|
Аб праекце
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Аб праекце
"Выбары ў Беларусі" — праект інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
Ён арыентаваны на журналістаў, палітыкаў, аналітыкаў, шараговых грамадзян — усіх, хто цікавіцца электаральнай тэмай. На нашым сайце можна аператыўна сачыць за ходам кожнай чарговай выбарчай кампаніі — ва ўсіх дэталях і пад рознымі вугламі гледжання. Тут вы знойдзеце і гарачыя навіны, і аналітыку, і сацыялогію, і рэдактарскія каментары, і статыстыку, і даведачную інфармацыю аб дзейных асобах, і мультымедыя… То бок, атрымаеце поўную, аб'ёмную карціну падзей у межах таго ці іншага электаральнага сюжэту. Мы імкнемся адлюстроўваць розныя пункты гледжання. Так, у рубрыцы "Маніторынг" прадстаўленыя публікацыі як дзяржаўных, гэтак і незалежных СМІ. Шырокае і кола экспертаў, якія каментуюць падзеі. Вы таксама можаце падзяліцца сваімі думкамі на форуме, прагаласаваць падчас апытання. Каб лепш разумець тое, што адбываецца, важна бачыць рэтраспектыву. На сайце прадстаўлены архіў выбарчых кампаній найноўшай гісторыі Беларусі. Ён увесь час папаўняецца. Сайт падтрымліваецца на трох мовах — беларускай, рускай, англійскай. Наш рэсурс цалкам у адкрытым доступе. Ласкава запрашаем! |
|
|
|