Хроніка
ДСПС ЗАКЛІКАЕ ЎЛАДЫ "ВЫЯВІЦЬ І ПАКАРАЦЬ" ЧЫНОЎНІКАЎ, ЯКІЯ ПАРУШАЛІ ВЫБАРЧАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ПАДЧАС ДАВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ ПАРЛАМЕНТА
2001-03-23 18:28:00
Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.
Мінск, 23 сакавіка. Паўторныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў Мінску "прайшлі са шматлікімі парушэннямі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, меўшымі месца з боку адміністрацыі наўмысна шчыры характар". Пра гэта гаворыцца ў заяве Савета мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць" (ДСПС).
"Мэтай гэтага з'яўляецца дыскрэдытацыя ў вачах працоўных дзеючага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", - лічаць аўтары звароту.
На думку ДСПС, "такія і іншыя інтыпрэзідэнцкія дзеянні часткі бюракратыі" абумоўлены тым, што "многія службовыя асобы адчуваюць цяжар ад патрабавальнасці прэзідэнта ў справе сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі і павышэння ўзроўню жыцця народа і незадаволены, што ім не дазваляецца захапіць уласнасць і атрымаць прывілеі ў маштабах, якія маюць месца ў Расіі, на Украіне і ў іншых рэспубліках".
Як адзначаецца ў дакуменце, у выніку паўторных парламенцскіх выбараў "за бортам апынуліся перш за ўсё кандыдаты, займаючыя пазіцыю рашучай падтрымкі палітыкі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". "Гэта яшчэ раз паказвае, што значная частка чыноўніцтва, увайшоўшы ў альянс з апазіцыяй, гатова навязаць народу на прэзідэнцкіх выбарах сваю кандыдатуру замест дзеючага выпрабаванага і прадказуемага кіраўніка дзяржавы", - лічаць аўтары заявы.
Савет мінскай гарадской арганізацыі ДСПС звяртаецца да "кампетэнтных улад" з заклікам "выявіць і пакараць усіх вінаватых у заяўленых назіральнікамі і выбаршчыкамі парушэннях Выбарчага кодэкса".