Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Маніторынг

ПЯЦЬ ХВІЛІН "ЗМАГАРОЎ ЗА НАРОДНАЕ ШЧАСЦЕ" ("Народная воля")

Аўтар:



Памятаеце знакамітую песеньку "Про пять мннут" з нестарэючай кшакамедыі "Карнавальная ночь"? Падобна, лауры феерычнай зоркі экрана Людмілы Гурчанкі і сёння не даюць тамусяму спакою. Ды так, што яны наважыліся паспаборнічаць з ёю ў артыстычным бляску, пераконваючы з яшчэ большым імпэтам: "Даже в эти пять минут можно сделать очень много".

Магчыма, пэўна, і такое - і зрабіць, і сказаць, калі, канешне, ёсць што. Але... я маю на ўвазе прэтэндэнтаў на парламенцкае крэсла, якіх ужо прапусцілі праз частае сіта праверак на ўшывасць", а цяпер выпускаюць у эфір, прабачце, пачкамі; па 6-7 чалавек запар - дзеля пяціхвіліннага прадстаўлення сябе самога і сваёй праграмы. Што ж паспяваюць яны сказаць за гэтыя лічаныя хвіліны, каб запомніцца, крануць розум і душу патэнцыяльнага выбаршчыка? Ды амаль нічога. Бо рэжысёрам гэтага "прадстаўлення" і не трэба, каб прамоўцы гаварылі нешта слушнае, цікавае, раскрываліся як асобы. Асобы з уласнымідумкамі сённяшняй удадзе непатрэбныя - больш таго, небяспечныя. Менавіта таму многія найбольш яркія фігуры былі адлучаны - не маглі не быць адлучаны - ад выбарчага працэсу яшчэ ў час рэгістрацыі кандыдатаў, прычым мнопя - без важкіх падстаў. Не прайшлі праз тое сіта значныя, буйныя - затое прасеяліся дробненькія "часцінкі", загадзя адабраныя і праштампаваныя на "допуск".

Не, пэўна, і сярод тых, запраграмаваных кандыдатаў у "палатнікі, ёсць разумныя, талковыя, чэсныя людзі. Але складваецца ўражанне, што перад выпускам у эфір іх усіх стрыгуць пад нулёўку, робяць аднолькава безаблічнымі, адцэнзураванымі аднымі "нажніцамі". І таму - малацікавымі і бяздоказнымі. Ну хто сёння дасць веры запэўніванням (а яны дерацякаюць з выступу ў выступ), быццам зараз у краіне ўсё добра і трэба толькі павысіць, палепшыць, удасканаліць" тое-сёе і ўсё будзе цудоўна?! Толысі, маўляў, "выберыце мяне".

Адзін абяцае ні многа ні мала - "запусціць" на ўсю магутнасць заводы, узняць сельскую гаспадарку, спыніць рост цэн і г.д. Ці не ўзгадваюцца вам знакамітыя - і няспраўджаныя абяцанкі вядомай асобы яшчэ ў 1994 годзе? Праўда, сённяшні "арыгінал" чамусьці (мо ўсё ж пасаромеўся?) змаўчаў пра "халадзільнікі і тэлевізары", якія да гатай пары чакаюць у падарунак даверлівыя пенсіянеры... Другі з пафасам усклікае: "Вы понимаете, нам надо всего-то две-три прорывные (чамусьці з націскам на перадапошнім складзе. - Ауг.) технологии, н мы выходим на первое место в мире!" Уяўляеце, які кайф: не інакш сёння, на думку прамоўцы, Беларусь ужо на трэцім, а то і другім месцы ў свеце. А хутка, з дапамогай будучага палатніка", пакіне за сабой нейкія там ЗША і Японію! Фантастыка дый годзе... Трэці прапануе (і як да яго ніхто не дадумаўся) увесці ў краіне (пэўна, законам?) профессиональный подход к решенню предстоящих задач", забяспечыць зямны рай для малых і старых...

Цікава толыа - якім чынам. А вось гэта, відаць, вялікая тайна, якую народу ведаць не трэба. Яго справа - ісці і галасаваць за абяцалкіных. Зноў жа, як не згадаць аналагічнае пытанне - "якім чынам?", зададзенае В.Кебічам тагачаснаму прэтэндэнту на прэзідэнцкае крэсла. Тады гэтае пытанне засталося без адказу, што не перашкодзіла маўчальніку заняць найвышэйшую ў краіне пасаду.

Дзеля справядлівасці зазначу: адзін з сённяшніх кандьадатаў у парламент па радыё абяцаў, у выпадку абрання, падтрымліваць малы і сярэдні бізнес, розныя формы ўласнасці на вёсцы. Не сумняваюся, ёсць і іншыя кандыдаты, заклапочаныя пошукам шляхоў з тупіка, куды завялі краіну яе рулявыя. Ды ці магчыма тое ажыццявіць, засядаючы ў Палаце амаль без паўнамоцтваў, з дэпутатамі, якім прадвызначана роля "алавяных салдацікаў", штампоўшчыкаў папер, спушчаных з вярхоўнага алімпа выканаўчай улады?

Што гэта так, міжволі, сам таго не жадаючы, мусіў прызнаць верны служка гэтай улады, цяперашні старшыня Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сакратар ЦК камуністычнай партыі Чыкіна Уладзімір Плецюхоў. У чарговай адыёзнай радыёперадачы "Разговор по существу", запрошаны вядучым Ю.Дудзіновым у якасці кампетэнтнага субяседніка і сураэмоўцы са слухачамі, ен цалую гадзіну імкнуўся ім уталкаваць, якія магутныя магчымасці ў Вярхоўнага і мясцовых Саветаў для спрыяння ўздыму краіны, навядзення ў ёй узорнага парадку. Але ў шаноўнага госця - чалавека, безумоўна, высокаадукаванага, займаючага пасаду рэктара Брэсцкага універсітэта, нешта нічога не выходзіла. Дакладней, выходзіла - ды не тое.

"Чыноўнікі нахабна абагачаюцца, а мы, простыя людзі, у галечы, - прарваўся ў эфір слухач з глыбінкі. - Дапамажыце нам, парламентарыі!". - "Нет, нет, это вопрос не наш, мы заннмаемся нсключнтельно законотворчеством", - з алімпійскім спакоем адрэагаваў У.Плецюхоў. "Дзе знайсці ўправу на нашага дырэктара саўгаса?" - прагучаў яшчэ адзш устрывожаны голас. Аказваецца, кіраўнік гаспадаркі выстраліў рабочаму проста ў твар і не панес адказнасці, дастукацца ж да праваахоўных органаў немагчыма. "Нет, нет, это не к нам - мы занимаемся только законотворчеством, - паўтарае завучана У.Плецюхоў. - И местные Советы не ммеют права контролировать действия исполнительной власти". А хто прымусіць да законапаслухмянасці ўпэўненых у сваёй беспакаранасці чынуш і розных "князькоў", - маўчок... Нічога сабе законатворчасць - сама для сябе, а не для грамадзян, іх правоў.

Ды і само прыняцце законаў ад парламента мала залежыць, гэта хутчэй фармальны акт. Адзін заўзятар хутчэйшага паглынання Беларусі Расіяй аж крычаў у трубку, дазваніўшыся да радыёстудыі: чаму, маўляў, марудзяць беларускія дэпутаты з законам аб агульным саюзным парламенце, ужо прынятым іх расійскімі калегамі? На гэта У.Плецюхоў - безумоўна, гатовы хоць зараз рукамі і нагамі галасаваць за такі закон, збянтэжана прамармытаў: маўляў, мы - з дарагой душой, але з прэзідэнцкага боку праект пакуль не спушчаны. Ждём-с... Нават запытацца, калі будзе, - божа барані! Таксама табу.

Значыцца, так: што скажа выканаўчая ўлада - тое і робяць "законатворцы"-адабральшчыкі. Не ведаю, каму патрэбны такія "змагары за народнае шчасце", якія ні за што не адказваюць перад выбаршчыкамі, нічым не могуць істотна паўплываць на сітуацыю ў краіне, ні на што не здольны, акрамя як браць пад казырок.

Угодніцтвам перад рэальна маючымі ўладу, намаганнем спадабацца ім, заверыць "я - свой!" прасякнуты "пятиминутки" большасці кандыдатаў у дэпутаты. "Это будут уникальные, демократические выборы?" - захлынаецца ад захаплення магчымы будучы "палатнік". Мы - "хорошие", - даводзіць другі "Мы не выводим людей на улицы (цікава, а дзе ім выказюць мірны пратэст супраць гаротнага жыцця - на ўласнай кухні?).

I што яшчэ характэрна: усе прэтэндэнты выступаюць амаль выключна паруску. Адзін, праўда, пачаў гаварыць на беларускай мове, але хуценька схамянуўся (хто ж яго, "нацыяналіста", выбера?) - і, апраўдваючыся, перайшоў на рускую. Іншым і пераходзіць не трэба, яны, відаць, упэўнены, што ўзбагачаюць "великий и могучий", нярэдка завяршаючы прамовы абразлівым для слыху "Благадару за внимания"...

Здаецца, зусім не да Беларусі і яе будучыні гэтым "салдацікам-статыстам". И мне зусім не да іх з іхнімі амбіцыямі. Галасаваць за такіх - фактычна бяспраўных, безгалосых, без уласнай пазіцыі "законатворцаў"? Шкада мне ўсіх, хто імкнецца ў гэты парламент. І кандыдатаў дэмакратычнага толку шкада. Хочуць яны таго ці не, усведамляюць ці не, але - аб'ектыўна - адным сваім удзелам у выбарчым фарсе льюць ваду на млын рэжыму. Надзея ў выпадку поспеху пад дахам кішэннай Палаты паспрыяць змене згубнага дзяржаўнага курсу падаецца цалкам наіўнай і нават міфічнай.

Нікому не навязваю сваёй думкі. Але мяне хай хоць волакам цягнуць на выбарчы ўчастак, хоць ласкава запрашаюць, адказ будзе адзін: "Дзякуй за ўвагу, але я ўжо як-небудзь без яе...".