ВЫБАРЫ БЕЗ ВЫБАРУ
2000-11-12
Аўтар: Валерый ШЧУКІН
Застацца на другі тэрмін у Палаце прадстаўнікоў наважыліся
58 са 109 (53 працэнты) прэзідэнцкіх прызначэнцаў 1996 года. Пра свой намер
балатавацца заявілі і 19 дэпутатаў (38 працэнтаў) складу Вярхоўнага Савета 13-га
склікання. Аднак выбары, у юрыдычным значэнні гэтага тэрміну, у Беларусі не
былі праведзеныя. У 2000 годзе беларускі "парламент" зноў быў прызначаны. Гэтым
разам, праўда, не афіцыйным дэкрэтам А.Лукашэнкі, а праз падначаленыя яму выбарчыя
камісіі і суды, якім далі ўказанне трэць парламента "выбраць" з сённяшніх "палатнікаў",
не дапусціўшы ў парламент апазіцыйных дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання.
І акруговыя камісіі пад кіраўніцтвам ЦВК прыступілі да працы. Прасочым лёс кандыдатаў
са згаданых катэгорый. 12 прэтэндэнтам выбарчыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі.
ЦВК і Вярхоўны суд пакінулі гэтае рашэнне, а фактычна ўказанне краўніка дзяржавы,
у сіле.
У іх ліку: трое "палатнікаў": Мікалай Карпіевіч і Таццяна Краўчанка (Хадневіч)
з Мінскай вобл., Анатоль Волкаў з Брэсцкай вобл.;
дзевяць дэпутатаў Вярхоўнага Савета: Валерый Шчукін - Віцебская вобл., Уладзімір
Башарымаў, Аляксандр Бухвостаў, Валерый Новак - Гомельская вобл., Уладзімір
Ганчарык, Генадзь Усюкевіч - Мінская вобл., Уладзімір Тарасаў, Віктар Цярэшчанка,
Генадзь Грушавы - Мінск.
У пяці прэтэндэнтаў выбары ў першым туры не адбыліся. Гэта - чатыры "палатнікі":
Уладзімір Плецюхоў - Брэсцкая вобл., Валерый Аляксандраў, Мікалай Бялоў, Віктар
Бурак - Віцебская вобл.; адзін дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання: Сяргей
Калякін - Мінск.
22 прэтэндэнты ў першым туры былі адрынутыя.
Сярод іх:
- 15 "палатнікаў": Пётр Жушма - Брэсцкая вобл., Алег Лапкоўскі, Віктар Пасечнік
- Віцебская вобл., Мікалай Камяк, Леанід Сечка - Гомельская вобл., Мікалай Бекіш,
Анатоль Кузьма - Гродзенская вобл., Уладзімір Ягораў, Руслан Ігнаціўшчаў, Аляксей
Камай, Аляксандр Козыр, Сямён Ліўшыц - Магілёўская вобл., Антон Раманоўскі,
Ніна Целябук - Мінская вобл., Валянціна Самусева - Мінск;
- 7 дэпутатаў ВС-13: Віктар Грунтаў, Мікалай Дзямідаў - Віцебская вобл., Віктар
Хоміч - Гомельская вобл., Тамара Манукова - Гродзенская вобл., Ігар Анушкін
- Магілёўская вобл., Алена Скрыган, Георгій Кіберман - Мінская вобл.
Адзін "палатнік", Павел Зайцаў - Мінская вобл., адсеяны ў другім туры.
Прэзідэнцкая "вертыкаль" заданне выканала. У выніку парламенцкай кампаніі месцы
ў Авальнай зале захаваліся за 35 "першапалатнікамі", што складае 36 працэнтаў
"абраных". Вось тыя "парламентарыі", у адданасці якіх вельмі падазроны А.Лукашэнка,
відаць, не сумняваецца.
Брэсцкая вобласць:
Барыс Бікінін, Васіль Гаргун, Аляксандр Зінчанка, Віктар Кучынскі, Іван Пашкевіч,
Аляксандр Свірыд.
Віцебская вобласць:
Аляксандр Азарчанкаў, Раман Ананьеў, Валерый Лектараў, Пётр Разынка, Міхаіл
Сасонка, Васіль Хрол.
Гомельская вобласць:
Юрый Астапчанка, Леанід Глухоўскі, Сяргей Касцян, Валянцін Кручкоў, Віталь Кулік,
Мікалай Куцко, Анатоль Малафееў, Анатоль Салаўёў.
Гродзенская вобласць:
Мікалай Дуніч.
Магілёўская вобласць:
Міхаіл Анікееў, Анатоль Бабкоў, Марыя Вінакурава, Уладзімір Канаплёў, Валерый
Ліпкін, Аляксандр Шпілеўскі.
Мінская вобласць:
Станіслаў Гаварушкін, Мікалай Дубовік, Пётр Калугін, Вячаслаў Кебіч, Ігар Катляроў,
Марыя Худая.
Горад Мінск:
Уладзімір Александровіч, Анатоль Красуцкі.
Маю ўсе падставы меркаваць, што касцяк ніжняй палаты быў фактычна зацверджаны
Аляксандрам Лукашэнкам яшчэ да рэгістрацыі кандыдатаў. І, як паказаў час, указанне
гэтае выконвалася няўхільна. Збой адбыўся толькі ў Брэсце і Віцебску, дзе "губернатары"
у першым туры не далі рады задачы шантажу жыхароў інтэрнатаў, маніпуляцый са
спісамі выбаршчыкаў, не арганізавалі падлік галасоў патаемна ад назіральнікаў...
Мае словы пацвярджаюцца пералікам прозвішчаў дэпутатаў, "абраных" у Віцебскай
вобласці на "дэмакратычных і празрыстых" выбарах, апублікаваных у газеце "Народная
воля" (№ 190 от 12.10.2000 года) за пяць дзён да падліку галасоў у... першым
туры:
- Віцебская сельская акруга № 21 -- Таццяна Голубева;
- Глыбоцкая акруга № 22 - Васіль Хрол;
- Лепельская акруга № 23 - Раман Ананьеў;
- Мёрская акруга № 24 - Наталля Ткачук;
- Наваполацкая акруга № 25 - Леў Наважылаў;
- Аршанская гарадская акруга № 26 - Уладзімір Печанькоў;
- Аршанска-Дняпроўская акруга № 27 - Уладзімір Жвікаў;
- Полацкая гарадская акруга № 28 - Уладзімір Ісаеў;
- Полацкая сельская акруга № 29 - Міхаіл Сасонка;
- Пастаўская акруга № 30 - Пётр Разынка;
- Талачынская акруга № 31 - Аляксандр Азарчанкаў;
- Шумілінская акруга № 32 - Валерый Лектараў.
Парламенцкія выбары 2000 года - гэта выбары без выбару. 190 прэтэндэнтам адмовілі
ў рэгістрацыі. Да ўдзелу ў выбарчай кампаніі не былі дапушчаныя абсалютна ўсе
апазіцыйна настроеныя палітыкі і тыя прэтэндэнты, лаяльнасць якіх да наяўнага
рэжыму выклікала ў прэзідэнцкай адміністрацыі сумневы.
Два дапушчаныя ў парламент дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання - Вольга
Абрамава і Уладзімір Навасяд, мяркуючы з усяго, пакляліся ў вернасці Аляксандру
Лукашэнку. Іначай не патлумачыць той аб'ём іх перадвыбарчых публікацый у дзяржаўных
(прэзідэнцкіх) сродках масавай інфармацыі і такую незвычайную лаяльнасць "вертыкалі"
да гэтых двух кандыдатаў.
І хаця гэтыя палітычныя дзеячы ў апазіцыйных акцыях не бяруць удзелу, будуць
яны зараз дэманстравацца Еўропе ў якасці прысутнасці ў беларускім парламенце
"канструктыўнай" апазіцыі.