Кандыдаты ў дэпутаты нацiянальнаго сходу
Статыстычныя звесткі
аб кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь ІІ скликання
Паводле звестак Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на парламенцкіх выбарах 2000 года ў 110 акруговых выбарчых камісіях быў зарэгістраваны 551 кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Сярэдняя шчыльнасць кандыдатаў на дэпутацкія мандаты па выбарчых акругах складала 5 чалавек на месца. Аднак па шэразе акругаў былі зарэгістраваныя толькі па два кандыдаты, а ў адной выбарчай акрузе выбары і наогул праходзілі безальтэрнатыўна (гэта Белавежская выбарчая акруга № 7, у якой балаціраваўся старшыня бюджэтнай камісіі Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Зічнанка).
Па рэгіёнах найбольшая шчыльнасць кандыдатаў у дэпутаты адзначалася ў Мінску (111 прэтэндэнтаў на 18 мандатаў); на другім месцы -- Мінская вобласць (92 кандыдата на 17 акругаў). У астатніх абласцях склалася наступная сітуацыя: у Брэсцкай вобласці -- 73 кандыдаты (16 акругаў); у Віцебскай вобласці 84 (16 акругаў); у Гомельскай -- 78 (17 акругаў), Гродзенскай -- 55 кандыдатаў (13 акругаў); Магілёўскай -- 57 кандыдатаў (13 акругаў).
З 551 кандыдата ў дэпутаты 152 былі вылучаны працоўнымі калектывамі, 158 вылучаліся шляхам збору подпісаў, 241 чалавек быў вылучаны палітычнымі партыямі.
Найбольшае партыйнае прадстаўніцтва мелі Ліберальна-дэмакратычная партыя -- 86 чалавек (вылучалі 109); Партыя камуністаў Беларуская -- 68 (вылучалі 73); Камуністычная партыя Беларусіі -- 38 (вылучалі 48); Рэспубліканская партыя -- 13 (вылучалі 19); Аграрная партыя -- 12 (вылучалі 16); Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці -- 10 (вылучалі 14); Беларуская патрыятычная партыя -- 9 (вылучалі 13); Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды -- 4 (вылучалі 12); Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя -- 1 (вылучалі 3).
У рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты было адмоўлена 217 прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат. Паводле слоў кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, асноўнымі прычынамі адмовы была няправільнае афармленне падпісных лістоў і прадастаўленне недакладных звестак у дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Сярод тых, хто не прайшоў рэгістрацыю, -- вядомыя ў краіне палітычныя і грамадскія дзеячы: прэзідэнт дабрачыннага фонду "Дзецям Чарнобыля" Генадзь Грушавы, жонка экс-прэм'ера Міхаіла Чыгіра Юлія Чыгір, вядомы адвакат Гары Паганяйла, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімір Ганчарык, лідэр прафсаюза работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання Аляксандр Бухвостаў, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі XIII склікання Валерый Шчукін.