Хроніка
ПА СТАНУ НА 16.00 ПАЎТОРНЫЯ ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ АДБЫЛІСЯ ВА ЎСІХ АКРУГАХ, ДЗЕ 18 САКАВІКА ПРАХОДЗІЦЬ ГАЛАСАВАННЕ
2001-03-18 18:39:00
Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.
Мінск, 18 сакавіка. Па стану на 16.00 паўторныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбыліся ва ўсіх 13-ці выбарчых акругах, дзе 18 сакавіка праходзіць галасаванне. Пра гэта БелаПАН паведаміў загадчык арганізацыйнага сектара Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Паўлічкоў.
Паводле звестак ЦВК, на 16.00 па яўцы выбаршчыкаў лідзіруюць дзве баранавіцкія (Брэсцкая вобласць) выбарчыя акругі - Баранавіцкая-Заходняя № 4 і Баранавіцкая-Усходняя № 5. Тут прагаласавалі па 76,5 працэнта ад колькасці выбаршчыкаў, унесеынх у спісы. Па астатніх выбарчых акругах яўка выбаршчыкаў выглядае наступным чынам: Брэсцкая-Заходняя акруга № 1 - 69 працэнтаў; Брэсцкая-Цэнтральная акруга № 2 - 69; Брэсцкая-Усходняя № 3 - 66; Віцебская-Горкаўская № 17 - 67,8; Віцебская-Чыгуначная № 18 - 61,9; Віцебская-Кастрычніцкая № 19 - 63,4; Віцебская-Чкалаўская № 20 - 70,8; Барысаўская гарадскай выбарчай акруга № 77 - 54,8; мінская Свіслацкая № 96 - 51,5; мінская Коласаўская № 105 - 54,7 і мінская Каліноўская № 107 - 50,6 працэнта прагаласаваўшых грамадзян.
Агульная яўка выбаршчыкаў па 13-ці акругах па стану на 16.00 склала 63,9 працэнта.
Нагадаем, што на парламенцкіх выбарах восенню 2000 года да 16.00 на выбарчыя ўчасткі прыйшлі менш за палову - 44,57 працэнта - грамадзян, уключаных у спісы для галасавання.