Мікалай Статкевіч: "БЕЗ БАРАЦЬБЫ НЕЛЬГА ДАСЯГНУЦЬ ПЕРАМОГІ" ("Народная воля")
Аўтар: Запісала Таццяна Кучынская
- Мікалай Віктаравіч, патлумачце чытачам, што
зараз адбываецца?
- Для некаторых дэмакратычных палітыкаў кожны чалавек, які мае іншы пункт
гледжання, аўтаматычна пераходзіць у атрад здраднікаў. Раней наша партью
вельмі часта пападалася на гэтым. Напрыклад, мы вельмі шкадуем, што не
ўдзельнічалі ў мясцовых выбарах і страцілі магчымасць уплыву на мясцовую
ўладу.
Да гэтага мы дазволілі ўцягнуць сябе ў прэзідэнцкія выбары 16 траўня,
бо тады прымалі рашэнне правыя, якія казалі: "Далучайцеся, або вы здраднікі".
І да чаго гэта прывяло? Уплыў апазіцыі ўвесь час звужаўся. Таму павінен
быць і іншы пункт гледжання, які можа стаць больш правільным.
- Як і чаму прыйшло рашэнне ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах?
- Гэтае рашэнне было падрыхтавана яшчэ год таму. Тактыка і стратэгія нашай
партыі - аказваць ціск на ўладу як з дапамогай вулічных акцый, так і нашых
саюзнікаў на Захадзе. Шмат аргументаў за нас: па-першае, магчымасць даказаць,
што выбары сфальсіфікаваныя, а па-другое - ёсць магчымасць перамагчы.
Думаю, што чытачы вашай газеты ведаюць: апазіцыя бывае сістэмная і несістэмная.
Першая знаходзіцца знутры ўлады і мае магчымасць унутранага ўплыву на
яе і людзей, якія працуюць ва ўладзе, спрабуе спыніць тыя рашэнні, якія
шкодзяць дэмакратыі і незалежнасці. Другая знаходзіцца па-за межамі ўлады
і змагаецца на вуліцах. Яна таксама можа мець шанц на перамогу, але звычайна
толькі тады, калі градус грамадскага настрою дасягае крытычнай рысы. Безумоўна,
магчымасцяў у сістэмнай апазіцыі значна больш. Таму ўлада імкнецца не
дапусціць, каб патрыятычная апазіцыя зрабілася сістэмнай.
Больш за тое. У мяне ствараецца ўраджанне нейкага агульнага вялікага плана,
сутнасць якога - не дапусціць стварэння сістэмнай патрыятычнай апазіцыі.
У сістэмнай апазіцыі занадта шмат магчымасцяў не дапусціць здачы незалежнасці
Беларусі. Таму цяпер з боку ўлад робіцца тое, што можна назваць заменай
апазіцыі: хай патрыятычная апазіцыя застаецца несістэмнай, на ўзбочыне
палітычных падзей. Затое будзе створана тая сістэмная апазіцыя, якая не
павінна быць нацыянальнай, беларускай патрыятычнай, замінаць дэбеларусізацыі
краіны і яе паглынанню Расіяй. Менавіта гэтым я тлумачу такі ціск на нашу
партыю, якая спрабуе не дапусціць рэалізацыі гэтага плана.
Нагадаю, што ніводная партыя сярод сяброў свайго кіраўніцтва не мела шэсць
крымінальных спраў за мінулы год, якія былі ўзбуджаны за правядзенне дэманстрацый.
Але менавіта гэтая партыя хоча змагацца і змагацца сістэмна.
- А Вы не баіцеся пераўтварыцца ў "кішэнных" дэпутатаў у "кішэнным"
парламенце?
- Я прывяду прыклад. 11-ы і 12-ы Вярхоўныя Саветы былі таксама бяспраўныя.
Але адзін быў прызначаны, а другі выбіраўся. У Вярхоўным Савеце 12-га
склікання было не больш 10% апазіцыі, аднак яна здолела ўзарваць сітуацыю.
Бо тыя людзі, пра якіх раней нават не ведалі, атрымалі трыбуну, кантакты,
маглі размаўляць з міністрам, кіраўніком вобласці, мелі інфармацыю і ўплыў.
Таму яны і далі нам дзяржаўнасць, сімволіку, зрабілі шмат для культуры
і дэмакратыі.
Зараз ужо відавочна, што Палата прадстаўнікоў не будзе кішэннай у адрозненне
ад папярэдняй.
-?.
Гэтыя палатнікі былі прызначаныя. Каб іх абралі, яны б паводзілі сябе
зусім па-іншаму. Успомніце, некаторыя з іх, працуючы ў 13-м Вярхоўным
Савеце, нават ставілі подпісы за імпічмент.
Так, ёсць адзіны спіс ад Лукашэнкі, але ён не выконваецца таму, што розныя
групоўкі наменклатуры змагаюцца паміж сабой. Акрамя таго, ёсць дэмакратычныя
кандыдаты. Шмат ціску, многа фальсіфікацый, але нехта прарвецца. І нават
калі ў парламенце апынецца нехта з наменклатуры, ён не зможа хоць у нейкай
ступені не адлюстроўваць настроі выбаршчыкаў. Гэта непазбежна.
Мы не маем ілюзій наконт масавай перамогі сацыял-дэмакратаў. Але нават
калі некалькі чалавек прарвуцца, яны стануць каталізатарам новага цэнтра
апазіцыі, які ўсё роўна будзе створаны. Мяркую, што менавіта ад нас залежыць,
якім ён будзе, - часткай традыцыйнай апазіцыі, яе саюзнікам ці ворагам.
- Вы спрабавалі дамовіцца з правымі і знайсці кампраміснае рашэнне?
- Вядома ж. Апазіцыя выпрацавала агульную стратэгію, сэнс якой у непрызнанні
гэтых выбараў і абранага парламента. Але не была ўзгоднена агульная тактыка
і гэта наша вялікая памылка. Атрымалася, што адны ідуць на выбары, а другія
іх байкатуюць. На радасць уладам мы як быццам замінаем адзін аднаму. Гэта
можа прывесці да непапраўных наступстваў у будучым.
Я лічу, што агульная апазіцыя павінна выправіць гэтую памылку. Мы павінны
зразумець, што правам на ісціну ніхто не валодае. Я не кажу, што наш план
бясспрэчны. Але ў кожнага ёсць права на свой асабісты шлях. І невядома,
які шлях можа прывесці да перамогі. Мы ідзем сваім шляхам, таму заклікаем
нашых саюзнікаў проста не замінаць нам. Хай тактыка кожнага дакажа сваю
жыццяздольнасць.
Нядаўна А.Бухвостаў, В.Шлындзікаў, В.Бабаед, У.Гудзееў, Н.Стужынская,
я і іншыя кіраўнікі палітычных грамадскіх арганізацый звярнуліся да кіраўнікоў
правьгх партый з заклікам знайсці кампраміс - праводзіць байкот толькі
там, дзе няма дэмакратычных кандыдатаў.
Усеагульным байкотам нікому нічога не дакажаш, не палепшыш становішча
краіны. Трэба даць магчымасць тым, хто падставіўся і пайшоў змагацца.
Навошта страляць у спіну тым, хто падняўся з акопа ў атаку?
- Калі сацыял-дэмакраты ішлі на выбары, няўжо не ведалі, што выбары
будуць несумленныя?
- А калі ў нас былі сумленныя выбары?!
- І Вы ўсё роўна вырашылі ўдзельнічаць у іх?
- У нас ніколі не будзе сумленных выбараў, калі на несумленных вабарах
нейкая частка дэмакратаў не пераможа і не зможа праз парламент дамагчыся
правядзення больш сумленных выбараў.
- Вас не палохае, што сацыял-дэмакратам не ўдасца трапіць у парламент
і ў апазіцыі Вы ўжо будзеце чужакамі?
- Я думаю, што на гэтай кампаніі мы толькі ўзмацнім партыю. Да нас далучаюцца
людзі, якія падтрымліваюць нашы погляды, бо іншыя сябры аб'яднанай апазіцыі
апынуліся ў рэзервацыі. Знутры бурлівае жыццё, а звонку ніякага руху.
Трэба выпраўляць гэтую памылку, ісці да выбаршчыкаў. І не з заклікам да
байкоту, а з канкрэтнай праграмай, ідэямі, прапановамі. Менавіта гэтага
не хапае людзям.
Акрамя таго, менавіта мы станем пераканаўчым доказам несумленных выбараў,
бо мы ў працэсе. А як можна даць ацэнку выбарам, не ўдзельнічаючы ў іх?
Мяне проста здзіўляюць тыя, хто кажа: на гэтыя выбары мы не пойдзем, а
на прэзідэнцкія пойдзем. Даруйце, дык што жудасней: легітымізаваць сённяшнюю
"палатку" (чаго не адбудзецца), ці Лукашэнку, які ўкраў два з паловай
гады прэзідэнцтва?
Калі ў Палаце прадстаўнікоў не будзе сістэмнай апазіцыі, якае будзе аказваць
уплыў знутры, паверце, ніякіх шансаў на сумленныя прэзідэнцкія выбары
не будзе.
- Як Ваша сям'я ставіцца да Вашай палітычнай дзейнасці?
- Каб не было іх падтрымкі, мне было б значна цяжэй. І мая жонка, і дзве
мае дачкі Каця і Ганна разумеюць, што я змагаюся дзеля таго, каб яны змаглі
жыць у нармальнай краіне.
- Вы плануеце ў наступным годзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах?
- Незалежна ад вынікаў выбарчай кампаніі судзімасць у мяне ўсё роўна будзе.
Таму я хачу звярнуцца да тых, каго вельмі хвалюе гэтае пытанне: "Супакойцеся,
калі ласка!. Лукашэнка ведае, каго трэба баяцца, і ён сам паклапоціцца,
каб у мяне не было магчымасцяў удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах".
- Калі б Вы прачыталі рэдакцыйную пошту за апошні час, Вы б даведаліся,
што шмат людзей яшчэ не могуць вырашыць, падтрымаць Ваш погляд на выбары
ці далучыцца да байкоту. Што, па-вашаму, дае ўдзел у выбарах?
- Гэта магчымасць змагання. Без барацьбы нельга дасягнуць перамогі.