

10

11

-


Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (дырэктар - доктар сацыялагічных навук Георгій Явелькін)

28 жніўня - 18 верасня 2000 года - комплекснае рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне. Апытаны 3.072 рэспандэнты ва ўзросце 18 гадоў і старэй: больш за 2 тысячы па рэспубліцы і каля тысячы - па Мінску.

У кастрычніку 2000 г. адбудуцца парламенцкія выбары. Ці збіраецеся вы ўзяць у іх удзел? (у працэнтах)

 

Беларусь

Мінск

Так, абавязкова

53

49

Пакуль не вырашыў(ла)

32

31

Дакладна не

13

20

Не адказалі

1

-


Даныя Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў абвяшчаюць, што ўдзел у выбарах узялі 60,6% грамадзян рэспублікі (у табліцы - графа "ВЫНІКІ").

Прагноз выбараў па Рэспубліцы Беларусь на жнівень - верасень (у працэнтах)

Восенню 2000 года ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары. Ці маеце вы намер браць у іх удзел?

НІСЭПД, Жнівень 2000г.

"НОВАК", Ліпень - жнівень 2000 г.

ІС НАНБ, Жнівень - верасень 2000г.

ВЫНІКІ

Буду ўдзельнічаць у гэтых выбарах

54

76

53

61

Не буду ўдзельнічаць у гэтых выбарах

12

13

13

Прыму рашэнне аб удзеле або няўдзеле ў залежнасці ад палітычнай абстаноўкі падчас перадвыбарнай кампаніі

15

-

-

Цяжка адказаць

19

11

34


Такім чынам, часткова спраўдзілася прадказанне Аляксандра Лукашэнкі, зробленае ім раніцай 15 кастрычніка на выбарчым участку: "Прыйдуць нашы беларусы - палова і больш... Я думаю, што за 70 працэнтаў людзі будуць у нас на выбарчых участках".

Прыйшлі больш за палову выбаршчыкаў, але ўсё ж не "за 70 працэнтаў". Мабыць, кіраўнік дзяржавы (маючы на ўвазе 70% - Л.М.) карыстаўся прагнозамі сацыялагічнай службы "Новак", прадстаўнікі якой з месяца ў месяц упорна прагназавалі больш чым 70-працэнтную яўку грамадзян на выбарчыя ўчасткі. Памыліліся. "Новак" з усімі апублікаванымі прагнозамі, а Лукашэнка - з 70%.

Яўку ж больш чым паловы выбаршчыкаў да выбарчых скрыняў прадказалі як НІСЭПД, так і Інстытут сацыялогіі. Праўда, мяркуючы па шматлікіх заявах апазіцыі, вучоныя не ўлічылі ўнесеных "вертыкаллю" у вынікі галасавання "карэктыў". Нечаканы вынік у 61 працэнт у гэтых умовах ні адна сацыялагічнай служба, натуральна, прадказаць не змагла. Нам думаецца, што лічбы ў 53-54% выбаршчыкаў, узяўшых удзел у выбарах 15 кастрычніка, найбольш блізкія да рэальнасці.

Асаблівыя ж "прагнозы" прыватнага прадпрыемства "Новак" можна растлумачыць або непрафесіяналізмам супрацоўнікаў службы, або ж вялікімі грошамі, атрыманымі ад Заказчыка за патрэбныя апошняму "вынікі" для фарміравання грамадскай думку. Як міжнароднай, так і ўнутры краіны.


Вынікі сацыялагічных даследаванняў па Мінску

Мінскі навукова-даследчы інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем (дырэктар - член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар Уладзімір Бабкоў)


15-22 жніўня 2000 года - апытанне 2.000 жыхароў г.Мінска.

Мяркуемы ўдзел у парламенцкіх выбарах (у працэнтах)

 

Жнівень 2000

Так, буду

37

Хутчэй буду

24

Цяжка сказаць

17

Хутчэй не буду

11

Не буду

11


Вынікі даследавання аўтарамі пракаменціраваны наступным чынам: "Пра цвёрды намер прыйсці на выбары заявілі 37%, і 24% мінчан схіляюцца да ўдзелу ў выбарах. Звычайна з тых, хто займае такую пазіцыю, да выбарчых скрыняў прыходзяць прыкладна палова. Прымаючы гэта да ўвагі, можна зрабіць выснову, што колькасць патэнцыяльных удзельнікаў выбараў, калі б яны праходзілі падчас апытання (15-22 жніўня), знаходзілася бы на мяжы 50%, а ў некаторых выбарчых акругах і менш".

Сацыялагічная служба "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН (кіраўнік - кандыдат філасофскіх навук Леанід Міхейчыкаў)

2 - 3 кастрычніка 2000 года - гарадское зандзіраванне грамадскай думкі 600 мінчан. Апытваліся рэспандэнты ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй.

15 кастрычніка 2000 года адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ці будзеце вы ў іх удзельнічаць? (у працэнтах)

1. Так, буду

55

2. Не, не буду

31

3. Цяжка адказаць

14

Даныя Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў абвяшчаюць, што ўдзел у выбарах узялі 49% грамадзян г.Мінска (у табліцы - графа "ВЫНІКІ").

Прагноз выбараў па г. Мінску на жнівень - кастрычнік (у працэнтах)

Восенню 2000 года ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары. Ці маеце вы намер браць у іх удзел?

НІСЭПД, Жнівень 2000г.

"НОВАК", Ліпень - жнівень 2000 г.

ІС НАНБ, Жнівень - верасень 2000г.

ВЫНІКІ

Буду ўдзельнічаць у гэтых выбарах

54

76

53

61

Не буду ўдзельнічаць у гэтых выбарах

12

13

13

 

Прыму рашэнне аб удзеле або няўдзеле ў залежнасці ад палітычнай абстаноўкі падчас перадвыбарнай кампаніі

15

-

-

 

Цяжка адказаць

19

11

34

 


Такім чынам, мяркуючы па наяўных звестках, і МНДІСЭПП, і Інстытут сацыялогіі дастаткова "дакладна" прадказалі вынікі галасавання жыхароў беларускай сталіцы. "Дакладна" таму, што рэальная лічба, мабыць, далёка адстаіць як ад вынікаў сацыёлагаў, так і 49%, аб'яўленых ЦВК. І наўрад ці яе дакладна хто-небудзь ведае. Лічба ж у 49% стала вядомай грамадскасці, у адрозненне ад звестак па абласцях Беларусі, толькі ў 10 гадзін 16 кастрычніка. А да гэтага часу, пачынаючы з 1-2 гадзін 16 кастрычніка, калі вынікі выбараў ужо былі ў 18 акруговых выбарчых камісіях, рэальныя вынікі галасавання, трэба думаць, змяняліся. І атрымалася 49%! На наш погляд, рэальная яўка выбаршчыкаў-мінчан павінна была бы быць у граніцах 50-55%. Падкрэслім - павінна была бы быць. Але апошнія 10 дзён перад выбарамі і тое, што адбывалася на працягу гэтай дэкады, рэзка знізілі актыўнасць выбаршчыкаў-гараджан. Хлусня, самалюбаванне, фанабэрыстасць дзяржчыноўнікаў, іх імкненне любымі шляхамі прымусціь людзей прагаласаваць не маглі не выклікаць зваротнай рэакцыі электарата.

Да таго ж частка выбаршчыкаў прымае рашэнне аб тым, каму аддаць свой голас, непасрэдна перад выбарамі. А выбару на большасці ўчасткаў і не было! Некаторыя выбаршчыкі са шкадаваннем заўважалі, што ім няма за каго галасаваць! Чыноўнікі на чале з ЦВК яўна перастараліся і аказалі А.Лукашэнку мядзвежую паслугу. Гэты фокус мог прайсці ў вёсцы, але не праходзіў у гарадах. І не прайшоў. Таму рэальная яўка выбаршчыкаў па Мінску наўрад ці дасягала 49%. Гэтыя 49% - вынік начной дзейнасці "вертыкалі" і членаў выбарчых камісій. Як не прыгадаць тут заяву старшыні Мінскага гарсавета В.Папкоўскага на пазачарговай сесіі гарадскога Савета: "... паводле звестак сацыялагічнага апытання, на выбары павінны прыйсці 80% жыхароў сталіцы" ("Народная газета", 14 верасня).

Утрымліваючыся такім чынам каля "кармушкі", чыноўнікі канчаткова падрываюць давер да ўлады і асабіста А.Лукашэнкі.