Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
 
Хроніка

ЗА ТРЫ ДНІ ДАТЭРМІНОВАГА ГАЛАСАВАННЯ НА ДАВЫБАРАХ ДЭПУТАТАЎ ПАРЛАМЕНТА ЯЎКА ВЫБАРШЧЫКАЎ СКЛАЛА 14 ПРАЦЭНТАЎ


2001-03-16 18:49:00

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.

Мінск, 16 сакавіка. Паводле апошніх звестак, пачынаючы з 12 сакавіка ўдзел у паўторных выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі 14 працэнтаў выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання. Пра гэта БелаПАН 16 сакавіка паведаміў загадчык арганізацыйнага аддзела Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Паўлічкоў. Нагадаем, што паўторныя выбары праходзяць у 13 са 110 акругаў. Ліддзіруюць па яўцы выбаршчыкаў Баранавічы (Брэсцкая вобласць). Тут паўторныя выбары праходзяць у дзвюх акругах - Баранавіцкай-Заходняй № 4 і Баранавіцкай-Усходняй № 5, дзе на ўчасткі для галасавання ўжо прыйшлі адпаведна 21 і 20 працэнтаў выбаршчыкаў. Аўтсайдэрам з'яўляецца 96-я Свіслацкая выбарчая акруга сталіцы - усяго 7,3 працэнта прагаласаваўшых. У астатніх акругах склалася наступная карціна: Брэсцкая-Заходняя акруга № 1 і Брэсцкая-Цэнтральная № 2 - па 17 працэнтаў прагаласаваўшых; Брэсцкая-Усходняя № 3 - 13; Віцебская-Горкаўская № 17 - 16,3; Віцебская-Чыгуначная № 18 - 13,07; Віцебская-Кастрычніцкая № 19 - 14,3; Віцебская-Чкалаўская № 20 - 15,3; Барысаўская гарадская выбарчая акруга № 77 - 8,3; мінская Коласаўская № 105 - 13,4; мінская Каліноўская № 107 (па ёй у парламент балаціруецца лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч) - 7,9. Асноўны дзень давыбараў, нагадаем, - 18 сакавіка.