6 верасня Цэнтрвыбаркам падвёў вынікі вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога склікання. Паводле звестак Цэнтральнай камісіі, у акруговыя выбарчыя камісіі паступілі 972 пакеты рэгістрацыйных дакументаў, аднак з-за таго, што некаторыя патэнцыйныя кандыдаты вырашылі падстрахавацца і выкарысталі двайное вылучэнне (ад партый і працоўных калектываў альбо ад партый і шляхам збору подпісаў), рэальная колькасць прэтэндэнтаў складае 769 чалавек на 110 дэпутацкіх мандатаў. Шчыльнасць прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла вагаецца ад 3 (у некаторых сельскіх раёнах) да 13-14 (у Мінску).