Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Маніторынг

ПРАДСТАЎНІКІ ПАРТЫЙ ЗАЙМАЮЦЬ МЕСЦЫ Ў ЦЭНТРВЫБАРКАМЕ ("Звязда")


2000-09-14



Пра ідэю ўключэння прадстаўнікоў палітычных партый у састаў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Аляксандр Лукашэнка ўпершыню ўзгадаў у пасланні да Хаўера Саланы, у якім беларускі прэзідэнт абяцаў стварыць умовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў восенню гэтага года. Але паколькі падобнага не прадугледжана ні ў Канстытуцыі, ні ў Выбарчым кодэксе, ні ў Законе "Аб Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў", мала хто ўяўляў, як гэтая ідэя будзе рэалізавана на справе. Таму і адносіны да яе з боку тых жа палітычных партый былі даволі скептычнымі.

Днямі сваё абяцанне А. Лукашэнка рэалізаваў асобным дэкрэтам, паводле якога прызначыў 9 членаў палітычных партый, якія аб'явілі аб удзеле ў выбарах і вылучылі сваіх кандыдатаў. Наша газета друкавала як сам дэкрэт, так і спіс прадстаўнікоў партый, якія былі прызначаны ў састаў камісіі. Яны атрымалі права дарадчага голасу, таму цяпер будуць мець магчымасць уносіць у парадак дня пасяджэнняў камісіі свае прапановы, выступаць на пасяджэннях камісіі. Словам, ёсць верагоднасць, што голас партый такім чынам будзе пачуты і партыі на справе змогуць уплываць на сітуацыю.

Але адразу пасля з'яўлення дэкрэта вакол яго пачалі ўзнікаць пытанні. Найперш, не ўсе партыі застапіся задаволенымі працэдурай прызначэння іх членаў у састаў камісіі. "Звязда" атрымала заяву Бюро ЦК Партыі камуністаў Беларускай. Як вядома, ад ПКБ у састаў Цэнтрвыбаркама ўключаны вядомы і паважаны чапавек, да таго ж член Савета Рэспублікі - Уладзімір Бядуля. Але высветлілася, што яго прызначэнне не супапа з меркаваннем партыі. Бюро ЦК ПБК, у прыватнасці, лічыць, што "у адпаведнасці са Статутам партыі правам прадстаўляць яе інтарэсы ў адносінах з дзяржаўнымі органамі валодае першы сакратар ЦК ПКБ. Гэтае права таксама можа быць прадастаўлена іншым асобам, але толькі рашэннем вышэйшых органаў партыі".

У.Бядулі, паводле заявы, такога права не давалася. Кіраўніцтва партыі прызнае, што да яго звярталіся з Адміністрацыі Прэзідэнта з просьбай паведаміць, каго б партыя хацела дэлегаваць у састаў камісіі. Папярэдне выказвалася прапанова, што верагодным прадстаўніком ад ПКБ можа стаць сакратар ЦК А.Пахлопка. Такім чынам, Бюро лічыць, што, прыняўшы падобнае рашэнне, "чыноўнікі, якія рыхтавапі дэкрэт прэзідэнта, узялі на сябе паўнамоцтвы кіруючых органаў партыі і груба парушылі Закон "Аб палітычных партыях", што яны ўмяшаліся ва ўнутраныя справы ПКБ. У сувязі з гэтым Бюро выказала свой пратэст і падкрэсліла, што "не мае свайго прадстаўніка" ў Цэнтрвыбаркаме.

У сувязі са з'яўленнем такой заявы мы звярнуліся да кіраўніцтва некаторых іншых партый. Аднак выпадак з Партыяй камуністаў Беларускай аказаўся адзіным. Па словах лідэраў іншых палітычных арганізацый, з імі папярэдне абмяркоўвалі кандыдатуры, і была атрымана згода на ўключэнне ў састаў камісіі згаданых у дэкрэце асоб. Прынамсі, лідэры многіх партый звярталі ўвагу не столькі на асобу, якая прадстаўляе іх арганізацыю ў Цэнтрвыбаркаме, колькі на сам факт уключэння членаў партый у састаў камісіі.

Учора мы таксама эвярнуліся з просьбай пракаменціраваць сітуацыю да старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Дарэчы, учора адбылося першае пасяджэнне камісіі з удзелам новых членаў.

- Лідзія Міхайлаўна, перад падпісаннем дэкрэта прэзідэнт ці чыноўнікі з адміністрацыі абмяркоўвалі з вамі кандыдатуры новых членаў камісіі?

- Не. Мы не бралі ўдзелу ў абмеркаванні ўказаных кандыдатур. Гэта быў выбар і рашэнне толькі прэзідэнта.

- Ці атрымлівалі вы заяву Бюро ЦК ПКБ?

- Не. Але я мяркую, што калі Уладзімір Бядуля з'яўляецца членам партыі і яго не выключалі з шэрагаў арганізацыі, то ён застаецца паўнапраўным членам ПКБ і, такім чынам, прадстаўляе яе інтарэсы ў Цэнтрвыбаркаме. Уключэнне ў састаў камісіі, на маю думку, не патрабуе якойнебудзь даверанасці ад партыі.

- Як вы ўвогуле ўспрынялі дэкрэт?

- Дэкрэт мае перш за ўсё палітычнае значэнне. Я думаю, ён акажа значны ўплыў на ход выбарчага працэсу і станоўча паўплывае на прызнанне вынікаў выбараў, на павышэнне грамадскага даверу і асабліва даверу з боку палітычных партый да працэдуры выбараў. Гэта асноўнае прызначэнне дэкрэта. Што датычыцца работы камісіі, то мы і раней працавалі на аснове галоснасці. На нашых пасяджэннях маглі прысутнічаць прадстаўнікі партый, грамадскіх арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі. Таму мы не баімся, што колькасць і паўнамоцтвы людзей, якія будуць назіраць за нашай работай, цяпер павысіліся. Зараз яны будуць не толькі назіраць, але і актыўна ўплываць на працэс прыняцця рашэнняў. Гэта, магчыма, ускладніць працу камісіі, магчыма, рашэнні будуць прымацца не так аператыўна, паколькі будуць папярэдне болын абмяркоўвацца. Ды і працэс абмеркавання, я думаю, будзе больш складаным. Члены камісіі з правам дарадчага голасу, зразумела, будуць імкнуцца да пэўнага ўздзеяння на членаў з правам рашаючага голасу. Але ў любым выпадку я пераканана, што такая праца станоўча адаб'ецца на дзейнасці камісіі і на прымаемых рашэннях. Яны, напэўна, будуць больш узважанымі і, магчыма, нават больш палітычна абгрунтаванымі.