|
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хроніка
У БЕЛАРУСІ ПРАХОДЗІЦЬ ДРУГІ ТУР ПАЎТОРНЫХ ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ ПАРЛАМЕНТААўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН. Мінск, 1 красавіка. 1 красавіка ў Беларусі праходзіць другі тур паўторных выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Сваіх прадстаўнікоў у парламенце павінны атрымаць жыхары астатніх 11 выбарчых акруг рэспублікі. Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, па стану на 10.00 яўка выбаршчыкаў склала ў сярэднім 6 працэнтаў. Па асобных выбарчых акругах склалася наступная сітуацыя: Брэсцкая-Заходняя акруга № 1 - 4 працэнты; Брэсцкая-Цэнтральная акруга № 2 - 5,1; Брэсцкая-Усходняя № 3 - 5,2; Баранавіцкая-Заходняя № 4 - 6,6; Баранавіцкая-Усходняя № 5 - 6,2; Віцебская-Горкаўская № 17 - 8,7; Віцебская-Чыгуначная № 180 - 7,7; Віцебская-Кастрычніцкая № 19 - 6,8; Віцебская-Чкалаўская № 20 - 5,8; Барысаўская гарадская выбарчая акруга № 77 - 6,9; мінская Каліноўская № 107 - 3,6 працэнта прагаласаваўшых грамадзян. Выбары будуць прызнаныя прайшоўшымі, калі на ўчасткі для галасавання прыйдуць больш за 25 працэнтаў выбаршчыкаў. Пераможцам будзе абвешчаны той кандыдат, за якога прагаласуе большасць выбаршчыкаў. Па словах Мікалая Лазавіка, Цэнтральная камісія спадзяецца, што выбары адбудуцца ва ўсіх 11 выбарчых акругах і Палата прадстаўнікоў будзе сфарміраваная ў поўным складзе. Дагэтуль у Палату прадстаўнікоў абраныя 99 са 110 дэпутатаў. |
|
|
|