Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Цытаты

***

"Я абсалютна ўпэўнена прагназую спакойную, разумную працу парламента, таму што ёсць ужо досвед працы мінулага складу Палаты прадстаўнікоў. І я перакананы, што толькі канструктыўнае супрацоўніцтва ўсіх галінаў улады дазволіць усім галінам улады, прадстаўнікам, ды і мне як кіраўніку дзяржавы, плённа працаваць у інтарэсах нашых людзей… Новы склад парламента будзе мець свае асаблівасці. Яны дыктуюцца патрабаваннямі Канстытуцыі: праца дэпутата толькі на прафесійнай аснове. Пра выкарыстанне дэпутацкага статуса для арганізацыі камерцыйнай, нейкай іншай гаспадарчай дзейнасці не можа быць і гаворкі… Гэта норма цывілізаваных дзяржаў, і да гэтага мы ішлі доўга, і мы рэалізоўваем гэтую норму, пачынаючы з гэтага складу Палаты прадстаўнікоў".

"Сёння, калі пасля тыднёвай паўзы былі абнародаваны афіцыйныя вынікі першага тура выбараў у 102-й Заходняй выбарчай акрузе Мінска, я лічу неабходным заявіць аб грубай фальсіфікацыі вынікаў выбараў. У маім распараджэнні ёсць копіі выніковых пратаколаў усіх 33 участковых камісій выбарчай акругі. Згодна з гэтымі звесткамі, выбары ў гэтай акрузе нельга прызнаць адбыўшыміся, паколькі ў іх узялі ўдзел толькі 47 працэнтаў ад колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання. Парушаючы частку 8 артыкула 55 Выбарчага кодэкса Беларусі, якая забараняе ўносіць змены ў выбарчыя спісы пасля падліку галасоў, улады на працягу некалькіх дзён рабілі "удакладненні". У выніку колькасць выбаршчыкаў у 102-й акрузе была "скарочана" амаль на 6 тысяч чалавек, і выбары аб'яўлены адбыўшыміся".

"Беларускі народ чарговы раз прадэманстраваў сваю волю і чарговы раз заявіў аб тым, што гэты народ ніколі не пацерпіць ніякага ціску над сабой… Захад убачыў, што Беларусь абсалютна дэмакратычная дзяржава… Я перакананы, што пасля гэтых выбараў перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з усім светам вельмі вялікія".

"Улады атрымалі больш паслухмяны парламент, а апазіцыі трэба яшчэ змагацца, каб яна прабілася ў парламент".

"Адбываецца менавіта тое, аб чым папярэджвала аб'яднаная дэмакратычная апазіцыя напярэдадні выбараў - узмацненне адміністрацыйнага ціску, масавая фальсіфікацыя. Невыпадкова рэжым супраціўляўся ўключэнню назіральнікаў ад розных палітычных сіл у выбарчыя камісіі. Калі б у нас былі нармальныя выбарчыя камісіі, як і ва ўсім свеце, дзе яны знізу даверху фарміруюцца з прадстаўнікоў розных палітычных сіл, - то такога фарса, як сёння, не было б".

"Папярэдні аналіз ходу выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сведчыць, што выбары ў краіне носяць недэмакратычны і несвабодны характар, а іх вынікі не будуць з'яўляцца выражэннем волевыяўлення грамадзян Рэспублікі Беларусь".

"Не ідзіце галасаваць 15 кастрычніка, паколькі ваш голас будзе лічыцца падтрымкай варожаму вам акупацыйнаму рэжыму. Зрабіце з гэтай даты ключавы момант у гісторыі нашага народу, каб стала яна пачаткам новай эры ў жыцці свабоднай, незалежнай і заможнай Беларускай дзяржавы".

"Улада не будзе падтрымліваць тых кандыдатаў, тыя палітычныя партыі, якія не клапоцяцца пра шчасце людзей, якія выступаюць супраць ухваленага народам курсу, дзейнічаюць уразрэз з Канстытуцыяй і законамі".