ПЕРАМАЖЫ СВАІХ ДРАКОНАЎ
Аўтар: Аляксандр КЛАСКОЎСКІ, журналіст
Неяк засталася ў ценю адна лічба з нядаўняга сацыялагічнага
даследавання, праведзенага аўтарытэтным - і для ўладаў, і для іх праціўнікаў
- Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. А
лічба між тым паказальная. Апытанне засведчыла., што ў першым туры парламенцкіх
выбараў 15 кастрычніка ўзялі ўдзел 58,8 працэнта выбаршчыкаў. Гэты вынік не
супадае ні з афіцыйнымі вынікамі, ні з той статыстыкай, якой аперыравала апазіцыя..
Неяк засталася ў ценю адна лічба з нядаўняга сацыялагічнага
даследавання, праведзенага аўтарытэтным - і для ўладаў, і для іх праціўнікаў
- Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. А
лічба між тым паказальная. Апытанне засведчыла., што ў першым туры парламенцкіх
выбараў 15 кастрычніка ўзялі ўдзел 58,8 працэнта выбаршчыкаў. Гэты вынік не
супадае ні з афіцыйнымі вынікамі, ні з той статыстыкай, якой аперыравала апазіцыя..
Відаць, што ў схватцы вакол выбараў вольна абыходзіліся з рэальнымі звесткамі
і тыя, і другія. Але калі верагодныя прыпіскі з боку ўладаў знаходзяцца ў межах
сацыялагічнай памылкі, то тэзіс аб "поўным правале фарсу" уяўляецца вельмі ўразным.
Як гэта ні шкада для непрымірымых барацьбітоў супраць рэжыму, але выбары, хаця
і далёкія ад справядлівых, усё ж адбыліся.
Нагадаю, паводле версіі Цэнтрвыбаркама, яўка выбаршчыкаў у першым туры склала
60,6 працэнта. Праціўнікі афіцыйных уладаў - у прыватнасці, вуснамі старшыні
Цэнтральнага каардынацыйнага савета па назіранню за выбарамі Мечаслава Грыба
- сцвярджалі, што гэты паказчык завышаны працэнтаў на дваццаць. У доказ прыводзіліся
прыклады парушэнняў, зафіксаваныя назіральнікамі ад арганізацыі Грыба, а таксама
ад Беларускага Хельсінкскага камітэта.
Без падтасовак не абышлося, гэта несумненна. І ўсё ж відачна, что маштаб іх
не такі вялікі, як гэта спрабавала паказаць апазіцыя. Яе матывы зразумелыя:
іначай давялося б прызнаць, што ідэя байкоту "выбарчага фарсу" не атрымала жаданага
водгуку ў масах. А гэта так. Згодна са згаданым даследаваннем НІСЭПД, на прамое
пытанне: "Калі вы не бралі ўдзел у выбарах 15 кастрычніка, то па якой прычыне?"
- толькі 2,9 працэнта рсэпандэнтаў адказалі, што "падтрымалі байкот, абвешчаны
апазіцыйнымі партыямі".
І ўжо зусім няёмка ўспамінаць аб ідэі нейкага паралельнага выбарам - і разам
з тым альтэрнатыўнага - народнага рэферэндуму, што лунала ў розумах апазіцыі
ў пачатку восені. На ім, паводле задумы, масы павінны былі дружна падтрымаць
чатыры патрабаванні міжнароднай супольнасці датычна арганізацыі сумленных выбараў.
У апазіцыйнай прэсе паспеў нават укараніцца штамп - "чатыры вядомыя ўмовы".
Сапраўды, вузкае кола палітычнай і журналісцкай эліты завучыла іх як "Ойча наш".
Але будзе ўпэўнены, дайдзі справа да такога народнага рэферэндуму, эмісары апазіцыі
доўга б разжоўвалі, за што заклікаюць галасаваць, вясковым бабулькам дзе-небудзь
на Жабінкаўшчыне. І яшчэ бабка надвае варажыла, наколькі б удалося ўбіць у галаву.
І нават калі не браць самы адсталы правінцыяльны электарат - усё роўна трэба
пагадзіцца, што масу хвалююць больш прызямлёныя імператывы, чым "чатыры вядомыя
патрабаванні АБСЕ".
Як бы там ні было, пасля бойкі кулакамі не махаюць. Але ёсць шанц лепш падрыхтавацца
да новай, куды больш жорсткай схватцы. Раунд "выбарчага фарсу" ззаду, а наперадзе
- бой за прэзідэнцтва. І наіўна разлічваць, што дзеючы кіраўнік дзяржавы створыць
сваім ворагам больш мяккія ўмовы, чым на парламенцкіх выбарах. Так што калі
барацьбіты супраць рэжыму сапраўды маюць намер біцца, а не адседжвацца, то давядзецца
сапернічаць па вельмі нязручных, няроўных правілах (ды яшчэ пры мностве дробнага
фолу).
І самы час вучыцца. У прыватнасці, апазіцыі час адмовіцца ад арыенціру на нейкую
абстрактную мадэль тыповага прадстаўніка беларускага электарата. Апрыоры думаецца,
што ў душы яго дрэмле стыхійная цяга да дэмакратыі і рыначнай эканомікі, і ўся
справа ў тым, каб перабіць рэакцыйную замяталінскую прапаганду сваёй прагрэсіўнай
дэмакратычнай прапагандай. Але на справе ўсё значна цяжэй. Погляды мас - і пра
гэта сведчыць тая ж абыякавая сацыялогія - больш кансерватыўная, чым погляды
апазіцыйных пасіянарыяў. Калі вярнуцца на некалькі гадоў таму, то трэба прызнаць:
менавіта маса выбрала ў афіцыйныя лідэры нацыі Лукашэнку, хаця тады ў зеніце
сваёй папулярнасці былі нацыянал-дэмакраты на чале з БНФ і асабіста Зянонам
Пазняком. На тых выбарах, дарэчы, афіцыйная прапагандысцкая машына жорстка працавала
як супраць БНФ, гэтак і супраць Лукашэнкі. Але апошні з яго саматканымі папулісцкімі
лозунгамі аказаўся больш блізкім і зразумелым электарату.
Сёння ў наяўнасці трывожныя сімптомы, якія гавораць пра тое, што апазіцыя можа
паўтарыць памылкі 1994 года. Першае - гэта раздробленасць і міжусобіца ў тым
лагеры, што прынята называць дэмакратычным. Другое - дагматычныя, сектанцкія
тэндэнцыі ў апазіцыйным асяроддзі. Там відавочна не хапае ўмелых паліттэхнолагаў.
А менавіта ад іх залежыць зыход маючай адбыцца бітвы за прэзідэнцтва на беларускім
электаральным полі. Трэба будзе паступіцца чысцінёй ідэальнага вобразу дэмакратычнага
кандыдата, сканструяванага па вузкапартыйных чарцяжах. Патрэбна рэальная, нават,
калі хочаце, прызямлёная фігура. Якая не асацыіравалася б ні з заходнімі цэнтрамі
ўплыву, ні з "Маршамі Свабоды", ні з нястрыманай рамантызацыяй "залатога веку
беларускай дзяржаўнасці" у складзе Вялікага княства, ні з шокавай тэрапіяй жорсткіх
рыначных рэформ... І разам з тым здольная стаць супрацьвагой цяперашняму афіцыйнаму
лідэру, па міласці якога краіна, якая мае зайздросны для многіх нацый патэнцыял, апынулася на сусветных задворках.
Варта падкрэсліць яшчэ адзін нюанс. Радыкальныя апазіцыйныя публіцысты з іх
лейтматывам "забіць дракона!" занадта спрашчаюць задачу. Справа не толькі ў
змене правячай эліты. "Забіць дракона" - гэта мудрая казка Шварца, калі памятаеце, вельмі шматслойная. І ў прыватнасці, апазіцыі перш за ўсё трэба адолець сваіх
унутраных хімер.