|
Выбары ў Нацыянальны сход 2000 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Аналітыка
2000-12-25
Аўтар: Юрый ТАПАРАШАЎ
2000-12-11
Аўтар: Уладзімір НІСЦЮК, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі
Беларусь, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная
Грамада)
Кампанія выбараў у Палату прадстаўнікоў развяла беларускую палітычную апазіцыю ледзь ці не па розныя бакі барыкад. 2000-12-04
Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, журналіст
Два тыдні, што прайшлі з пачатку першай сесіі, вылучаліся бурнай цяжкай барацьбой за дэпутацкія партфелі і азнаменаваліся некалькімі нечаканасцямі. 2000-11-27
Аўтар: Аляксандр КЛАСКОЎСКІ, журналіст
Неяк засталася ў ценю адна лічба з нядаўняга сацыялагічнага даследавання, праведзенага аўтарытэтным - і для ўладаў, і для іх праціўнікаў - Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. А лічба між тым паказальная. Апытанне засведчыла., што ў першым туры парламенцкіх выбараў 15 кастрычніка ўзялі ўдзел 58,8 працэнта выбаршчыкаў. Гэты вынік не супадае ні з афіцыйнымі вынікамі, ні з той статыстыкай, якой аперыравала апазіцыя.. 2000-10-30
Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, журналіст
Парламенцкая выбарчая кампанія падыйшла да канца. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога склікання ўкамплектавана. Цэнтрвыбаркаму засталося толькі ўтрэсці нейкія прэтэнзіі няўдачнікаў і зацвердзіць выніковыя пратаколы галасавання акруговых выбарчых камісій. Чакаецца, што зроблена гэта будзе ўжо 2 лістапада. 2000-10-23
Аўтар: Ханс-Георг ВІК, кіраўнік кансультацыйна-назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі
Выключэнне кандыдатаў, прыхільнікаў дэмакратычных рэформаў, з выбарчага працэсу 2000-10-02
Аўтар: Юрый ХАДЫКА, прафесар
Паколькі Аляксандр Лукашэнка не пайшоў на кампраміс ні па адной з чатырох умоў, якія дазволілі б правесці справядлівыя выбары, апазіцыйныя дэмакратычныя партыі прынялі рашэнне байкатаваць выбарчы фарс. Такім чынам, мэта антылукашэнкаўскай апазіцыі - дамагчыся таго, каб рэжым быў змушаны вярнуцца да абмеркавання ўмоў правядзення выбараў. Гэта азначае - доступ усіх апазіцыйных партый да дзяржаўных СМІ, спыненне судовых пераследаў па палітычных матывах, вяртанне да ўдасканалення выбарчых законаў, распрацоўка паправак да Канстытуцыі і закона аб парламенце. Дасягнуць гэтай мэты можна, калі на выбарчыя ўчасткі 15 кастрычніка прыйдуць меней за 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Байкот - гэта адзіны актыўны спосаб дасягнення пастаўленай мэты. Нельга ісці і выкрэсліваць усіх, таму што гэта прывядзе да таго, што выбары фармальна адбудуцца і нехта будзе абраны. 2000-09-26
Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, журналист
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зрабілася першым этапам расчысткі дарогі для кандыдатаў ад улады. 2000-09-19
Аўтар: Уладзімір ГЛОД, журналіст
Рашэнне трэцяй тэхнічнай канферэнцыі ў Вене, дзе эксперты, якія прадстаўляюць АБСЕ, Парламенцкую асамблею АБСЕ, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) - структурнае падраздзяленне АБСЕ, Еўрапарламент і шэраг іншых міжнародных арганізацыяй, рэкамендавалі накіраваць у Беларусь місію тэхнічнай ацэнкі сітуацыі пад эгідай БДІПЧ АБСЕ, спачатку моцна засмуціла прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, якія меркавалі, што на "выбарчы фарс" нельга нікога накіроўваць. Аднак, думаецца, гэта паспешлівая выснова. Венскае рашэнне, на мой погляд, аказалася па-сапраўднаму мудрым… 2000-09-11
Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, журналіст
6 верасня Цэнтрвыбаркам падвёў вынікі вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі другога склікання. Паводле звестак Цэнтральнай камісіі, у акруговыя выбарчыя камісіі паступілі 972 пакеты рэгістрацыйных дакументаў, аднак з-за таго, што некаторыя патэнцыйныя кандыдаты вырашылі падстрахавацца і выкарысталі двайное вылучэнне (ад партый і працоўных калектываў альбо ад партый і шляхам збору подпісаў), рэальная колькасць прэтэндэнтаў складае 769 чалавек на 110 дэпутацкіх мандатаў. Шчыльнасць прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла вагаецца ад 3 (у некаторых сельскіх раёнах) да 13-14 (у Мінску). 2000-09-04
Аўтар:
Склад кансультацыйна-назіральнай групы (КНГ) АБСЕ ў Беларусі параўнальна нядаўна папоўніўся новым супрацоўнікам 2000-08-21 |
|
|
|