Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Маніторынг

Лідзія Ярмошына: "ВЫБАРШЧЫКІ ЧАКАЮЦЬ ІНШЫХ ПАДЫХОДАЎ АД КАНДЫДАТАЎ У ДЭПУТАТЫ" ("Звязда")


2000-10-10

Аўтар:

- Як вы ацэньваеце ход агітацыйнай барацьбы? Наколькі апраўдваюць сябе тыя фінансавыя рамкі яе правядзення, што закладзены ў Выбарчым кодэксе?

- Фінансавыя рамкі патрэбны для таго, каб забяспечыць фінансавую роўнасць кандыдатаў у дэпутаты, каб не прыцягваліся вельмі вялікія сумы асобных з іх, якія б ставілі гэтага кандыдата ў розныя ўмовы ў параўнанні з калегамі. Калі казаць пра фінансавыя магчымасці, тоя лічў, што іх дастаткова. Проста нельга пераносіць усё, што датычыцца перадвыбарнай агітацыі, на сродкі масавай інфармацыі. Выбаршчыкі чакаюць іншых падыходаў - індывідуальнай работы кандыдата ў дэпутаты. Яны нават просяць, каб кандыдат даходзіў да іх месца жыхарства для сустрэчы. Сродкаў масавай інфармацыі і друкавання праграмы ў іх яўна недастаткова. Таму кандыдатам у дэпутаты патрэбна пэўным чынам змяніць сваю стратэгію. Я разумею, што гэта складаней, лягчэй проста надрукавацца ў газеце. Але гэта ўсё дасягае вельмі невялікай колькасці выбаршчыкаў.

Недахопам у вядзенні перадвыбарнай барацьбы з'яўляецца і тое, што многія кандыдаты ў дэпутаты не заўсёды дзейнічаюць у адпаведнасці з законам. Выбарчы кодэкс указвае, што кандыдат павінен размяшчаць у СМІ праграму сваёй дзейнасці, г. зн. тое, што ён будзе рабіць. Але, напэўна, у кандыдатаў не вельмі вялікія планы, бо ў многіх з іх, асабліва тых, што вылучаюцца ад палітычных партый, уся праграма складаецца з агульных лозунгаў, агульных абвінавачанняў у адносінах да жыцця ў Беларусі. Або, што датычыцца прадстаўнікоў Ліберальнадэмакратычнай партыі, з рзкламы свайго лідэра як будучага кандыдата ў прэзідэнты. Гэта дэзарыентуе выбаршчыка.

- Кандыдаты ў дэпутаты часта скардзяцца на складанасці пры арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі.

- Так, такія скаргі ёсць. Але яны забываюць аб іншым. Зацверджаны пэўныя месцы для сустрэчы з выбаршчыкамі, г. зн. сустрэцца з імі можна не ўсюды, дзе яны жадаюць. Распаўсюджваць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы таксама можна не ўсюды. Кандыдаты ў дэпутаты аб гэтым забываюцца, у сувязі з чым з'яўляюцца скаргі. Што датычыцца арганізацыі сустрэч, то кандыдаты часта не памятаюць аб неабходнасці дзейнічаць праз акруговыя камісіі, якія і ставяць у першую чаргу пытанне аб арганізацыі сустрачы. У асноўным тут скардзяцца на кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія адмаўляюцца склікаць калектывы. Але гэта права кіраўніка. Таму пытанне павінен вырашаць не кандыдат напрамую, а акруговая камісія па яго просьбе.

- Якія яшчэ парушэнні рэгіструюцца ЦВК падчас гэтай выбарчай кампаніі?

- Адным з парушэнняў з'яўляецца тое, што (і гэта вельмі складана выявіць, мы бачым толькі вынік, а не прычыну) у многіх акругах распаўсюджваецца друкаваная прадукцыя без зыходных даных: назвы друкарні і аб'ёму тыражу. Гэта сведчыць аб тым, што кандыдаты яўна карыстаюцца ўласнымі сродкамі або сродкамі прадпрыемстваў для публікацыі сваёй рэкламы. Ёсць факты, калі тыя рахункі, якія яны прад'яўляюць на выраб рэкламнай прадукцыі, заніжаны, г: зн. іх расходы часткова пакрывае нейкая фірма. Мы будзем накіроўваць такія факты ў пракуратуру. Многія выбаршчыкі і кандыдаты скардзяцца на тое, шго некаторыя кандыдаты праводзяць свае сустрэчы з выбаршчыкамі з артыстамі. Такіх выпадкаў вельмі шмат, але доказаў, што артыст працуе за грошы, пакуль не выяўлена. Таму як парушэнне закона гэта пакуль не фіксуецца. Да таго ж абмежаваць прадвыбарную барацьбу вельмі вузкімі рамкамі таксама немагчыма, бо яна будзе нецікавая.

- Як вы ставіцеся да заявы ЛДПБ аб зняцці сваіх кандыдатаў пасля першага тура выбараў?

- Справа ў тым, што кандыдатам ад ЛДПБ прыйдзецца ў такім разе кампенсаваць расходы акруговых камісій. Калі ў іх ёсць сродкі - гэта іх права. Але я лічу, што гэта папулісцкі прыём. Падобныя заявы гучаць ад ЛДПБ рэгулярна, гучалі яны і падчас выбараў у мясцовыя Саветы ў 1999 годзе. Напэўна, гэта проста метад прыцягнення ўвагі да кандыдата ў дыпутаты ад сваёй партыі.

- У аўторак пачынаецца датэрміновае галасаванне. Якім, на ваш погляд, можа быць працэнт прагаласаваўшых датэрмінова?

- Тут цяжка сказаць. У мінулым годзе было ў сярэднім па Беларусі каля 10 працэнтаў. Усё будзе залежаць ад таго, як будзе праходзіць у рэгіёнах агітацыя за ўдзел у выбарах. У тым выпадку, калі будуць заклікаць прагаласаваць датэрмінова і гэта агітацыя будзе праходзіць па месцы жыхарства і працы, то гэты працэнт будзе большы.

- Як будзе кантралявацца працэс датэрміновага галасавання, ці будуць у ім удзельнічаць міжнародныя назіральнікі?

- Міжнародныя назіральнікі з'язджаюцца недзе 10 кастрычніка. Па сутнасці яны могуць удзельнічаць. Але ўжо цяпер большая частка акруговых камісій, а з 10 кастрычніка і ўчастковых, працуе з удзелам мясцовых назіральнікаў. Паверце мне, мясцовы назіральнік больш вопытны, ён лепш ведае наша нацыянальнае заканадаўства, чым міжнародны. Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць пры шырокім удзеле грамадскага назірання.

- Як вы ацэньваеце дзейнасць тэхнічнай місіі АБСЕ?

- У нас ідзе нармальнае ўзаемадзеянне. Мы аказваем садзейнічанне іх рабоце, прадастаўляем усе неабходныя матэрыялы. Прадстаўнік тэхнічнай місіі асабіста знаходзіўся ў друкарні і назіраў, як праходзіць друкаванне выбарчых бюлетэняў у Мінску. Прававы эксперт знаходзіўся ўвесь час у Вярхоўным судзе, прысутнічаў пры разглядзе скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі, вывучаў матэрыялы. Прадстаўнік місіі азнаёміўся з працай Наглядальнага савета па інфармацыйных спрэчках пры Цэнтральнай камісіі. Акрамя таго, я ведаю, што місія вядзе пастаянны маніторынг сродкаў масавай інфармацыі па публікацыі перадвыбарных праграм і вядзенню ўсёй выбарчай кампаніі. Яны працуюць, мы ў іх дзейнасць не ўмешваемся, яны нам непадсправаздачныя, у сваіх назіраннях і вывадах самастойныя. Задачу ЦВК па аказанню рознабаковага садзейнічання гэтай місіі я лічу цалкам выкананай.

- Падзеі ў Югаславіі паказалі, наколысі важна празрыстасць пры канчатковым падліку галасоў. Як ён будзе праходзіць у нас, калі будуць вядомы папярэднія вынікі галасавання?

- Тыя назіральнікі, якія былі ў Югаславіі ад Беларусі, сцвярджаюць, што выбары былі арганізаваны празрыста і дэмакратычна. Якія могуць быць спрэчкі па выніках выбараў у Югаславіі, калі там усе камісіі былі сфарміраваны з прадстаўнікоў 4 палітычных партый, якія ўдзельнічалі ў іх. Гэта былі цалкам незалежныя органы. У нас падлік таксама будзе праходзіць пры ўдзеле міжнародных і мясцовых назіральнікаў.

Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 8 гадзін вечара. Мы разлічваем, што недзе да 24 гадзін гэтага дня будзем мець першыя папярэднія вынікі галасавання. Па датэрміноваму галасаванню вынікі будуць таксама толькі ў 8 гадзін вечара.

- Шэраг апазіцыйных партый заклікае да байкоту выбараў. Як пазбегнуць заканадаўчых разыходжанняў па байкоту ў Выбарчым і Адміністрацыйным кодэксах?

- Да ідэі байкоту я стаўлюся цалкам адмоўна. Я лічу, што гэта пэўным чынам антыдзяржаўная кампанія, асабліва ў той перыяд, калі дзяржава праводзіць выбары. Неабходнасць у іх не выклікае сумненняў, бо яны павінны праводзіцца з пэўнай перыядычнасцю. Гэтай восенню абавязкова павінны прайсці выбары, калі мы жадаем лічыць сябе дзяржавай, якая прытрымліваецца еўрапейскіх міжнародных выбарчых стандартаў. Ва ўсім свеце бёдствам з'яўляецца абсінтызм - адмова, раўнадушнасць выбаршчыкаў у адносінах да выбарчага працэсу. І насільна прывіваць гэта нашаму выбаршчыку нельга. Чаму тыя, хто цяпер гаворыць пра байкот, не думаюць, што такім чынам выхаваны выбаршчык не прыйдзе на выбары, дзе будуць удзельнічаць ужо яны самі? У любым выпадку гэта антыдзяржаўная дзейнасць.

Затым я лічу, што байкот, г. зн. агітацыя нармальная і дапушчальная па закону (яе і дапускае Выбарчы кодэкс ва ўсе дні, акрамя дня галасавання) тады, калі яна адбываецца не штучным, а натуральным шляхам: асобныя грамадзяне заяўляюць аб сваім няўдзеле, пішуць аб гэтым у сродках масавай інфармацыі. 3 гэтай нагоды можа прайсці нават мітынг або сход. Гэта нармальная заява наконт байкоту. Як вы ведаеце, у многіх сродках масавай інфармацыі грамадзяне звяртаюцца з адкрытымі пісьмамі, дзе заяўляюць, чаму яны не будуць удзельнічаць у выбарах і чаму іншыя не павінны ў іх удзельнічаць.

Але калі ў паняцце "байкот" укладзены вар'яцкія сродкі, крыніцы якіх невядомыя, і калі няўдзел грамадзянам навязваецца прымусова, ідзе маніпуляцыя свядомасцю выбаршчыкаў, я катэгарычна супраць такіх метадаў.