|
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хроніка
ДА 14.00 ПАЎТОРНЫЯ ВЫБАРЫ ДЭПУТАТАЎ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ АДБЫЛІСЯ Ў 10 З 11 ВЫБАРЧЫХ АКРУГ, ДЗЕ ПРАХОДЗІЦЬ ДРУГІ ТУР ГАЛАСАВАННЯАўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН. Мінск, 1 красавіка. Да 14.00 паўторныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбыліся ў 10 з 11 выбарчых акруг, дзе праходзіць другі тур галасавання. Такія звесткі паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Адзіная акруга, дзе яўка пакуль не дасягнула неабходнай для прызнання выбараў прайшоўшымі 25-працэнтнай мяжы, застаецца 107-я Каліноўская акруга сталіцы - 22,9 працэнта прагаласаваўшых. Аднак, на думку сакратара ЦВК, ужо да 16.00 выбары адбудуцца і ў ім. Паводле звестак Цэнтральнай камісіі, лідэрам па яўцы застаецца Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга № 17 - 40,9 працэнта прагаласаваўшых. Па асобных выбарчых акругах да 14.00 склалася наступная сітуацыя: Брэсцкая-Заходняя акруга № 1 - 29,8 працэнта; Брэсцкая-Цэнтральная акруга № 2 - 33,3; Брэсцкая-Усходняя № 3 - 29,2; Баранавіцкая-Заходняя № 4 - 30,7; Баранавіцкая-Усходняя № 5 - 34,3; Віцебская-Чыгуначная № 18 - 36; Віцебская-Кастрычніцкая № 19 - 37,4; Віцебская-Чкалаўская № 20 - 32,8; Барысаўская гарадская выбарчая акруга № 77 - 32,5. Ніякіх сур'ёзных парушэнняў падчас галасавання, паводле звестак ЦВК, не зафіксавана. |
|
|
|