Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Маніторынг

ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У ЛЮСТЭРКУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АПЫТАННЯ ("Звязда")

Аўтар:

Нядаўна ў рамках праекта "Беларусь на парозе XXI стагоддзя: шляхі сацыяльнай трансфармацыі" Незалежны інстытут сацыяльна-палітычных і эканамічных даследаванняў (НІСЭПД) правёў апытанне грамадскай думкі. У ім удзельнічаў 1461 рэспандэнт (памылка выбаркі не перавышае 0,03). Адначасова было праведзена і апытанне эліты, у якім узялі ўдзел больш за 50 палітыкаў, бізнесменаў, журналістаў і аналітыкаў з дзяржаўных і недзяржаўных структур. Адным з накірункаў апытання былі вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Нагадаем, што, паводле вынікаў нацыянальнага апытання, якое НІСЭПД праводзіў за тры тыдні да выбараў, 59 працэнтаў рэспандэнтаў выказалі намер удзельнічаць у выбарах. Паводле апошняга апытання, у выбарах узялі ўдзел 58,8 працэнта дарослага насельніцтва краіны (і толькі трэцяя частка апытаных лідэраў і экспертаў). Гэтыя лічбы амаль супадаюць з афіцыйнымі данымі Цэнтрвыбаркама - 61 працэнт.

Падчас выбараў неаднаразова даводзілася чуць. што выбарчая кампанія праходзіць вяла і незаўважна. Даследчыкі тлумачаць гэта рознымі прычынамі, у тым ліку і традыцыйнымі метадамі агітацыі. Напрыклад, на пытанне "Якія віды перадвыбарнай агітацыі выкарыстоўвалі кандыдаты ў дэпутаты?" былі атрыманы наступныя адказы (у працэнтах):

Распаўсюджванне лістовак

57,8

Сходы і сустрэчы з выбаршчыкамі

26,2

Наведванне кватэр

6,2

Пікеты ў людных месцах

3,4

Мітынгі

1,6

Іншае

0,6

Не сутыкаўся ні з якімі формамі агітацыі

24,4


Апошняя лічба вельмі красамоўна паказвае на тое, што сродкаў на правядзенне падобнай агітацыі было недастаткова, што адбілася на абмежаваных магчымасцях агітацыйнай кампаніі і ў выніку стала прычынай недахвату інфармацыі пра кандыдатаў. Самі рэспандэнты атрымлівалі інфармацыю пра кандыдатаў з наступных крыніц у працэнтах:

3 плакатаў і лістовак

55,3

3 газет

16,4

3 сустрэч з кандыдатамі

11,8

3 тэлеперадач

9,8

Ад калег па працы, знаёмых

9,4

3 радыёперадач

7,5

Ад кіраўнікоў на працы

2,7

Іншая крыніца

0,5

Не было ніякай інфармацыі

18,4


Дарэчы, апошняя лічба амаль супадае з колькасцю тых рэспандэнтаў, якія адказалі сацыёлагам, што прымалі рашэнне, за каго галасаваць, толькі на выбарчым участку - 18,8 працэнта. Задоўга да выбараў такое рашэнне прынялі толькі 15,1 працэнта рэспандэнтаў, каля 30 працэнтаў - непасрэдна напярэдадні выбараў.

Апошні факт сведчыць, што праблема выбару свайго кандыдата была адкладзена грамадзянамі на самы апошні момант.

Многія рэспандэнты доўга не маглі вырашыць не толькі за каго галасаваць, але і ўвогуле ці ўдзельнічаць у выбарах. На пытанне "Калі вы вырашылі ўдзельнічаць у выбарах?" былі атрыманы наступныя адказы:

Задоўга да выбараў

26,4

Напярэдадні выбараў

22,5

У дзень выбараў

14,5

Няма адказу

36,6


Гэта сведчыць пра тое, што большасць выбаршчыкаў паставіліся да свайго грамадзянскага абавязку даволі легкадумна. І калі б не масавая агітацыя, якая была разгорнута сродкамі масавай інфармацыі асабліва моцна на працягу апошняга тыдня перад галасаваннем, то значная частка грамадзян магла б і не пайсці на ўчасткі.

Сацыёлагі прама пацікавіліся тым, ці валодалі выбаршчыкі дастатковай інфармацыяй пра кандыдатаў і пра іх перадвыбарныя праграмы. Дастаткова інфармацыі мелі 32,3 працэнта апытаных, недастаткова - 64,8 працэнта.

У сувязі з гэтым сацыёлагі звяртаюць увагу на тое, што грамадзяне, якія ўдзельнічалі ў выбарах, галасавалі зыходзячы з уласных ідэалагічных перакананняў. Цвёрдыя прыхільнікі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі выказваліся за кандыдатаў, якія падтрымлівалі ўлады, а яго праціўнікі - супраць усіх кандыдатаў ці за тых, хто абяцаў змагацца за змяненне цяперашняга палітычнага курсу. Прычым апошніх зза няўдзелу апазіцыі ў выбарах літаральна не было. Такім чынам, супрацоўнікі НІСЭПД прыйшлі да высновы, што ступень інфармаванасці нязначна ўплывала на выбар, - на першым плане заставалася ідэалагічная скіраванасць кандыдатаў, якая, як атрымалася, і замяніла наяўнасць інфармацыі пра іх.