|
|
Маніторынг
МЕРКАВАННІ МІНЧАН НАПЯРЭДАДНІ ВЫБАРАЎ ("Звязда")
2000-09-22
Аўтар:
Супрацоўнікі Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных
і палітычных праблем задумаліся над тым, якія палітычныя настроі і сімпатыі
валодаюць жыхарамі сталіцы напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу. Дзеля гэтага было праведзена сацыялагічнае даследаванне.
15-22 жніўня былі апытаны 2000 жыхароў Мінска і праінтэрв'юіраваны кіраўнікі
палітычных партый і рухаў, прафесійных саюзаў.
Частка апытання датычылася падтрымкі мінчанамі апазіцыі. Каб высветліць
гэта, даследчыкі задавалі кантрольнае пытанне адносна стаўлення гараджан
да праводзімых апазіцыяй вулічных акцый пратэсту. Як і падчас аналагічнага
апытання, якое праводзілася ў сакавіку гэтага года, колькасць людзей,
якія станоўча ацэньваюць такія мерапрыемствы, складае крыху больш за 25
працэнтаў ад ліку апытаных грамадзян. Пры гэтым адмоўна ставяцца амаль
40 працэнтаў, і яшчэ 35 працэнтаў рэспандэнтаў не змаглі адказаць адназначна.
Але, па інфармацыі сацыёлагаў, гэтыя 25 працэнтаў складаюць дзве групы:
тыя, хто гатовы браць удзел у вулічных акцыях самі (10 працэнтаў), і тыя,
хто толькі сімпатызуе і падтрымлівае патрабаванні апазіцыі (15 працэнтаў).
Апошніх сацыёлагі лічаць бліжэйшым рэзервам апазіцыі, у тым ліку і на
выбарах. Як высветлілася, больш за ўсе патэнцыяльных прыхільнікаў аказваецца
сярод прадпрымальнікаў, студэнтаў, беспрацоўных, рабочых і служачых.
Яшчэ адным пытаннем даследчыкі спрабавалі высветліць, якую колькасць галасоў
на маючых адбыцца выбарах можа набраць апазіцыя. Але ў сувязі з гэтым
яны цікавіліся не тым, як будуць галасаваць самі апытваемыя, а іх бачаннем
таго, як прагаласуе грамадства ў цэлым. Такім чынам, на пытанне "Які працэнт
выбаршчыкаў можа прагаласаваць у Мінску за кандыдатаў апазіцыі?" былі
атрыманы наступныя адказы:
|
Колькі прагаласуюць
|
Так лічаць
|
|
Да 5 працэнтаў
|
31,0 працэнта
|
|
6-10 працэнтаў
|
11,0 працэнта
|
|
11-20 працэнтаў
|
16,2 працэнта
|
|
21-З0 працэнтаў
|
12,6 працэнта
|
|
31-50 працэнтаў
|
15,7 працэнта
|
|
51-70 працэнтаў
|
9,9 працэнта
|
|
Больш эа 70 працэнтаў
|
3,7 працэнта
|
Такім чынам, амаль трэць удзельнікаў апытання, тым не менш, лічыць, што
за апазіцыянераў пра галасуюць толыа да 5 працэнтаў вы~ баршчыкаў. А аось
13,6 працэнта рэспандэнтаўперакананы, штоапазіцыйныя кандыдаты здольны
набраць больш за палову галасоў. Сацыёлагі лічаць, што менавіта тая частка
апытыааемых, якія вераць у перамогу, з'яўляецца цвёрдымі прыхільнікамі
апазіцыі.
Але паняцце "апазіцыя" адначасова і канкрэтнае, і абстрактнае - часцей
яно асацыіруецца з кактрэтнымі прозвішчамі палітыкаў.'Іаму сацыёлагі вырашылі
высветліць палітычныя прыхільнасці мінчан яшчэ адным спосабам - прапанавалі
адказаць на пытанне, якую ідэалогію падтрымліваюць грамадзяне. На выбар
былі прапанаваны сацыялістычная, сацыял-дэмакратычная, кансерватыўная
і ліберальная ідэалогіі і дадзена іх кароткае вызначэнне. Высветлілася,
што ніводная з іх не атрымала дамінуючага прадстаўніцтва.
Праўда, у гэтым выпадку паказальнай з'яўляецца вялікая колькасць грамадзян,
якіх пытанне паставіла ў складаную сітуацыю. Гэта сведчыць, што нават
у сталіцы захоўваецца праблема нізкай палітычнай адукаванасці.
Сацыёлагі прыйшлі да высновы, што сталічнае насельніцтва гэтак жа дрэнна
разбіраецца ў сутнасці і наступствах розных выбарчых сістэм. Яны паспрабавалі
высветліць погляд грамадства на тое, якім чынам павінны абірацца дэпутаты.
Так, партыі зацікаўлены ў прапарцыянальнай сістэме, калі дэпутаты абіраюцца
па партыйных спісах. Але ці зацікаўлены ў гэтым выбаршчыкі? "Ці трэба
абіраць частку дэпутатаў Нацыянальнага сходу па партыйных спісах?" На
гэтае пытанне станоўча адказалі 14,4 працэнта апытаных. 26,1 працэнта
лічаць, што лепш захаваць ранейшую сістэму. Але амаль 60 працэнтаў удзельнікаў
апытання не далі дакладнага адказу. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што
большасць людзей проста не ведаюць прынцыповых адрозненняў паміж прапарцыянальнай
і мажарытарнай сістэмамі выбараў. Таму неабходна растлумачальная работа
як пра дзеючае выбарчае заканадаўства, так і пра канцэптуальныя прынцыпы
і канкрэтныя працэдуры выбараў.
Патрэбна растлумачальная работа і ў галіне, дзе, здавалася б, усё зразумела.
Напрыклад, сацыёлагі задалі пытанне: якімі праблемамі павінен займацца
дэпутат Нацыянальнага сходу? Адказы таксама былі нечаканымі. Толькі 14,7
працэнта рэспандэнтаў лічаць, што ён абіраецца для таго, каб вырашаць
агульнарэспубліканскія праблемы, 18,4 працэнта лічаць, што галоўнае -
праблемы сваіх выбарчых акруг, 65,9 працэнта адказалі, што і тыя і другія.
Яшчэ адной важнай праблемай, поглядам на якую цікавіліся сацыёлагі ў жыхароў
сталіцы напярэдадні выбараў, з'яўляецца рызыка непрызнання выбараў у Нацыянальны
сход на Захадзе. Высветлілася, што гэтае пытанне непакоіць 25,6 працэнта
рэспандэнтаў. 33,9 працэнта апытаных абсалютна не хвалююцца на гэты конт,
а 40,5 працэнта грамадзян гэта ўвогуле абыякава.
Ступень падтрымкі (у працэнтах)
|
Ідэалогія
|
Поўная
|
Частк.
|
Не падтр.
|
Цяжка адказаць
|
|
Сацыял.
|
12,9
|
17,4
|
35,5
|
34,3
|
|
Сац.-дэм.
|
11,2
|
32,7
|
19,0
|
36,7
|
|
Кансерв.
|
5,8
|
24,4
|
24,3
|
45,5
|
|
Лібер.
|
20,4
|
24,4
|
16,9
|
38,5
|
|
|