Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Маніторынг

НАВАТ ПАЛІТЫЧНЫЯ ЛІДЭРЫ ЎЖО ПРЫВЫКЛІ ДА МІСІЙ ("Звязда")


2000-06-17



Напярэдаднi прыезду ў Мiнск еўрапейскай тройкi - прадстаўнiкоў парламенцкiх структур АБСЕ, Савета Еўропы i Еўрасаюза - мы пацiкавiлiся ў лiдэраў некаторых палiтычных партый iх чаканнямi ад гэтай мiсii. Наколькi моцна работа еўрапейскiх экспертаў можа паўплываць на беларускiя палiтычныя працэсы? Вядома, у гэтым кантэксце былi закрануты пытаннi правядзення i перспектыў грамадскапалiтычнага дыялога i будучых парламенцкiх выбараў у нашай краiне.

Станiслаў ШУШКЕВIЧ. старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусi:

- Я хацеў бы мець справу з членамi гэтай мiсii. Думаю, каб зразумець, чаго хочуць еўрапейскiя эксперты, трэба было б спачатку пагутарыць з iмi. Таму ў пэўнай меры я не гатовы гаварыць пра свае чаканнi ад iх прыезду. У нас зараз дзейнiчае КНГ АБСЕ, але яна займае пасiўную пазiцыю i пакуль нiчога не дасягнула. Капi еўрапейская тройка збiраецца вырашаць пытанне адносна назiральнiкаў на выбарах у Беларусi, то гэта, на мой погляд, не мае сэнсу, бо i самi выбары бессэнсоўныя. Я кажу так, калi гаворка iдзе пра выбары ў палату. Бо ёсць Санкт-Пецярбургская рэзалюцыя АБСЕ. Паводле гэтага дакумента, у Беларусi могуць наступiць зрухi пры выкананнi трох пазiцый. Там гаворыцца аб правах чалавека, свабодзе СМI i функцыях парламента. Засяроджу ўвагу на апошнiм. На думку членаў ДБСЕ, функцыi парламента патрабуюць дакладнага вызначэння, паколькi тыя правы, якiя сёння мае палата, не адпавядаюць разуменню парламента як самастойнай i незалежнай галiны ўлады. Значыць, трэба вызначыць, якiя правы павiнен мець парламент. Але паколькi правы палат эапiсаны ў Канстытуцыi 1996 года, то, такiм чынам, паўстае пытанне аб змяненнi Канстытуцыi. Паправiць яе немагчыма, бо, паводле трох заключэнняў кампетэнтнейшых еўрапейскiх юрнцычных камiсiй, у тым лiку i венецыянскай, гэтая Канстытуцыя недэмакратычная. Трэба мяняць яе аснову. Такiм чынам, на мой погляд, ёсць два выхады з сiтуацыi: або арганiзуецца нейкая структура, якая б стварыла новую канстытуцыю, або мы вяртаемся да Канстьгтуцыi ўзору 1994 года i ўносiм у яе пэўныя змяненнi.

- Вы лiчыце, шго гэта рэальна?

- Гэта будзе рэальна, калi Расiя перастане падтрымлiваць i фактычна ўтрымлiваць беларускую ўладу. Я не сумняваюся, што гэта неўзабаве адбудзецца. Такiм чынам, у выбарах мы ўдзельнiчаць не будзем, калi размова iдзе пра цяперашнюю Канстытуцыю. А калi, напрыклад, АГП заяўляе, што яна як партыя адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, а вось прадстаўнiкi яе, магчыма, будуць балацiравацца самастойна, то што можна сказаць пра партыйную дысцыплiну i парадак у такой партыi? Мы ж не маем разыходжанняў унутры партыi.

Сяргей КАЛЯКIН, першы сакратар ЦК Партыi камунiстаў Беларускай:

- Нiякiх чаканняў ад наведвання гэтай мiсiяй Беларусi ў мяне няма. Мне здаецца, што гэта звычайны чарговы вiзiт для правядзення манiторынгу сiтуацыi ў Беларусi на прадмет таго, як улады выконваюць дадзеныя еўрапейскiм арганiзацыям абяцаннi. Таму, думаю, адбудзецца толькi чарговая канстатацыя факта, што з часу мiнулага прыеэду нiчога прынцыпова не змянiлася. Мяркую, асаблiвасць гэтай мiсii ў тым, што яе вiзiт будзе праходзiць напярэдаднi сесii ПА АБСЕ, якая пройдзе неўзабаве ў Бухарэсце. Эксперты ў чарговы раз паспрабуюць дамовiцца з уладамi Беларусi аб выкананнi iх жа абяцанняў. А таму, я не разлiчваю на тое, што прыезд экспертаў iстотна паўплывае на развiццё палiтычнай сiтуацыi ў нашай краiне. Калi штосьцi мусiць адбыцца, то яно здарыцца i без наведвання нас еўрапейскiмi назiральнiкамi. Але гэта ўсё роўна лiшняе нагадванне ўладам пра iх абяцаннi. Што да магчымых паправак у выбарчае заканадаўства, то я маю на гэты конт асцярожны аптымiзм i гэткi ж неглыбокi песiмiзм. Думаю, кардынальных змяненняў у кодэкс так i не будзе ўнесена, хаця ўлада знаходзiцца зараз у пiкамтнай сiтуацыi. Яна заiнтрыгавапа грамадства пэўнымi чаканнямi, паабяцаўшы прыняць прапановы, выпрацаваныя ў вынiку дыялога. Яго ўдзельнiкi сваё слова сказалi, прычым аднагалосна. Цяпер улады аказалiся перад выбарам: растаптаць частку гэтых прапаноў, зрабiць усё пасвойму i потым знайсцi нейкае апраўданне, цi здаць свае пазiцыi, прыняўшы ўсе прапановы. Думаю, адбудзецца нешта сярэдняе. Напэўна, прынцыповыя рэчы, якiя будуць уоiаiадняць кантроль за выбарамi i забяспечваць патрэбны ўладам вынiк, будуць выключаны з канчатковага варыянта законапраекта.

- Нягледзячы на гэта, вы збiраецеся ўдзельнiчаць у выбарах?

- Нiхто гэтага не ведае, нават я як першы сакратар ЦК партыi. 3 12 па 20 жнiўня адбудзецца з'езд партыi, якi i прыме канчатковае рашэнне. Сёння ж мы яшчэ не ведаем, што адбудзецца з папраўкамi ў выбарчае заканадаўства. Нават калi ўлады не зробяць нiякiх захадаў, я не магу адназначна гаварыць пра нашы будучыя дзеяннi. Адзiнае, што я магу сказаць з упэўненасцю, гэта.тое, што выбары - адзiная легiтымная магчымасць вырашэння палiтычных праблем. Абапiрацца можма толькi на меркаванне беларускiх грамадзян, якiя выкажуць яго падчас выбараў. Але свой выбар яны павiнны зрабiць сапраўды свабодна. Толькi вось гэта пакуль невядомая акалiчнасць. Тым не менш, мы рыхтуемся да выбараў, бо падрыхтаванаму заўсёды можна ўключыцца ў кампанiю цi выйсцi з яе. Цяжка гэта зрабiць непадрыхтаванай арганiзацыi цi чалавеку.