channel.tpl Выбары ў Беларусi
Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Маніторынг

Я - У АБАРОНУ АПАЗІЦЫІ! ("Народная воля")


2000-06-07

Апалогiя - слова грэчаскае. Азначае абарону, ухваленне, апраўданне чаго-небудзь Сутнасць праблемы ў тым, каб людзi не толькi ведалi, але i разуметi крокi, якiя робяцца аб'яднанай апазiцыяй у змаганнi з рэжымам.

Прыемна i адказна спрачацца з разумным i добразычлiвым чалавекам. Найперш - адказна, бо лёгка стаць ахвяраю комплексу сiрэн. Тых самых, хто зачароўваў мараходаў цудоўнымi гукамi сваiх спеваў да страты iмi iнстынкту самазахавання.

Я спрачаюся з Вамi, паважаны Вячаслаў Пятровiч, менавiта з-за вонкавай бездакорнасцi Вашых разважанняў. І яшчэ: з-за вiдавочнай нязгоды з тымi вынiкамi, да якiх Вы прыходзiце. Вы пiшаце ў апошняй, чацвёртай, частцы артыкула: "Надо искать пути создания серьёзной демократической фракции в высшем представительном органе, используя для этого осенние выборы". Але, як гэта нi парадаксальна, да таго ж iмкнецца i iснуючы антыдэмакратычны рэжым.

Ключавым словам у Вашай выснове ёсць слова "фракцыя", хаця раней Вы вельмi пераканаўча раiлi апазiцыi змагацца за ўладу, цi, як найменш, за падзелулады па польскiм прыкладзе. Пераконваючы апазiцыю ўзяць удзел у прапанаваным А.Лукашэнкам "шырокiм дыялогу", Вы пiшаце: "Президентская администрация уже заявила о том, что первоочередными темами диалога необходимо считать вопросы, связанные с доработкой Избирательного кодекса, доступом к СМИ, полномочнямн парламента". Пакiну пакуль у баку тое, што я не чуў такiх заяў з боку адмiнiстрацыi. Затое чуў заявы А.Лукашэнкi пра недатыкальнасць Канстытуцыi-96, якая i вызначае "полномочия парламента".

Адмiнiстрацыя сапраўды гатова да неiстотных, касметычных паправак у Выбарчым кодэксе. 3 тым, каб спакусiць апазiцыю стаць часткаю рэжыму. Стварыць фракцыю ў няпоўнаўладньм "прадстаўнiчым органе, абранне якога ўвосень аўтаматычна лезітымізуе рэжым i робiць аншлюс Беларусi не толькi магчымым, як Вы пiшаце, а практычна непазбежным. Пры тон адзiнай умове, што апазiцыя прыме ўмовы, якiя прапануюцца Лукашэнкам. Бо ў гэтым выпадку мiжнародныя арганiзацыi прызнаюць сапраўднымi i выбары, i рэжым, i ягоныя дамовы з Масквой.

Палiтычны рэльеф у Беларусi

На Вашых ацэнках палiтычнай сiтуацыi, безумоўна, адбiваюцца Вашы сацыял-дэмакратычныя прыхiльнасцi. А я нiколi не хаваў, што з'яўляюся нацыяналiстам. Не для Вас, якi ў першай частцы свайго артыкула ("Беларускi рэгтайм") праспяваў нацыяналiзму сапраўды харал, а для тых, хто сочыць за нашай палемiкай, я патлумачу сваё разуменне гэтай фiласофii (цi светапогляду).

У маiм разуменнi нацыяналiзм нiчым не адрознiваецца ад патрыятызму ў монанацыянальных краiнах. Такiх краiн у свеце большасць, а для Еўропы пасля развалу iмперый гэта проста норма. Прывiтая беларусам за савецкiя часы непрыязнасць да нацыяналiзму тлумачыцца менавiта шматнацыянальнасцю насельнiцтва СССР. Каб умацаваць iмперыю, любовi да свайго народа (нацыi) прапаганда супрацьпаставiла любоў да дзяржавы, назваўшы гэта патрыятызмам.

Цi дрэнна быць патрыетам? Вядома ж - не! Ухваленню гэтага пачуцця прысвечана столыа выдатных твораў мастацтва савецкiх часоў. Гэтае пачуццё яднае людзей. Дазваляе лягчэй пераносiць цяжкасцi i вастрэй перахываць поспехi. Аднак гэта найперш пачуццё, якое не мае нiякага фiласофскага грунту. Бо аб'ект любовi - дзяржава - ёсць справа рук чалавечых. І савецкi патрыятызм быў бы абсалютна пустым (у фiласофскiм сэнсе) паняццем, калi б ён не быў афарбаваны рускiм нацыяналiзмам. Зараз гэта абсалютна вiдавочка, калi савецкi патрыятызм, як шалупiнне, абсыпауся з рускага нацыяналiзму пасля развалу СССР.

Нацыяналiзм жа, наадварот, ёсць, як кажуць, справа боская: не ўчора i не сто гадоў таму былi расселены ўсе народы па сваiх месцах i са сваёй моваю. Народ, альбо нацыя на латынi, ёсць сукупнасць людзей, крэўна звязаных памiж сабой. Гэта несмяротны аналаг кожнага смяротнага чалавека. Нацыяналiзм - гэта працяг любовi чалавека да сваiх бацькоў i дзяцей. Гэта магутны фактар сацыялiзацыi грамадства, якi дазваляе пераадольваць эгаiстычныя памкненнi кожнага iндывiдуума. Але ў адрозненне ад класавай тэорыi сацыялiстаў, нацыяналiзм ёсць фiласофiя арганiчнага грамадства. Яна адмаўляе мэтазгоднасць змагання, перамог i паражэнняў розных грамадскiх груп. У тым лiку i камунiстаў. Гэтым прыхiльнiкi БНФ нiчым не адрознiваюцца ад польскiх дэмакратаў, якiх Вы хвалiце за кампрамiснасць.

Наша бяда i прынцыповае адрозненне ад Польшчы i Лiтвы, нават ад Украiны. было ў тым, што напачатку 90х гадоў беларускiя камунiсты не падзялiлiся на дзяржаўнiкаў i iнтэрнацыяналiстаў (рэстаўратараў СССР). Такi падзел адбыўся толькі ў 1996 г. Ен быў справакаваны грубымi парушэннямi Канстытуцыi з боку А.Лукашэнкi. Камунiстам давялося выбiраць - альбо прававая краiна, альбо дыктатура. 3 таго часу Грамадскае аб'яднанне "БНФ "Адраджэнне" мае сталыя кантакты зПКБ.

Гэтая недаразвiтасць нацыянальнай самасвядомасцi характэрная не толькi для беларускiх камунiстаў. Яна ўносiла спецыфiчнасць у палiтычны рэльеф Беларусi ў першыя гады яе незалежнасцi. У дэмакратычным свеце агульнапрынятая класiфiкацыя палiтычных партый, так бы мовiць, просталiнейная. 3 левага боку - камунiсты. 3 правага боку - лiбералы. Памiж iмi сацыял-дэмакраты, хрысцiянскiя дэмакраты, кансерватары. Але ў нас такой класiфiкацыi было недастаткова. Вельмi iстотнай характарыстыкай было стаўленне паргый да праблемы незалежкасцi i нацыянальнага Адраджэння. Таму размеркаванне галоўных беларускiх партый у палiтычнай прасторы лепш перадаваць на плоскасцi, дзе вышэй гарызантальнай восi размяшчаюцца прыхiльнiкi нацыянальнага Адраджэння i дзяржаўнай незалежнасцi, а нiжэй - рэстаўратары СССР.

3 левага боку ад БНФ (менавiта так называўся да апошняга часу гэты рух) i вышэй гарызантальнан восi размяшчалiся сацыял-дэмакраты. Iх разуменне нацыянальнай iдэi было закладзена яшчэ Мiхасём Ткачовым. Нiжэй БНФ у самым цэнтры дыяграмы размяшчалася ПНЗ Г.Карпенкi. Яна была нейтральная да праблемы незалежнасцi, але ў плане сацыяльных рэформ блiзкая да Фронта. Да 1996 г. у левым нiжнем куце знаходзiлася ПКБ. Аднак пасля дзяржаўнага перавароту i расколу там засталiся толькi маргiнальныя камунiсты В.Чыкiна. Болыпасць камунiстаў паднялася вышэй гарызантальнай восi. І зараз праз 10 гадоў змагання Грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэнне" ўсе дэмакратычныя i апазiцыйныя партыi знаходзяцца на пазiцыях дзяржаўнай незалежнасцi Беларусi. 3 імi ўсiмi "БНФ "Адраджэнне" супрацоўнiчае i ўзгадняе пазiцыi.

Свет у канцы тунеля

Вас можна павiншаваць, Вячаслаў Пятровiч. Вы выставiлi столькi цяжкiх абвiнавачванняў у бок Грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэнне", што мiжволi прымушаеце мяне апраўдвацца. Гэта нявыйгрышная i нязручная пазiцыя. Але ўзнятыя Вамi праблемы такiя сур'ёзныя, што я мушу гэта рабiць.

Пачну з найбольш сур'ёзнага папроку. Вы пiшаце: "Скажем жестче. В 1991, 1992, 1993 годах национальная демократия имела реальные возможности и была обязана взять власть в стране в свои руки". Аднак не ўзяла. Вы працягваеце: "... вместо целенаправленного обьедниения всех конструктивных сил обшества движение (БНФ) впало в конфронтацию с теми, кто не был готов к радикальной трактовке национальных ценностей".

Мы маглi ў 1991г. не ўзяць уладу, а захапiць яе. А гэта - рознiца. Узяць уладу, як польскiя дэмакраты, мы маглi ў 1992г., калi б апрытомнеўшая камунiстычная большасць не правалiла рашэнне аб рэферэндуме за датэрмiновы роспуск Вярхоўнага Савета i прызначэннi выбараў па змешанай партыйна-мажарытарнай сiстэме. Звяртаю Вашу ўвагу на тое, што за такую выбарчую сiстэму тагачасны Беларускi народны фронт вясной 1992 г. сабраў паўмiльёна подпiсаў за два месяцы.

Сацыялагiчныя апытаннi паказваюць, што беларускае грамадства расколатае. Кожны чацвёрты - за А.Лукашэнку i тыя каштоўнасцi, якiя ён абараняе. Кожны чацвёрты - за рэформы, за дэмакратыю. Кожны другi чакае, чыя возьме. Калi б мы захапiлi ўладу ў 1991г.,чым бы мы былi лепшыя за Лукашэнку, якi навязвае грамадству свае каштоўнасцi? Цi была б такая ўлада больш трывалай?

Вы правы ў тым, што ўлада дазволiла б паскорыць працэс адраджэння нацыянальнан самасвядомасцi. Але правал нацыянальнай дэмакратыi, напрыклад, зза цяжкасцей эканамiчнага рэфармавання, у нашым грамадстве скампраментаваў бы i нацыянальную iдэю, калi б яе насаджала ўлада. У пэўным сэнсе гэта - заганнае кола. Разарваць яго можна, толькi дамогшыся нацыянальнага адраджэння без улады. Шлях цяжкi. Але менавiта iм iдзе Грамадскае аб'яднанне "БНФ "Адраджэнне" i не без поспеху. Наша мiсiя як адраджэнцкага руху вышэй за партыйную. Не так важна, што мы згубiлi палiтычную манаполiю пачатку 90х. Куды важней тое, што ўсе апазiцыйныя партыi зараз стаяць на пазiцыях дзяржаўнай незалежнасцi Беларусi. Гэта i ёсць свет у канцы тунеля.

Цi варта крыўдзiцца?

Падзяляю Вашу ацэнку песенькi пра польку беларускую памiж Польшчай i Расiяй. Вельмi часта творцы сучаснай беларускай культуры падсвядома выдаюць сваю iнтэлектуальную другаснасць, несамастойнасць. Не думаю, што на гэта трэба крыўдзiцца. А вось змагацца з гэтым трэба. Толькi змаганне можа быць паспяховым пры аб'ектыўнай ацэнцы сiтуацыi. Вы ж, ставячы прыклад Польшчы папрокам Грамадскаму аб'яднанню "БНФ "Адраджэнне", далёкiя ад аб'ектыўнасцi.

Нагадаю не Вам, а чытачу, што ў Польшчы мазгавы цэнтр супрацiўлсння рэжыму паўстаў яшчэ у сярэдзше 70х гадоў. Гэта быў камiтэт КОСКОР, якi выпрацаваў генiяльную iдэю стварэння незалежнага i негалiновага прафсаюза. Першыя гады "Салiдарнасцi" былi зусiм нс гадамi перамоў i пошукаў кампрамiсу. Рабочыя страйкi хвалямi перакатвалiся па краiне. Забастоўшчыкi перакрывалi чыгункi. Бiлiся з паліцыяй. Нарастанне рэвалюцыйнага пад ёму было спынена ў снежнi 1981г., калi Ярузельскi ўвёў вайсковае становiшча. Восем гадоў "Салiдарнасць" змагалася ў падполлi. Але яе падтрымлiвала царква i iнтэлiгенцыя.

Элiта, як Вы пiшаце. Не люблю гэтага слова. Вы пiшаце:

"... она (белорусская элита) слабо оправдывает название лучшей, отборной, мзбранной частн обiцества, отвечаюшей за его управленне, материальное и культурное совершенствованне". Гэта сп.Зiмоўскi элiта? Цi сп. Замяталiн? У нашым грамадстве вельмi часта тыя, хто кiруе, зусiм не з'яўляюцца лепшымi i адборнымi. Паслугачамi, бесславеснымi выканаўцамi, пакорлiвымi чыноўнiкамi - так. 1 толькi. Адказнасць - вось што вылучае сапраўдную элiту. Адказнасць перад законам, перад сумленнем, а не перад начальнiкам. Сёння ж тыя, хто кiруе, зусiм не адчуваюць нiякай адказнасцi перад сваiм народам. Дарэчы, гэта не дзiуна.

Вы, магчыма, не ведаеце, што ў канцы 80х гадоў беларусы займалi ў гаспадарчай i партыйнай наменклатуры толькi чацвёртае месца, саступаючы па колькасцi рускiм, яўрэям i ўкраiнцам. Ды i зараз сiтуацыя не лепшая. Навалач - завуць у народзе тых людзей прышлых, якiя не зацiкаўлены ў тым, каб паляпшалася агульнае жыццё. Квiтнела эканомiка. Панавала справядлiвасць. Iх хвалююць толькi iх шкурныя iнтарэсы. Яны, як захопнiкi-каланiсты, адчуваюць сваю неўкаранёнасць, чужароднасць да мясцовай культуры. Яны хаваюць сваю разгубленасць i страх за грэблiвай фанабэрыстасцю.

Такая "элiта" i не магла "установить между основнымн элнтамн тактическмй консенсус, все снлы сосредоточить на перестройке политической и государственной системы". Проста яна недастаткова любiла Беларусь.

Тая ж меншая частка нацыянальнай элiты, якой было не больш 10% у складзе Вярхоўнага Савета 12га склiкання, не магла не "бежать вперед очертя голову, повинуясь только собственным идеальным побужденням и надеясь, что народная душа опомнится н помчится вслед...". Бо адчувала сваю адказнасць. Бо не жадала згубiцца ў натоўпе, якi не ведае, як i куды рухацца.

Знаходзiцца наперадзе няўтульна. Бо бачны ўсе недахопы i слабасцi. Тым не менш я думаю, што БНФ гэтае выпрабаванне вытрымаў. Ен сфармуляваў нацыянальную iдэю як iдэю стварэння незалежнай нацыянальнай дзяржавы еўрапейскага кшталту. 3 асабiстай свабодай, прыватнай уласнасцю i талерантнасцю. Цярпiмасцю да iншадумства. Гэтае французкае слова шмат каго ўводзiць у зман. Як толькi яго нi iнтэрпрэтуюць, рахманасцю, i лагоднасцю, i пакорлiвасцю. Акрамя яго сапраўднага сэнсу - умення годна i паважлiва суiснаваць з людзьмi iншай культуры. Сёння гэтай нормай ганарацца у Амерыцы. Ды ў аб'яднанай Ёўропе таксама. Гэтая якасць рашуча адрознiвае нас ад расiйцаў з iх пачуццём выключнасцi i месiянства.

Таму, адчуваючы непадробны гонар за сапраўдную беларускую культуру, не магу не пагадзiцца з Вашымi папрокамi нацыянальна-дэмакратычным сiлам за iх няздольнасць дамагчыся палiтычнага аб'яднання народа перад пагрозай нацыянальнага знiшчэння. Але, здаецца, Вы самi разумееце прычыны гэтага прыкрага становiшча. Вы пiшаце: "... национальный космос поддерживается не только собственным прошлым, но также способностью народа вообще ассимилировать разнообразный материал истории, в том числе и привносимый со стороны". Сапраўды, наш народ асiмiляваў далёка не лепшы "материал со стороны". Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова зайсцi ў любы пад'езд мiнскага шматпавярховага дома. Пах i надпiсы на сценах сведчаць пра гэта. Як i мацяршчына з вуснаў п'яных студэнтаў у гарадскiм транспарце.

Толькi я думаю, што гэта - вынiк дэнацыяналiзацыi. Вынiк страты самапавагi. Адчування сябе нiжэйшаю iстотаю. 1 помста тым, хто забраў у чалавека пачуццё годнасцi. Гэта - помста ўладзе, iнтэлiгенцыi, якая адмаўляецца ад свайго народа. Ад яго мовы i традыцый. Гэта - разгубленасць i адчай. Страта арыенцiраў. Як i беспрабуднае п"янства многiх мужчын i нават кабет. 1 гэта таксама наш народ i наша з Вамi адказнасць. Адказнасць iнтэлiгенцыi, "элiты", што моўчкi паслугавалася i паслугуецца хамскай уладзе.

Таму няма на каго крыўдзiцца. Нi па гамбургскiм рахунку, нi па iншым. Але думаць, што рабiць, - трэба.

Выбары цi байкот

Вы настойлiва раiце дэмакратычнай апазiцыi ўключыцца ў систэмную палiтыку праз мяркуемыя уканцы бягучага году выбары ў ПП НС. Лiчыце, што "... совершать такой шаг определенному кругу оппозиционных политиков не хочется". Больш за тое, Вы палохаеце апазiцыю: "Дальнейший отказ от участия в официальных политических мероприятиях, возведенный в правило, фактически обесценит западные усилия, будет означать уход оппозицонного движення на периферию политического процесса... .

Паважаны Вячаслаў Пятровiч! Хто ж супраць выбараў? Магу запэўнiць, што няма такiх апазшыйных палiтыкаў, якiм не хочацца ўзяць удзел у выбарах? Уся зацэпачка - у сэнсе гэтага слова. Гарантую Вам, што калi выбары сапраўды будуць выбарамi, а не формай прызначэння загадзя адабраных асоб на пасады дэпутатаў ПП НС, уся апазiцыя адзiнадушна прыме ў iх удзел. Больш за тое, пераможа.

Ведаю, што Вы не верыце ў гэта. Пра нiкчэмную падтрымку апазiцыi Вы пiсалi раней. Таму i лiчыце дастатковым стварэнне у новым складзе ПП НС невялiкай фракцыi. Давайце спачатку ўзважым, што дае апазiцыi ўдзел у выбарах на ўмовах Лукашэнкi. i што яна губляе, ствараючы фракцыю ў 10-20 чалавек у Палаце, якая налiчвае 110 дэпутатаў. Менавiта такую колькасць апазицыянераў гатова прапусцiць у ПП НС Адмiнiстрацыя прэзiдэнта. Былога прэзiдэнта.

Вядомыя i кандыдаты у "апазiцыянеры" гэтага ПП НС. Найперш, удзельнiкi "шырокага дыялога". Напрыклад, лiдэр беларускага "Яблыка" В.Абрамава, якая нядаўна адкрыта заявiла пра сваю гатоўнасць пазмагацца за публiчную трыбуну ў Палаце. Трыбуна для Вольги Мiхайлаўны - гэта плюс да ўдзелу у выбарах па iснуючым выбарчым законе. Недэмакратычнасць гэтага закона добра вядомая i каменцiраваць яго я не буду.

Цяпер пра мiнусы. Удзел у выбарах па сцэнарыi А.Лукашэнкi аўтаматычна легiтымiзуе вынiкi дзяржаўнага перавароту - няпоўнапраўныя Палаты, канцэнтрацыю ўлады ў руках адной асобы i незаконны працяг паўнамоцтваў былога прэзiдэнта на 2,5 года, ставiць крыж на легiтымным i прызнаным мiжнароднымi арганiзацыямi Вярхоўным Савеце 13-га склiкання. Нарэшце, вядзе да ратыфiкацыi пакуль што юрыдычна няпоўнавартасных дамоўленасцей з Масквой. Таму такi ўдзел проста дыскрэдытуе дэмакратычную апазiцыю.

Цяпер - пра перамогу. Апазiцыя патрабуе ад рэжыму саступак па наступных пунктах: стварэння ў грамадстве атмасферы адкрытасцi i даверу. Гэта азначае - доступ апазiцыйных партый да дзяржаўных электронных СМІ i газет не менш чым за 6 месяцаў да выбараў; спыненне масавых парушэнняў правоў грамадзян на мiрныя шэсці i сходы; вызваленне палiтзняволеных i спыненне палiтычных судовых працэсаў.

Другое - узгадненне ў працэсе перамоў памiж уладай i апазiцыяй неабходных змен у Канстытуцыю-96 цi Канстытуцыю-94, якiя гарантавалi б падзел i незалежнасць розных галiн улады, а таксама механiзм рэалiзацыi гэтых дамоўленасцей.

Трэцяе - змены ў выбарчы закон. Найперш, увядзенне ў выбарчыя камiсii, ад Цэнтральнай да ўчастковай, прадстаўнiкоў апазiцыйных партый. Гэта дазволiць пазбегнуць махлярства падчас правядзення выбараў. Па-другое, увядзення прапарцыйнай сiстэмы галасавання. Iншымi словамi - галасавання па партыйных спiсах. Такое галасаванне ёсць ва ўсiх нашьгх суседзяў - Расii, Украiне, Лiтве, Польшчы. У некаторых яно спалучаецца з мажарытарнай сiстэмай. Апазiцыя згодна з такiм спалучэннем. Беларусь была першай постсавецкам краiнай, дзе было пастаўлена пытанне пра адмову ад чыста мажарытарных выбараў. Аче сёння, праз 8 год, мы засталiся апошнiмi, хто яшчэ не ўвёў галасаванне па партыйных спiсах. Я ўжо спасылаўся на даныя сацыялагiчнай навукi, якiя сведчаць пра раскол беларускага грамадства па вельмi iстотных пытаннях сацыяльна-палiтычнага жыцця. Пры гэтым кожная з крайнiх труп, якiя займаюць ясна вызначаныя пазiцыi, з'яўляецца вiдавочнай меншасцю (не больш за 25% ад агульнай колькасцi). Група, якая падтрымлiвае палiтыку А.Лукашэнкi, прадстаўлена больш пажылым i менш адукаваным насельнiцтвам. Аднак гэтая група адрознiваецца вялiкай электаральнай актыўнасцю i палiтычнай маналiтнасцю. Пры iснуючай мажарытарнай сiстэме, калi для перамогi ў першым туры можа быць дастаткова менавiта 25% галасоў, а ў другiм i таго менш, актыўная меншасць насельнiцтва можа атрымаць поўную перамогу ў прадстаўнiчым органе i навязаць сваю волю менш арганiзаванай большасцi. Але такая сiстэма выбараў, калi пераможца "забiрае ўсё", не можа лiчыцца справядлiвай. Бо iнтарэсы падаўляючай большасцi насельнiцтва пры гэтым могуць аказацца зусм не прадстаўленымi ў вышэйшым заканадаўчым органе. Менавiта па гэтай прычыне ва ўсiх посткамунiстычных краiнах (iх яшчэ называюць транзiтнымi - пераходнымi) адмовiлiся ад мажарытарнай сiстэмы, бо феномен расколу грамадства з'яўляецца агульным для гэтых краiн. i перайшлi да больш справядлiвай у такiх умовах прапарцыйнай сiстэмы галасавання.

Гэтая сiстэма дазваляе любой партыi, нават калi яе праграму падтрымлiвае толькi некалькi працэнтаў насельнiцтва, мець сваіх прадстаўнікоў у парламенце. Звычайна для таго, каб адсекчы вельмі дробныя і непапулярныя партыі, закон уводзіць так званы "бар'ер" у 35% галасоў. Партыi, якiя не пераадольваюць бар'ер, дэпутацкiх мандатаў не атрымлiваюць.

Гэта - тэхнiка прапарцыйнай сiстэмы. Яна не толькi больш справядлiвая, але i спрыяе росту палiтычнай культуры, бо вядзе да стварэння фракцый, сябры якiх аб'яднаны не асабiстымi сiмпатыямi цi падтрымкаю прэзiдэнта, а партыйнымi праграмамi. Гэта робiць пазiцыю фракцыi прадказальнай, а пошукi кампрамiсаў зразумелым лапчным працэсам. Асабiстыя пазiцыi, прыхiльнасцi, мясцовыя iнтарэсы адступаюць на другi план. На першы выходзяць агульнанацыянальныя iнтарэсы.

Дэпутаты, якiя абраны па партыйных спiсах, больш адказныя i дысцыплiнаваныя. Іх паводзiны пад кантролем партыйнага кiраўнiцтва. Любое парушэнне дэпутацкай этыкi караецца. Значна скарачаецца колькасць папулiсцкiх прамоў i пустых неабгрунтаваных абяцанняў. Змяншаецца верагоднасць трапiць у парламент выпадковым людзям. Гэты орган пачынае працаваць больш прафесiйна. Есць i дадатковыя прычыны неабходнасцi прапарцыйнай сiстэмы, якiя вынiкаюць з унiкальнасцi беларускай сiтуацыi. Манапалiзацыя СМI ў руках "партыi ўлады" не дае магчымасцi правесцi справядлiвыя i роўныя выбары па мажарытарнай сiстэме. Лёгка падлiчыць, што па краiне будзе вылучана больш за тысячу кандыдатаў. Даць кожнаму права выступiць па ТБ цi па радыё абсалютна немагчыма i немэтазгодна. Немагчыма таму, што нават пяць хвiлiн кожнаму - гэта чацвёра сутак бесперапыннага вяшчання. Альбо па тры гадзiны штодзень на працягу месяца. Немэтазгодна таму, што кожнага выбаршчыка цiкавяць толькi тыя 10 кандыдатаў, што праходзяць па яго акрузе. А таксама таму, што пры вялiкай колькасцi т.зв. "незалежных" кандыдатаў iх выступы - гэта проста безадказныя абяцанкi. Бо толькi тое, што падтрымлiваецца большасцю са 110 дэпутатаў, можа быць рэалiзавана.

Каб абысцi гэтую цяжкасць, А.Лукашэнка ўжо даў загад выпрацаваць нейкую праграму эканамiчнага развiцця. Я не кажу пра тое, што ягоныя праграмы ўжо правяралiся i не вытрымалi праверкi практыкай. Але гэтая чарговая праграма будзе шырока абвешчана. 1 ўсе "незалежныя" прайдзiсветы аб'яднаюцца вакол яе. І гэта будзе смерць для беларускага парламентарызма, калi Палата папулiстаў прыйдзе на змену Палаты назначэнцаў.

Робiцца ўсё гэта - "шырокi дыялог", новая праграма, дэфектыўны выбарчы закон - дзеля аднаго чалавека. Гэты чалавек цягае на сябе "коўдру" ўлады, не думаючы пра Беларусь, пра наступствы для яе грамадзян. Яго не пераконвае нават вопыт Расii, з якой ён безперапынна "iнтэгруецца". Там зразумелi неабходнасць таго, каб партыя ўлады набыла цывiлiзаваныя формы. 1 ўтварылi блок "Едннство" на чале з генерал-палкоўнiкам Шойгу i славутым барцом Карэлiным. Чым жа мы горшыя? Няма генерал-палкоўнiка, дык ёсць генерал-маёр Шэйман. А хто больш славуты, iхнi Карэлiн цi наш Мядзведзь, яшчэ трэба паглядзець. І назву блока прыдумляць не трэба. Няхай так i будзе - "Мядзведзь".

Ды нешта замiнае АЛукашэнку. Праўрадавага блока няма, праўрадавыя партыi такiя, што называць сорамна. Усё, здавалася б, ёсць у ПП РБ: i ўлада, i грошы, i верная вертыкаль, i адданыя навукоўцы на чале з палкоўнiкам Замяталiным. А нешта нiчога не атрымлiваецца.

Вось калi б А.Лукашэнка адкiнуў у бок хiтрыкi ды ўзяўся б за стварэнне сапраўднай партыi, паказаў бы неканструкгыўнай апазiцыi здаровую канструктыўнасць, даў бы магчымасць сваiм прыхiльнiкам арганiзавацца, а людзям - свядома галасаваць за нешта пэўнае, запiсанае на паперцы.

Магчыма, што пасля гэтага згубiлi бы ўсялякi сэнс "шырокiя дыялогi", а выбарчы закон уключыў бы змешаную сiстэму галасавання. Перадвыбарчая барацьба набыла б разумныя формы. Бо даць слова дзесятку партый для выкладання iх праграм - гэта не тое, што тысячы незалежных" дэпутатаў. I, карацей, сэнс ёсць, бо ёсць выбар.

На гэтым заканчваю сваю апалогiю апазiцыi i чакаю Вашага адказу. Са згодай цi не. А таксама думак iншых аналiтыкаў i палiтолагаў.